Перапяля́чнік, перапе́лічнік ’скабіёза жоўтая, Scabiosa ochroleuca L.’ (віц., гродз., Кіс.). Да перапёлка (гл.). Названа паводле жаўтавата-бурага колеру птушкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

геліядо́р

(ад гелія- + фр. doré = залацісты)

мінерал, празрыстая жоўтая разнавіднасць берылу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ка́дмій, ‑ю, м.

1. Хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які знаходзіцца пераважна ў цынкавых рудах.

2. Жоўтая фарба розных адценняў, якая прымяняецца ў алейным жывапісе, кераміцы і інш.

[Лац. cadmium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаўту́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.

Жоўтая афарбоўка скуры, слізістых абалонак і вочных склераў, якая бывае пры хваробах печані жоўцевых шляхоў і інш. // Разм. Хвароба якая выклікае такі стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГЕРА́НІЕВЫ АЛЕ́Й,

эфірны алей, які атрымліваюць са свежых раслін герані. Жоўтая вадкасць з пахам ружы і герані, шчыльн. 884—900 кг/м³. Асн. кампаненты — цытранелол (38—46%), гераніёл (15—18%). Выкарыстоўваюць у парфумерыі.

т. 5, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГВАЗДЗІКО́ВЫ АЛЕ́Й,

эфірны алей, які атрымліваюць з зялёнай масы і драўніны гваздзіковага дрэва. Жоўтая вадкасць з пахам гваздзікі, шчыльн. 1040 кг/м³. Выкарыстоўваюць як духмянае рэчыва ў парфумерыі, сыравіну ў вытв-сці эўгенолу, рэпелент (ад камароў).

т. 5, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЮЦЭ́РНА (Medicago),

род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы і Амерыцы. У культуры каля 8 тыс. гадоў. На Беларусі 3 дзікарослыя віды. Найб. вядомая Л. хмелепадобная (M. lupulina), расце ў пасевах, на схілах, засмечаных мясцінах. У культуры 2 віды Л.: пасяўная, або сіняя (M. sativa), і жоўтая, або серпападобная (M. falcata).

Адна- і шматгадовыя травы, радзей паўкусты і кусты. Сцёблы галінастыя. Каранёвая сістэма стрыжнёвая. даўж. да 5 м і болей. На каранях знаходзяцца клубеньчыкавыя бактэрыі. Лісце трайчастае з прылісткамі. Кветкі ў гронкападобных або галоўчатых суквеццях. Вяночак матыльковы. Плод — струк. Лек., алейныя, сідэральныя і меданосныя расліны.

У.​П.​Пярзднеў.

Люцэрна. 1 — пасяўная; 2 — жоўтая.

т. 9, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

масіко́т

(фр. massicot)

жоўтая разнавіднасць глёту, выкарыстоўваецца пры вырабе жоўтай фарбы, свінцовых бяліл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПЛАСКАЦЕ́ЛКІ (Tenuipalpidae),

сямейства расліннаедных членістаногіх атр. акарыформных кляшчоў кл. павукападобных. Блізкія да павуцінных кляшчоў. Жывуць пераважна на дрэвах, некат. на злакавых раслінах.

Даўж. да 1 мм. Цела ўкрыта кутыкулай. Афарбоўка жоўтая, зялёная, чырвоная розных адценняў. Ротавыя органы колюча-сысучага тыпу.

т. 12, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

во́хрыста-жо́ўты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. во́хрыста-жо́ўты во́хрыста-жо́ўтая во́хрыста-жо́ўтае во́хрыста-жо́ўтыя
Р. во́хрыста-жо́ўтага во́хрыста-жо́ўтай
во́хрыста-жо́ўтае
во́хрыста-жо́ўтага во́хрыста-жо́ўтых
Д. во́хрыста-жо́ўтаму во́хрыста-жо́ўтай во́хрыста-жо́ўтаму во́хрыста-жо́ўтым
В. во́хрыста-жо́ўты (неадуш.)
во́хрыста-жо́ўтага (адуш.)
во́хрыста-жо́ўтую во́хрыста-жо́ўтае во́хрыста-жо́ўтыя (неадуш.)
во́хрыста-жо́ўтых (адуш.)
Т. во́хрыста-жо́ўтым во́хрыста-жо́ўтай
во́хрыста-жо́ўтаю
во́хрыста-жо́ўтым во́хрыста-жо́ўтымі
М. во́хрыста-жо́ўтым во́хрыста-жо́ўтай во́хрыста-жо́ўтым во́хрыста-жо́ўтых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)