ву́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вучыць.

2. у знач. прым. Адукаваны. Яна вучаная, і я ніяк не падыходзіў да яе. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адвучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., каго-што.

1. Прымусіць адвыкнуць ад чаго‑н. Адвучыць ад дрэннай прывычкі. □ Тры гады, якія пражыла Малання ў горадзе, адвучылі Кандрата бачыць у ёй сваю сялянку. Галавач. [Трахім:] — Мне яшчэ ў маладосці адзін вучоны чалавек гаварыў: «Калі ваўку не даваць мяса змалку, дык можна адвучыць яго ад драпежніцтва». Пальчэўскі.

2. Разм. Закончыць вучэнне, перастаць вучыць, навучаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Павучо́к ’табурэтка з круглай дзіркай, каб прывучыць дзіця стаяць на нагах’ (Мат. Гом.). Суфіксальнае ўтварэнне ад павучыць < вучыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дрэсірава́ць

(фр. dresser)

1) вучыць жывёл выконваць якія-н. дзеянні;

2) перан. муштраваць каго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пашкеліць ’сварыцца’ (Яруш.). Да пашколіць (< па‑ і школа, шкбліцьвучыць’). Аб мене о > е гл. Карскі (1, 154–158).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недавучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., каго-што і без дап.

Правучыць менш, чым трэба. Недавучыць вучняў да восьмага класа. // Вывучыць не поўнасцю, не да канца. Недавучыць верш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́граўка, ‑і, ДМ ‑раўцы; Р мн. ‑равак; ж.

Рэпетыцыя музычнага калектыву, аркестра. Сюды-туды кінуўся [Казя], інструментаў дастаў — і пачаў вучыць, У Казевых сенцах сыграўкі рабілі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НЯСВІ́ЖСКАЯ БАЛЕ́ТНАЯ ШКО́ЛА (Існавала ў 1758—90) (?) у г. Нясвіж Мінскай вобл. Створана М.​К.​Радзівілам Рыбанькай пры Нясвіжскім тэатры Радзівілаў. Рыхтавала для т-ра артыстаў балета з дзяцей прыгонных. Кіраўнікі: Л.​Дзюпрэ (1758—60),

Я.​Аліўе (з 1762), А.​Лойка (з 1779), Г.​Петынеці (з 1780).

У кантракце, заключаным 3.3.1758 з Дзюпрэ на 3 гады, было запісана, што «ён будзе таксама вучыць васьмярых дзяцей і маладых людзей для балета ў тэатры». Першы балет з удзелам навучэнцаў школы — «Балет з Арлекінам». У «Дыярыушы» ад 9.12.1759 адзначана: «упершыню хлопчыкі і дзяўчынкі выконвалі балет, добра ў іх атрымлівалася».

Літ.:

Музыкальный театр Белоруссии: Дооктябрьский период. Мн., 1990. С. 207—223.

т. 11, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

nauczać

незак. kogo czego навучаць, вучыць каго чаму

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zaprawiać

незак.

1. запраўляць, прыпраўляць;

2. прывучаць; вучыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)