Ве́нца ’абадок (пасудзіны); абадок, кольца’ (БРС, Шатал.). Укр.ві́нця мн. л., н. р. ’край пасудзіны’. Можна меркаваць, што гэта слова ўзнікла метафарызацыяй да *věnъkъ, *věnъkъ. Параўн. рус.дыял.ве́нчик ’тоўсты аплёт па верхняму краю снеткавага каша’, вене́ц ’горныхрыбет кругам, паўкругам; край высокага стэпу і г. д.’ Параўн. Рудніцкі, 1, 430–431.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Gratm -es, -e
1) кант, рабры́на
2) го́рныхрыбе́т [краж]
3) тэх. задзі́рына
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАРДЫЛЬЕ́РА-РЭА́ЛЬ (Cordillera Real),
горныхрыбет на УЦэнтр. Андаў, у Балівіі і Перу, на У ад воз. Тытыкака. Выш. да 6550 м (г. Анкаума). Складзеных палеазойскіх асадкавых парод, прарваных інтрузіямі. Вельмі расчлянёны рэкамі бас.р. Бені. Характэрны альпійскія формы рэльефу. На Пн і Пд ледавікі. Усх. схілы ўкрыты горнымі вільготнымі трапічнымі лясамі, зах. — паўпустынныя У вярхоўі р. Ла-Пас размешчана сталіца Балівіі — г. Ла-Пас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІВА́Н,
горныхрыбет уздоўж усх. ўзбярэжжа Міжземнага м., на тэр. Лівана. Даўж. 170 км. Выш. да 3088 м (г. Курнет-эс-Саўда). Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў, на Пн — з базальтаў. Клімат міжземнаморскі. Ападкаў на зах. схіле выпадае больш за 1000 мм, усходні — больш сухі. Міжземнаморскія хмызнякі (маквіс і фрыгана), гаі з ліванскага кедру, дубу, алепскай хвоі. На зах. схіле карставая пячора Джэйта (аб’ект турызму).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ХТУСАЎ Пётр Кузьміч (1800, г. Кранштат, Расія — 19.11.1835),
расійскі мараплавец і гідрограф. Скончыў штурманскае вучылішча ў Кранштаце (1820).
У 1820—32 прымаў удзел у гідраграфічных даследаваннях р. Пячора, Баранцава і Белага мораў. У 1832—35 кіраваў экспедыцыямі на архіпелаг Новая Зямля, апісаў узбярэжжы Паўн. і Паўд. а-воў Новай Зямлі, праліў Матаччын Шар і астравы ў ім. Імем П. наз. астравы ў Карскім м., горныхрыбет на Шпіцбергене.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ridge
[rɪdʒ]1.
n.
1) хрыбе́т -та́m.
the ridge of the roof — ві́льчык, хрыбе́т страхі́
ridge (of mountains) — го́рны ланцу́г
2) рубе́ц на ткані́не
3) грэ́бень (баразны́)
2.
v.
караба́ціцца, утвара́ць скла́дкі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДО́ЎСАН (Dauson) Джордж Мерсер (1.8.1849, г. Пікту, Канада — 2.3.1901),
канадскі географ і геолаг. Даследаваў раён вярхоўяў р. Фрэйзер (1878), выканаў геал. здымку рэк Бау і Белі (1880—82) і зах.ч. Скалістых гор (1882—84), а-воў Ванкувер і Каралевы Шарлоты. У 1887—88 узначальваў экспедыцыю па геолага-геагр. вывучэнні тэр.паўн.-зах. Канады. Яго імем названы горад у вусці р. Клондайк на ПнЗ Канады і горныхрыбет у вярхоўях р. Юкан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНЬЛІ́Н,
горныхрыбет у Кітаі, з У прымыкае да Куньлуня, утварае водападзел бас. рэк Янцзы і Хуанхэ. Даўж. каля 1000 км. Выш. да 3666 м. Складзены пераважна з вапнякоў і крышт. сланцаў, моцна расчлянёны, на У падзяляецца на 4 адгор’і. Рэзкі прыродны рубеж паміж вечназялёнымі субтрапічнымі лясамі (бамбук, камеліі, магноліі) на паўд. схілах і сухімі стэпамі і лістападнымі лясамі ўмеранага пояса на паўночных. Некалькі рэзерватаў (Тайбайшань, Фапін-Юэба і інш.). Радовішча малібдэнавых руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАІЛІ́ЙСКІ АЛАТА́У,
горныхрыбет на Пн Цянь-Шаня, у Казахстане, на мяжы з Кіргізіяй. Даўж. каля 350 км. Выш. да 4973 м (пік Талгар). Складзены пераважна з гранітаў, кангламератаў, вапнякоў і сланцаў. Пераважае высакагорны рэльеф. Агульная пл. зледзянення 484 км². З паўн. схілаў сцякаюць прытокі р. Ілі. Сухія стэпы змяняюцца з вышынёй хмызнякова-стэпавай расліннасцю, лугамі і лясамі. У паўн. перадгор’ях г. Алматы, а таксама зімовы спарт. комплекс Медэо. На зах. схіле З.А. Алма-ацінскі запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТБА́Й,
горныхрыбет у Егіпце і Судане. Цягнецца ўздоўж узбярэжжа Чырвонага м. ад дэльты р. Ніл на ПнЗ да адгор’яў Эфіопскага нагор’я на ПдУ. Даўж. каля 1500 км. Пераважаюць выш. каля 1000 м, найб. 2259 м (г. Ода). Складзены з дакембрыйскіх крышт. сланцаў, гнейсаў. Стромка абрываецца на У да ўзбярэжжа, ступеньчата апускаецца на З да Аравійскай пустыні. У сухіх далінах бедная дрэвавая расліннасць (тамарыскі, сікаморы, акацыі), ксерафільныя злакі. Рэзерваты: Вадзі-Рышраш (Егіпет), Эркавіт (Судан).