вывора́чиваться

1. разг., в разн. знач. вываро́чвацца; см. вы́воротиться;

2. страд. вываро́чвацца, выкру́чвацца; абаро́чвацца; см. вывора́чивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лаўчы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.

Знаходзіць зручны момант, каб спрытным рухам зрабіць што‑н. Нічыпар стаяў напагатове. Ён перагнуўся цераз балясіну, лаўчыўся падсунуць сачок пад рыбіну. Асіпенка. // перан. Дасягаць якой‑н. мэты пры дапамозе розных хітрыкаў; ухітрацца. Прыходзілася выкручвацца, лаўчыцца, каб расказаць усё і ў той жа час сёе-тое і змаўчаць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяло́к, ‑лка, м.

Чалавек, які лоўка вядзе свае справы (пераважна камерцыйныя), не грэбуючы ніякімі сродкамі для дасягнення мэты. Біржавы дзялок. □ — Вабейка — дзялок, ён умее выкручвацца, праўдамі і няпраўдамі прыбраць да рук, што дрэнна ляжыць. Хадкевіч. [Грэйнім] еў свой хлеб, меў уласны прыбытак, меў справы са слуцкімі купцамі, ён лічыўся не абы-якім дзялком... Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фінці́ць, ‑нчу, ‑нціш, ‑нціць; незак.

Разм.

1. Хітрыць, выкручвацца. — Ты са мною не фінці. Пачаў гаварыць — давай да канца, — папрасіў Антон. Савіцкі.

2. Падлізвацца да каго‑н., ліслівіць перад кім‑н. Фінціць перад начальствам.

3. Весці сябе легкадумна. [Максім Сцяпанавіч:] Да сарака, як кажуць, можна яшчэ фінціць і крывіць душою, а пасля — не-э!.. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

herusziehen*

1. vt вырыва́ць, выдзіра́ць

2. ~, sich выблы́твацца, выкру́чвацца (з цяжкага становішча)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

manövrieren [-'vr-] vi

1) вайск. манеўрава́ць

2) перан. манеўрава́ць, дзе́йнічаць абхо́дным шля́хам, выкру́чвацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Manöver [-vər] n -s, -

1) вайск. мане́ўры

2) мане́ўр, хі́трасць;

allerli ~ mchen манеўрава́ць, выкру́чвацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

fudge

I [fʌdʒ]

n.

іры́ска, караме́лька; мя́ккая цуке́рка

II [fʌdʒ]

1.

v.i.

1) ашу́кваць

2) выкру́чвацца ад абавяза́ньня

2.

n.

вы́думка, мана́ f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

wnden* I

1. vt

1) мата́ць, намо́тваць, абвіва́ць; пле́сці;

etw. in ein Tuch ~ загарну́ць што-н. у ху́стку;

Kränze ~ пле́сці вянкі́

2) тэх. падыма́ць лябёдкай

2. ~, sich ві́цца, выгіна́цца, выкру́чвацца

перан. выкру́чвацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Мудрава́ць, мудрава́цца, мудрова́цца ’рабіць што-небудзь складанае, незвычайнае’, ’залішне ўскладняць’, ’хітрыць’, ’выдумляць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Касп., Растарг., Шат.; горац., КЭС), ’дурэць, сваволіць, мудрагеліць’ (ТС, Бес.; паўд.-усх., КЭС), ’крыўляцца, выкручвацца’ (КЭС, лаг.), мудроўшчык ’выдумляльнік’, мудрава́нне, мудрува́ньня ’хітрыкі, выдумкі’ (Нас., Бяльк.). Укр. мудрувати(ся), рус. мудровать(ся), ст.-рус. мудровати, польск. mędrowač, в.-луж. mudrować, чэш. mudrovati, славац. mudrovať, славен. mudrováti, серб.-харв. мудро̀вати, макед. мудрува. Магчыма, прасл. modrovati. Да му́дры1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)