Упрыгожанне з пацерак, манет, каштоўных камянёў, якое надзяваецца на шыю. На жаночых шыях віселі залатыя ланцужкі і жамчужныя маністы.Гартны./увобразнымужыв.Гараць дыяментным агнём Маністы бліскучыя зорак.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазавя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Завязаць усё, многае. Пазавязваць вузлы. Пазавязваць гальштукі. □ [Тварыцкі] схаваўся ад таварыша за ложак, нагнуўся, .. пераклаў з аплеценага гаршка залатыя манеты ў некалькі хустачак, пазавязваў і параспіхаў па кішэнях.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«АСТО́Я»,
прыватнаўласніцкі герб у ВКЛ: на чырвоным полі 2 залатыя месяцы рагамі ў розныя бакі, паміж месяцамі меч без похвы, рукаяткай уверх; клейнод — на прылбіцы 5 страусавых пёраў. Паводле паданняў, узнік на пач. 11—12 ст. На тэр.ВКЛ пашыраны пасля прыняцця Гарадзельскага прывілея 1413. Гербам «Астоя» карысталіся больш за 200 шляхецкіх родаў на Беларусі, Украіне, у Літве і Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БО́НЧА»,
прыватнаўласніцкі герб на Беларусі, Украіне, у Літве і Польшчы. Карысталіся ім больш за 100 родаў, у т. л. Асмалоўскія, Буйневічы, Куніцкія, Маркоўскія, Скажынскія, Сяніцкія. Вядомы з 14 ст. Мае выяву белага аднарога на блакітным полі. Клейнод — над прылбіцай з каронай палова такога ж аднарога. Існуе варыянт герба, дзе аднарог перакрэслены залатым паўмесяцам, над якім размешчаны 3 залатыя шасціпрамянёвыя зоркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРО́ПАЛЬСКІ КУРГА́Н, Лугавая Магіла,
адзін з найбуйнейшых (выш. 21 м) скіфскіх «царскіх» курганоў каля в. Александропаль (Нікапальскі р-н, Украіна). Быў абнесены ровам і земляным валам. Выяўлены 3 разрабаваныя яшчэ ў старажытнасці катакомбы, у якіх знаходзіліся шкілеты багатых скіфаў, іх абслугі, коней (15), рэшткі калясніц, бронзавыя навершы, залатыя і сярэбраныя вырабы — узоры скіфскага і скіфска-грэч. мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ЎНЯ ШЫ́ЙНАЯ,
старажытнае ўпрыгожанне накшталт абруча з бронзы, білону, серабра, якое насілі на шыі (стараслав. — грыва). Вядома з 2-га тыс. да н.э., на Беларусі з ранняга жал. веку, у 9—13 ст. характэрна для славян і балтаў. З археал. раскопак вядомы пласціністыя (арнаментаваныя насечкамі, часта з падвескамі) і вітыя. Грыўні шыйныя сярэбраныя, зрэдку залатыя, былі адзнакамі ўлады. Асноўная знаходка Казярожскіх скарбаў.
балгарскі перакладчык, журналіст. Скончыў Сафійскі ун-т (1966). Працуе на Балг. радыё. На балг. мову пераклаў паэмы Я.Купалы «Яна і я», «Адвечная песня», вершы Я.Коласа (усе ў зб. «Выбраныя творы», 1982), творы М.Багдановіча (зб. «Залатыя струны», 1984), У.Някляева, Я.Янішчыц. Аўтар арт. «У свеце беларускай паэзіі» («Далягляды», 1982) пра бел. лірыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-ФРАНЦЫ́СКА (San Francisco),
заліў Ціхага ак. каля берагоў Паўн. Амерыкі (ЗША). Злучаецца з акіянам пралівам Залатыя Вароты. Даўж. 88 км, шыр. 20 км. Б.ч. бухты мелкаводная, найб.глыб. 19 м. Упадаюць рэкі Сакрамента, Сан-Хаакін. На зах. беразе — г. Сан-Францыска, на ўсх. — гарады Окленд, Берклі, Рычманд. Берагі заліва злучаны мастамі, у т. л. адным з найдаўжэйшых у свеце — 14,4 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ску́пачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да скупкі. Скупачная аперацыі.// Які прызначаны, які служыць для скупкі. І [Анатоль] узяў залатыя рэчы. Праўда, ён не павёз іх за мяжу. Занёс у Львове ў скупачны магазін, прадаў.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
це́сля, ‑і, м.
Тое, што і цясляр. Кладуць вянкі духмяных зрубаў цеслі, Вянкі падмуркаў новых — муляры.Аўрамчык.Складалі той дом, Як вясёлую песню, Для мілай сваёй дзетвары Майстры залатыя: Адменныя цеслі, Тынкоўшчыкі і муляры.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)