1. Устойлівая агульнасць людзей, заснаваная на агульнасці мовы, тэрыторыі, эканамічнага жыцця і культуры, якая складаецца ў працэсе разлажэння племянных адносін і папярэднічае нацыі. Горскія народнасці. Народнасці Поўначы.
2. Тое, што і народ (у 2 знач.).
3. Нацыянальная, народная самабытнасць; вырашэнне рыс народнай культуры. Народнасць савецкай культуры. Народнасць паэзіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прафсаюзны дзеяч ЗША. З 1863 у ЗША. Працаваў у тытунёвай прам-сці. З 1881 кіраўнік Федэрацыі трэд-юніёнаў і рабочых саюзаў ЗША і Канады, з 1886 (акрамя 1895) старшыня Амерыканскай федэрацыі працы. Выступаў за паляпшэнне прац. заканадаўства, мірнае вырашэннепрац. спрэчак, сац. партнёрства, паліт. нейтралізм прафсаюзаў, пошук саюзнікаў сярод паліт. дзеячаў і партый. Аўтар твораў «Амерыканская праца і вайна», «Праца і ўсеагульны дабрабыт» (абодва 1919), «Семдзесят гадоў жыцця і працы» (т. 1—2, 1925).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЮ́З МО́ЛАДЗІ БЕЛАРУ́СІ (СМБ), Беларускі саюз моладзі (БСМ),
добраахвотная маладзёжная арганізацыя. Створаны ў снеж. 1991 на XXX з’ездзе ЛКСМБ у выніку перайменавання ў СМБ. Асн. задачы: вырашэннесац. праблем, абарона жыццёвых інтарэсаў маладых людзей. У лют. 1995 на XXXII з’ездзе СМБ перайменаваны ў БСМ, а ў маі 1999 на XXXIV з’ездзе — у грамадскае аб’яднанне «Бел. саюз моладзі». Аб’ядноўвае юнакоў і дзяўчат ва ўзросце 14—30 гадоў. На 1.1.2001 дзейнічалі ЦК, 6 абкомаў, 54 райкомы і гаркомы, якія аб’ядноўвалі 22 102 членаў СМБ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНАМІ́ЧНАЯ СТРАТЭ́ГІЯ,
курс эканамічнай палітыкі, агульны план яе развіцця, разлічаны на працяглую перспектыву. Прадугледжвае вырашэнне буйнамаштабных эканам. і сац. задач. Распрацоўваецца ўрадам звычайна на важных этапах гіст. развіцця грамадства, характарызуецца вызначэннем фундаментальных мэт і шляхоў іх дасягнення. Уключае найб. важныя ўстаноўкі і планы ўрада, адміністрацыі рэгіёнаў, кіраўніцтва прадпрыемстваў у адносінах вытв-сці, даходаў і выдаткаў, бюджэту, падаткаў, капіталаўкладанняў, цэн, сац. абароны. Дапаўняецца эканам. тактыкай, якая канкрэтызуе стратэг. мэты, канцэнтруе ўвагу на вырашэнні найб. важных задач.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВИ́ТЕБСКИЙ КРАЙ»,
грамадска-паліт. і літ. часопіс ліберальнага кірунку. Выдаваўся штотыднёва з 30.10(12.11).1916 да 22.10(4.11). 1917 у Віцебску на рус. мове [з 5(18).3 да 20.8(2.9).1917 не выходзіў]. Выступаў за дэмакр. рэспубліку, вітаў Лют. рэв. 1917, асуджаў падрыхтоўку да ўзбр. паўстання супраць Часовага ўрада. Прытрымліваўся пацыфісцкіх пазіцый, але пасля звяржэння царызму выступаў за абарону «рускай бацькаўшчыны». Агітаваў за адзінства ўсіх нацый і народаў у складзе Расіі, мірнае вырашэннесац. і нац. канфліктаў. Апублікаваў цыкл артыкулаў «Забыты край. Нарысы Беларусі». Змяшчаў літ. творы, пераклады, рэцэнзіі, тэатр. агляды. Выйшла 20 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́НЗЕМАН (Hansemann) Давід (12.7.1790, г. Гамбург, Германія — 4.8.1864),
палітычны дзеяч Германіі. Належаў да плыні памяркоўных лібералаў. Заснаваў Т-ва страхавання ад пажару (1825), «Дысконтнае т-ва» (1851) і «Першае прускае іпатэчнае акц.т-ва» (1862—64). Чл. ландтага (парламента) Рэйнскай прав. (з 1845). У час рэвалюцыі 1848—49 у Германіі міністр фінансаў, прэм’ер-міністр Прусіі (ліп.—вер. 1848), кіраваў Прускім банкам (да 1851). Выступаў за развіццё сеткі чыгунак, вырашэннесац. пытанняў эканам. захадамі, скасаванне прывілеяў юнкерства, умацаванне і пашырэнне Герм. мытнага саюза і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАВІЧПО́ЛЬСКАЯ СЯДЗІ́БА,
помнік сядзібна-паркавай архітэктуры стылю мадэрн з элементамі неаготыкі. Створана ў пач. 20 ст. ў в. Галавічполе (Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.). Сядзібны дом (1909) — Г-падобны ў плане мураваны будынак. Складаную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю ўтвараюць 1- і 2-павярховыя аб’ёмы, высокія стрэхі з фігурнымі люкарнамі, спічастымі фіяламі і шчытамі, гранёныя эркеры з шатровымі завяршэннямі. Дэкар.вырашэнне фасадаў заснавана на спалучэнні чырв. колеру цаглянай муроўкі з атынкаванымі ліштвамі, карнізамі і рустоўкай. Дом размешчаны ў пейзажным парку (пл. 18 га; захаваўся фрагментарна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЭ́ДЖ (англ. cottage першапачаткова — сялянскі дом),
вясковы ці гарадскі індывід. жылы дом з участкам зямлі. Планіровачнае вырашэнне арыентавана на стварэнне высокакамфортных умоў для пражывання. Яго архітэктуры ўласціва ўвага да дэтальнага аздаблення фасадаў і інтэр’ераў. Найчасцей бываюць 2-павярховыя з унутр. лесвіцай. На 1-м паверсе гасцёўня, кухня, гасп. і інш. памяшканні, на 2-м — спальні. К. ўзніклі ў канцы 16 — пач. 17 ст. ў Англіі і сталі традыц. тыпам англ. жылля. Вельмі пашыраны ў ЗША, многіх еўрап. краінах, у т. л. на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНСЫКБА́ЕЎ Урал (14.1.1904, Ташкент — 18.4.1974),
узбекскі мастак. Нар.маст.СССР (1963). Правадз.чл.АМСССР (1958). Скончыў Пензенскае маст. вучылішча (1929). Творам уласцівы эпічная манументальнасць кампазіцыі, танальнае вырашэнне колеравага ладу, рэалістычнасць. Пісаў пераважна пейзажы: «Качэўе» (1931), «Родны край» (1951), «Раніца Кайраккумскай ГЭС» (1957), «На Чарвакскай будоўлі» (1970), цыкл «Родны Узбекістан» (1971—72). Аформіў першы казахскі балет «Калкаман і Мамыр» В.Веліканава, выканаў пано ў павільёне Узбекістана на ВДНГ у Маскве (1952—54). Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1973.
Літ.:
Такташ Р. У.Тансыкбаев: Альбом репродукций. Ташкент. 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сты́мул, ‑у, м.
Пабуджальная прычына, якая падахвочвае на ажыццяўленне чаго‑н. Стымул росту. Стымул павышэння прадукцыйнасці працы. □ Паспяховае і справядлівае вырашэнне нацыянальнага пытання ў СССР на аснове прынцыпаў марксізма-ленінізма дало новы стымул вызваленчай барацьбе народаў каланіяльных і залежных краін.«Звязда».[Ліннік:] — Культурна-асветная работа ёсць найвялікшы стымул ва ўмацаванні працоўнай дысцыпліны.Савіцкі.
[Лац. stimulus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)