doprowadzić się

зак. давесці сябе (да чаго)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

разори́ть сов.

1. (разрушить) разбуры́ць; (опустошить) спусто́шыць;

2. (довести до нищеты) разары́ць, даве́сці да гале́чы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дагавары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., што і без дап.

Скончыць гаварыць; давесці да канца пачатую прамову, выказаць сваю думку да канца.

Дакладчыка перапынілі, не далі д.

|| незак. дагаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

правары́ць, -ару́, -а́рыш, -а́рыць; -а́раны; зак., што.

1. Доўгай варкай давесці да поўнай гатоўнасці.

П. мяса.

2. Правесці які-н. час, варачы што-н.

|| незак. права́рваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дакрыча́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; -чы́ся; зак. (разм.).

1. каго. Моцна клічучы каго-н., вымусіць адклікнуцца.

Крычаў, крычаў, так і не дакрычаўся вас.

2. да чаго. Крыкам давесці сябе да непажаданых вынікаў.

Д. да хрыпаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размары́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -мо́рыць; -мо́раны; зак., каго (разм.).

Давесці да расслабленага, санлівага стану.

Духмянае сена размарыла касцоў.

|| незак. размо́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даво́дзіць ​1, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць.

Незак. да давесці ​1.

даво́дзіць ​2, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць.

Незак. да давесці ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак. (разм.).

1. каго (што). Давесці да знямогі, да пагібелі; загубіць.

Няволя даканала яго.

2. што. З цяжкасцю скончыць, завяршыць што-н.

Даканалі ўборку бульбы.

|| незак. дако́нваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашрубава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.

Круцячы што-н., што мае шрубавую нарэзку, замацаваць, давесці да патрэбнага становішча.

З. гайку.

|| незак. зашрубо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абу́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго-што.

Давесці да абурэння; выклікаць гнеў, незадавальненне.

Яго ўчынак абурыў усіх.

|| незак. абура́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абурэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)