1. Пылок з кветак, які пчала прыносіць на задніх ножках. У маі цвітуць сады, пчолы вяртаюцца ў вулей з абножкай.Ермаловіч.
2.толькімн. (абно́жкі, ‑жак). Грубая кароткавалосая воўна з ног авечак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шара́чак, ‑чка і ‑чку, м.
1.‑чку. Грубая фарбаваная тканіна дамашняга вырабу. Андрэй пачаў усцягваць на сябе штосьці пашытае з шарачку.Чорны.
2.‑чка. Верхняя вопратка, кафтан з такой тканіны. Не паеду ж я ў гэтым каляным шарачку людзей смяшыць.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брызе́нт, ‑у, М ‑нце, м.
Грубая непрамакальная парусіна. Толя сядзіць на носе чайкі і на ўзбраенні яго — доўгі, лёгенькі шост і «іжаўка» дзядзькі Антося, якая ляжыць на брызенце плашч-палаткі.Брыль.Усцяж па шашы, што вяла на Оршу, стаялі аўтамашыны, прыкрытыя брызентам.Шчарбатаў.
[Ад гал. presenning.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛОСЬ (Alces alces),
млекакормячая жывёла сям. аленяў атр. парнакапытных. Пашыраны ў лясной і лесастэпавай зонах Еўразіі.і Паўн. Амерыкі. На Беларусі трапляецца ўсюды, больш шматлікі на ПнУ. Трымаецца статкамі па 3—8 (зрэдку да 20) асобін.
Самы буйны з аленяў: даўж. да 3 м, выш. ў карку да 2,3 м, маса да 825 кг, самкі драбнейшыя. Шэрсць грубая, на спіне цёмна-бурая, на бруху і нагах белаватая. Рогі (толькі ў самцоў) вял., пераважна лапатападобныя, масай да 20 кг, на зіму спадаюць. Галава вял., шыя кароткая, тоўстая. На горле скурны выраст. Тулава масіўнае, кароткае. Ногі доўгія, з вузкімі вострымі капытамі. Корміцца травой, парасткамі і карой дрэў. Нараджае 1—2 цялят. Аб’ект спарт. і прамысл. палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
violence
[ˈvaɪələns]
n.
1) гру́бая сі́ла
2) разью́шанасьць, лю́тасьць f.
3) Law незако́ннае ўжыцьцё сі́лы; гвалт -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
раго́жа, ‑ы, ж.
Грубая плеценая тканіна з лубяных палосак (для ўпакоўкі, накрывання чаго‑н. і пад.). Выбягаюць з класнага вагона салдаты, грузяць у цяплушкі .. запакаваную ў рагожу мэблю.Лужанін.// Мачалка з лубяных палосак; вяхотка. Каля дзвярэй некалькі старэнькіх дзядкоў неміласэрна церлі адзін аднаму рагожамі спіны.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ля́псус ’недарэчная, грубая памылка’ (ТСБМ). Новае запазычанне з польск. ці рус. моў, у якіх — з лац.lapsus ’паданне, падзенне’, ’памылка’, ’памылковы крок’ (Слаўскі, 4, 50; Лёхін, 413).