ГІПАСТЫ́ЛЬ (ад грэч. hypostylos які падтрымліваецца калонамі),
у архітэктуры Стараж. Усходу (Егіпет, Іран) вялікая зала храма або палаца са шматлікімі, шчыльна пастаўленымі калонамі (напр., храм Амона-Ра ў комплексе Карнак, 14—12 ст. да н.э.).
Да арт.Гіпастыль. Залы храма Амона-Ра ў комплексе Карнак. 14—12 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛА́Ц ЛЁГКАЙ АТЛЕ́ТЫКІСпартыўнага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у Мінску,
крытае мнагамэтавае спарт. збудаванне, прызначанае для трэніровак, правядзення рэсп. і міжнар. спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, гульнявых відах спорту, барацьбе, боксе, гімнастыцы, фехтаванні, а таксама тэатр.-відовішчных мерапрыемстваў. Найб.спарт. збудаванне падобнага тыпу на Беларусі. Пабудаваны ў 1976 (арх. М.Каўко, У.Ісачанка, У.Крыштановіч). Прамавугольнае ў плане збудаванне (125 × 48 м; аб’ём каля 119 тыс.м³) мае дэманстрацыйную арэну эліпсападобнай формы з 200-метровай 4-радовай і 6-радовай прамой бегавымі дарожкамі са спец.сінт. пакрыццём, стацыянарныя падковападобныя ў плане трыбуны на 3 тыс. месцаў, залы для трэніровак і размінкі, памяшканні для спартсменаў, адміністрацыі, абслуговага персаналу і тэхн. службы. Выразнасць архітэктуры дасягаецца пластычным вырашэннем канструкцыі перакрыцця залы манежа (блокі метал. ферм, размешчаных па крывой лініі), нерасчлянёнасцю і цэльнасцю паверхняў сцен фасадаў, ураўнаважанасцю агульнай кампазіцыі.
С.Дз.Філімонаў.
Палац лёгкай атлетыкі Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
злі́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад зліць.
2.узнач.прым. Злучаны ў адно, непадзельны (для слыху, зроку). Залы палаца амаль усе пуставалі, затое разнастайных гукаў, злітых у адну несціханую мелодыю, было хоць адбаўляй.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парцье́ра, ‑ы, ж.
Занавеска з цяжкай тканіны на дзвярах або вокнах. Вялікія вокны залы былі напалову заценены цяжкімі шчыльнымі барвова-чорнымі парцьерамі.Новікаў.Тамаша вывелі ў суседні пакойчык і пасадзілі ля адчыненых дзвярэй, завешаных цяжкай чорнай парцьерай.Мядзёлка.
[Фр. portiére.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нясклёпісты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Няскладны, нязграбны. Побач з Хэльмутам, успёршыся на кульбу, стаяў высокі, худы і нясклёпісты Штундэр.Брыль.// Дрэнна зроблены; нязграбны. У канцы залы ўзвышаўся памост накшталт тэатральнай сцэны, адгароджаны ад публікі моцным, хоць і нясклёпістым бар’ерам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
reportaż, ~u
м. рэпартаж;
reportaż z rozprawy sądowej — рэпартаж з залы суда;
reportaż literacki — [літаратурны] нарыс
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
вы́даліцьсов., в разн. знач. удали́ть;
в. пабо́чных асо́б — удали́ть посторо́нних;
в. з за́лы пасяджэ́ння — удали́ть из за́ла заседа́ния;
в. пры́месі — удали́ть при́меси;
в. пухлі́ну — удали́ть о́пухоль
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АЛІМПІ́ЙСКАЯ ВЁСКА,
комплекс будынкаў гасцінічнага тыпу, у якіх на час Алімпійскіх гульняў размяшчаюцца дэлегацыі краін-удзельніц. Мае шэраг дапаможных памяшканняў (сталовыя, магазіны, аддз. сувязі, трэніровачныя залы і пляцоўкі, культ. цэнтр і інш.). Упершыню пабудавана да IX Алімп. гульняў у Парыжы (1924), складалася з драўляных будынкаў, таму і наз. «вёска». Будаўніцтва Алімпійскай вёскі — абавязак алімпійскага горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДА́ЖЫО (італьян. adagio літар. спакойна, павольна). У музыцы: 1) павольны тэмп; 2) назва п’есы або часткі (звычайна 2-й) цыклічнага твора ў тэмпе адажыо. У балеце: 1) павольная сольная або дуэтная кампазіцыя; 2) асн. частка складаных танц. формаў (па-дэ-дэ, гран па і інш.); 3) комплекс рухаў каля станка і на сярэдзіне залы, які выпрацоўвае ўстойлівасць, уменне спалучаць рухі ног, рук, корпуса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАДЭЗІ́ЧНЫЯ ДА́ТЫ ЗЫХО́ДНЫЯ,
геадэзічныя каардынаты зыходнага пункта апорнай геадэзічнай сеткі, геад. азімут напрамку на адзін з сумежных пунктаў, вызначаныя астр. шляхам, і вышыня геоіда ў дадзеным пункце над паверхняй прынятага зямнога эліпсоіда. За зыходны пункт прыняты цэнтр круглай залы Пулкаўскай астр. абсерваторыі (Расія), дзе вышыня геоіда над эліпсоідам лічыцца роўнай нулю. На Беларусі зыходным пунктам мяркуецца лічыць геаграфічны цэнтр Беларусі.