ermssen* vt

1) ме́раць, вымяра́ць

2) абду́мваць, узва́жваць;

darus ist leicht zu ~… з гэ́тага мо́жна (лёгка) заключы́ць…;

sowit ich ~ kann нако́лькі я магу́ меркава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ВЫМЯРА́ЛЬНЫ ПЕРАЎТВАРА́ЛЬНІК,

прыстасаванне, якое пераўтварае фіз. велічыню, што вымяраецца або рэгулюецца, у сігнал (звычайна электрычны) для далейшай перадачы, апрацоўкі ці рэгістрацыі. Адна з асн. частак сродкаў вымяральнай тэхнікі, сістэм аўтаматыкі і тэлемеханікі. Тэрмін «вымяральны пераўтваральнік» уведзены стандартам замест тэрміна «датчык».

Параметры, якія ўспрымаюцца вымяральным пераўтваральнікам, бываюць механічныя (намаганне, перамяшчэнне, скорасць, вібрацыя), гідраўлічныя і пнеўматычныя (ціск, расход), аптычныя (сіла святла), цеплавыя (т-ра), электрычныя (напружанне і ток), радыеактыўныя. Выходныя сігналы падзяляюцца на электрычныя і пнеўматычныя (часам гідраўлічныя), амплітудныя, часаімпульсныя, частотныя і фазавыя, аналагавыя (неперарыўныя) і лічбавыя (дыскрэтныя). Вымяральны пераўтваральнік складаецца з аднаго (напр., тэрмапара, тэнзометр) або з некалькіх элементарных пераўтваральнікаў, найважнейшы з якіх — адчувальны элемент. Пераўтваральнікі злучаюцца па каскаднай, дыферэнцыяльнай і кампенсацыйнай схемах. Найб. Пашыраны маштабныя і функцыянальныя вымяральныя пераўтваральнікі. Маштабныя (напр., дзялільнікі частаты і напружання, трансфарматары вымяральныя) мяняюць маштаб велічыні, якая вымяраецца, без змены яе фіз. прыроды. Гэтыя вымяральныя пераўтваральнікі пашыраюць межы вымярэнняў сродкамі вымяральнай тэхнікі. Функцыянальныя вымяральныя пераўтваральнікі (напр., тэрмарэзістары, фотаэлементы) пераўтвараюць велічыню той ці іншай фіз. прыроды ў функцыянальна звязаны з ёй сігнал (звычайна электрычны). Такімі вымяральнымі пераўтваральнікамі можна вымяраць разнастайныя неэл. велічыні. Асобны клас складаюць аперацыйныя вымяральныя пераўтваральнікі, якія выконваюць над велічынямі пэўныя матэм. аперацыі (інтэграванне, дыферэнцыраванне і інш.). Асн. характарыстыкі вымяральных пераўтваральнікаў: від функцыянальнай залежнасці паміж уваходнай і выходнай велічынямі, адчувальнасць і парог адчувальнасці, хібнасць.

У.​М.​Сацута.

Вымяральны пераўтваральнік: а — тэмпературы (1, 2 — тэрмаэлектроды); б — ціску (1 — мембрана, 2 — газ або вадкасць); в — акустычны (1 — мембрана, 2 — вугальны парашок); г — нахілу (1 — электроды, 2 — электраліт); д — вызначэння канцэнтрацыі кіслаты ў растворы (1 — электроды, 2 — электрамагніт, 3 — рычаг, 4 — клапан).
Схема палярызацыйнага валаконна-аптычнага вымяральнага пераўтваральніка ціску, акустычных ваганняў і лінейных паскарэнняў: 1 — крыніца аптычнага выпрамянення (AB); 2 — валаконныя светлаводы; 3 — палярызатар AB; 4 — аптычны адчувальны элемент (прызма); 5 — мембрана; 6 — аналізатар AB; 7 — прыёмнік AB.

т. 4, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

span2 [spæn] v.

1. перакрыва́ць (пра арку), наво́дзіць мост, перапра́ву; злуча́ць берагі́ (пра мост); запаўня́ць (прамежак);

The Thames is spanned by many bridges. Праз Тэмзу перакінута шмат мастоў.

2. уключа́ць, ахо́пліваць;

Ніs knowledge spans many different areas. Ён мае шматбаковыя веды.

3. ме́раць, вымяра́ць пя́дзяю;

Can you span an octave on the piano, please. Вазьмі, калі ласка, актаву (адной рукою).

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

tape

[teɪp]

1.

n.

1) тасьма́, тасёмка f.

2) сту́жка f.

3) сантымэ́тар (прыла́да)

4) Scotch tape — кле́йкая сту́жка, скоч -у m

5)

а) магнітафо́нная сту́жка

б) магнітафо́нны за́піс

2.

v.t.

1) зьвя́зваць тасьмо́й; закле́йваць пля́стырам

2) вымяра́ць сантымэ́трам

3) запі́сваць на магнітафо́нную сту́жку

- breast the tape

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АРЫФМЕ́ТЫКА (ад грэчаскага arithmos лік),

навука, галоўны аб’ект якой цэлыя, рацыянальныя лікі і дзеянні над імі. Узнікла ў старажытныя часы з практычных патрэб чалавека лічыць і вымяраць. Для падліку вялікай колькасці аб’ектаў створаны сістэмы лічэння. Найбольш зручная дзесятковая сістэма лічэння; існуюць таксама сістэмы лічэння з асновамі 5, 12, 20, 40, 60 і нават 11 (Новая Зеландыя). З пашырэннем вылічальнай тэхнікі выкарыстоўваецца двайковая сістэма лічэння.

Да пачатку нашай эры былі атрыманы дастаткова глыбокія вынікі: даказана бесканечнасць мноства простых лікаў, несувымернасць стараны квадрата і яго дыяганалі (па сутнасці доказ ірацыянальнасці ліку √2), створаны алгарытм выяўлення агульнай меры двух адрэзкаў і найбольшага агульнага дзельніка, Піфагорам знойдзены агульны выгляд цэлалікавых катэтаў і гіпатэнузы прамавугольных трохвугольнікаў, значны ўплыў на развіццё арыфметыкі зрабіў Архімед. Фундаментальнае значэнне арыфметыкі як навукі стала зразумелым у канцы 17 стагоддзя ў сувязі з далучэннем да яе паняцця ірацыянальнага ліку. Развіццё апарату сувязяў паміж гэтымі лікамі і іх рацыянальнымі набліжэннямі (у прыватнасці, дзесятковымі), а таксама вынаходства і дастасаванне лагарыфмаў (шатландскі матэматык Дж.​Непер) значна пашырылі тэматыку даследаванняў. Шматлікія пытанні знайшлі вырашэнне ў лікаў тэорыі. Спроба Г.Грасмана аксіяматычнай пабудовы арыфметыкі (сярэдзіна 19 стагоддзя) завершана італьянскім матэматыкам Дж.​Пеана ў выглядзе 5 аксіём: 1) адзінка ёсць натуральны лік; 2) наступны за натуральным лікам ёсць таксама натуральны лік; 3) у адзінкі няма папярэдняга натуральнага ліку; 4) калі натуральны лік a стаіць за натуральным лікам b і за натуральным лікам c, то b і c тоесныя; 5) калі якое-небудзь сцвярджэнне даказана для адзінкі і калі з дапушчэння, што яно праўдзівае для натуральнага ліку n, вынікае, што яно выконваецца і для наступнага за n натуральнага ліку, то гэта сцвярджэнне справядліва для адвольнага натуральнага ліку (аксіёма поўнай матэматычнай індукцыі). Па-за прапанаванай сістэмай аксіём застаюцца многія пытанні, у якіх вывучаецца ўся бесканечная сукупнасць натуральных лікаў, што патрабуе даследавання несупярэчлівасці адпаведнай сістэмы аксіём і больш дэталёвага аналізу сэнсу сцвярджэнняў, якія вынікаюць з яе. Як навука арыфметыка часам атаясамліваецца з тэорыяй лікаў.

Літ.:

История математики с древнейших времен до начала XIX столетия. Т. 1—3. М., 1970—72. Депман И.Я. История арифметики. 2 изд. М., 1965.

В.​І.​Бернік.

т. 2, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

measure2 [ˈmeʒə] v.

1. вымяра́ць;

an instrument for measuring electrical current інструме́нт для вымярэ́ння электры́чнага то́ку

2. ацэ́ньваць;

What criteria can we use to measure the progress in this field? Якімі крытэрыямі мы можам ацаніць прагрэс у гэтай галіне?

3. мець паме́ры, велічыню́;

The room measures 16 by 12 feet. Пакой мае памеры 16 на 12 футаў.

measure out [ˌmeʒərˈaʊt] phr. v. адмяра́ць (ад большай колькасці);

Measure out 50 grams of sugar. Адмерай(це) 50 грамаў цукру.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

gauge

[geɪdʒ]

1.

n.

1) ме́ра f.; машта́б -у m. (для ме́раньня); эталён -аm. (узо́р адзі́нкі вымярэ́ньня)

2) вымяра́льная прыла́да

3) крытэ́рый -ю m.

4) паме́р -у m.; ёмістасьць, ёмкасьць f.

5) калі́бр -у m.

6) шырыня́ чыгу́начнае каляі́

broad (narrow) gauge — шыро́кая (ву́зкая) каляі́на

2.

v.t.

1) дакла́дна ме́раць, вымяра́ць, спраўджа́ць паме́р

2) ацэ́ньваць (чалаве́ка, хара́ктар)

3) калібрава́ць (правяра́ць калі́бар або́ шка́лу)

4) вызнача́ць ёмістасьць

- gauge glass

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

pace

[peɪs]

1.

n.

1) хада́ f.; ху́ткасьць f., тэмп -у m.

2) крок -у m., даўжыня́ кро́ку

3) спо́саб хады́ або́ бе́гу каня́ (рысь, галёп), алю́р -у m

4) і́нахадзь f.о́нскі бег)

keep pace with — не адстава́ць ад каго́, ісьці́ наро́ўні з кім

set the pace —

а) задава́ць тэмп

б) быць пры́кладам для і́ншых

2.

v.

1) задава́ць тэмп або́ ху́ткасьць (у спабо́рніцтвах)

2) кро́чыць, хадзі́ць

pace the floor — хадзі́ць сюды́ -туды́ па пако́і, ме́раць кро́камі пако́й

3) ісьці́ звыча́йным кро́кам

4) ме́раць, вымяра́ць кро́кам

5) практыкава́ць (каня́)

6) ісьці́ і́нахадзьдзю (пра каня́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

mssen*

1. vt

1) ме́раць, вымяра́ць

2) (an D, mit D) параўно́ўваць (з кім-н., з чым-н.), супастаўля́ць (з чым-н.)

2. vi мець паме́р [велічыню́, вышыню́];

sich ~ mit j-m (an D, in D) ме́рацца сі́ламі з кім-н. (у чым-н.)

3. ~, sich ( mit D) мера́цца сі́ламі (з кім-н., чым-н.); раўня́цца (з кім-н., чым-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Сы́паць ’прымушаць падаць што-небудзь сыпкае ці дробнае’, ’трусіць, церушыць’, ’ісці, падаць (пра снег, дождж)’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС, Бяльк., Сл. ПЗБ; ашм., Стан., Растарг.), ’пасыпаць’ (Сл. ПЗБ), ’ліць, наліваць’ (брагін., мін., Цыхун, вусн. паведамл.; Растарг.): сып воду (КСП), ’ставіць сетку’ (калінк., Арх. ГУ), ’страляць’ (гарад., Нар. ск.), сы́пацца ’падаць уніз (пра што-небудзь дробнае)’, ’здыхаць, прападаць’ (ТС), ’ліцца (пра слёзы)’ (Ян.), ’часта нараджацца’ (Юрч. Вытв.), сыпаце́ць ’ляцець; шугаць’ (Сл. ПЗБ). Укр. си́пати ’сыпаць; ліць’, рус. сы́пать ’сыпаць’, ц.-слав. сыпати, польск. sypać ’сыпаць’, дыял. ’ліць’, в.-луж. sypać, н.-луж. sypaś, чэш. sypati, славац. sypať, серб.-харв. си̏пати ’сыпаць, ліць’, славен. sípati ’сыпаць’, балг. си́пвам ’сыпаць, ліць’, макед. сипе ’тс’, ст.-слав. сыпати ’сыпаць’. Прасл. *sypati ’сыпаць’; іншая ступень чаргавання: стараж.-рус. сути, съпу ’сыпаць’, ст.-слав. соути, съпѫ ’тс’. Славянскае слова роднаснае літ. sùpti, supù ’калыхаць, люляць’, ітэратыў sūpúoti, ст.-прус. suppis ’насып’, лац. supō, ‑āre ’кідаць’ (гл. Траўтман, 293; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1124; Фасмер, 3, 818; Шустар-Шэўц, 1400–1401; Махэк₂, 543; ЕСУМ, 5, 240–241. Борысь (590) *sypati разглядае як мнагакратны дзеяслоў ад прасл. *suti, *sъpǫ ’сыпаць’, параўн. яшчэ ст.-польск. suć, suję, каш. sëc, sëją ’сыпаць’, ст.-чэш. souti, suji ’тс’, славен. súti, spém ’тс’, якія сумесна з пазаславянскімі адпаведнікамі ўзыходзяць да і.-е. *su̯ep‑ з магчымым першасным значэннем ’рухацца туды і назад, трэсці’, адкуль у семантыцы славянскага слова рэшткі гэтага значэння ’хутка бегчы, ісці, рухацца’; гл. таксама Бязлай, 3, 344; SEK, 4, 261. Аб’яднанне значэнняў ’сыпаць’ і ’ліць’ трактуецца як іншамоўны ўплыў, параўн., напрыклад, Зінкявічус (Балта-слав. иссл. 1983, 28) адносна польск. дыял. sypać ’сыпаць’ і ’ліць’ пры літ. pílti, якое мае абодва значэнні (гл. яшчэ раней Кудзіноўскі, ABSl, 1, 225); параўн. таксама літ. seikė́tiвымяраць сыпкія і вадкія рэчывы’ (Буга, Rinkt., 2, 562). Больш падрабязна гл. Бланар, Зб. Дорулі, 76–83 (тут побач з іншамоўным уплывам дапускаецца і ўнутрымоўнае семантычнае развіццё).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)