банда́ж, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

1. Спецыяльны пругкі пояс для падтрымання асобных частак цела ў патрэбным становішчы.

2. Металічны вобад, які надзяваецца на часткі машын, на колы вагонаў, каб забяспечыць іх устойлівасць і засцерагчы ад зносу.

|| прым. банда́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абла́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Наладзіць адзенне, накладваючы латкі. Аблатаць спяцоўку.

2. Забяспечыць наладай адзення ўсіх або многіх. Аблатаць сям’ю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыадзе́ць, ‑адзену, ‑адзенеш, ‑адзене; зак., каго.

Разм. Забяспечыць адзежай. Праўда, хлопца прыадзелі, Далі Хаімаў каптан. Колас. // Адзець лепш, чым звычайна; адзець прыгожа, па-святочнаму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абува́ць

1. j-m Schúhe ánziehen*;

2. разм. (забяспечыць абуткам) mit Schúhwerk verséhen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АКЦЭ́ПТАР,

дэфект крышталічнай рашоткі паўправадніка, здольны «захапіць» электроны і тым забяспечыць дзірачную электраправоднасць. Тыповыя акцэптары для германію (Ge) і крэмнію (Si) — атамы-дамешкі хім. элементаў III групы (B, Al, Ga, In). Гл. таксама Донары.

т. 1, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аснасці́ць, -а́шчу, -а́сціш, -а́сціць; -а́шчаны; зак., што.

1. Абсталяваць снасцямі.

А. судна.

2. перан. Забяспечыць усімі неабходнымі тэхнічнымі сродкамі.

А. народную гаспадарку.

|| незак. аснашча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і асна́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. аснашчэ́нне, -я, н. і (спец.) асна́стка, -і, ДМ -тцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ФАТО́ННЫ РАКЕ́ТНЫ РУХАВІ́К,

гіпатэтычны ракетны рухавік, цяга якога ствараецца накіраваным выцяканнем фатонаў. Звычайна атаясамліваецца з ракетным рухавіком, што можа дзейнічаць на гіпатэтычным анігіляцыйным паліве — антырэчыве, метады атрымання якога невядомыя. Мяркуюць, што анігіляцыйны Ф.р.р. змог бы забяспечыць прынцыповую магчымасць міжзорных палётаў.

т. 16, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

піламатэрыя́лы, ‑аў; адз. піламатэрыял, ‑у, м.

Спец. Матэрыялы з дрэва, атрыманыя шляхам распілоўкі. Вырастаюць карпусы дрэваапрацоўчага камбіната, які забяспечыць усё будаўніцтва піламатэрыяламі і вырабамі з дрэва. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗЯМЕ́ЛЬНЫ АДВО́Д,

участак зямлі, які аддаецца ў карыстанне фізічным і юрыдычным асобам з пэўным мэтавым прызначэннем — ва ўласнасць, уладанне ці карыстанне, у т. л. ў арэнду. У Рэспубліцы Беларусь адвод зямлі праводзіцца дзяржавай. Землекарыстальнікі абавязаны забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне зямлі, якое адпавядае патрабаванням аховы прыроды.

т. 7, с. 128

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

забеспячэ́нне, -я, н.

1. гл. забяспечыць.

2. Тое, чым забяспечваюць каго-, што-н. (матэрыяльныя каштоўнасці, грошы і пад.).

Грамадзяне нашай краіны маюць права на матэрыяльнае з. ў старасці.

3. Сукупнасць мерапрыемстваў па задавальненні матэрыяльных патрэб насельніцтва, якіх-н. арганізацый.

Органы забеспячэння.

Прадуктовае з.

|| прым. забеспячэ́нскі, -ая, -ае.

Забеспячэнскія арганізацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)