1) набор страў на абед, снеданне і інш.; лісток з пералікам такіх страў у сталовай, рэстаране, кафэ.
2) М. ў інфарматыцы — спіс варыянтаў (рэжымаў, каманд, адказаў ці інш.), якія выводзяцца на экран дысплея і прапануюцца карыстальніку на выбар. Выбраны варыянт вызначае наступнае дзеянне сістэмы, напр., персанальнай ЭВМ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЕРАПЁЛАЧКА»,
бел.нар. веснавы карагод-гульня. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны, выконваецца жанчынамі пад аднайменную песню, імітуе яе тэкст. Вядомы ў запісе пач. 19 ст., у наш час зафіксаваны на Гомельшчыне. Балетмайстар Л.Алексютовіч стварыла сцэн.варыянт «П.» — парны танец, які апавяе прыгажосць і шчырасць узаемаадносін дзяўчыны і юнака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сюжэ́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сюжэта. Сюжэтныя лініі рамана. □ Тэма зямлі ў паэме [«Новая зямля» Я. Коласа] мае іншы сюжэтны варыянт у параўнанні з вершаваным апавяданнем.Гіст. бел. сав. літ.
2. Такі, што мае сюжэт (звычайна займальны). Верш [Я. Купалы «Я — калгасніца...»] сюжэтны, празрысты, цёплы лірызм ідзе побач з эпічнасцю.Навуменка.[Грэчка:] — Я люблю сюжэтныя сны.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБЕГЯ́Н (Манук Хачатуравіч) (29.3.1865, с. Астапат каля Нахічэвані — 25.9.1944),
армянскі літаратуразнавец, фалькларыст, лінгвіст. Акад.АН Арменіі (1943). Скончыў Іенскі ун-т (1898) са званнем д-ра філасофіі. Аўтар «Гісторыі старажытнаармянскай літаратуры» (т. 1—2, 1944—46), прац па арм. фальклоры, мове, вершаскладанні і лексікаграфіі. Апублікаваў варыянт эпасу «Давід Сасунскі» (1889), даследаванні па арм. міфалогіі і нар. эпасе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЛЫНО́К»,
«Мельнік», бел.нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Адлюстроўвае ва ўмоўнай харэаграфічнай форме работу ветрака, працу млынара, вярчэнне млынавых жорнаў. Вылучаецца кампазіцыйнай разнастайнасцю, хуткімі перастраеннямі, мудрагелістымі фігурамі. Мае некалькі варыянтаў музыкі, харэаграфіі і прыпевак. На пач. 20 ст. сольны варыянт «М.» выконваў І.Буйніцкі ў канцэртах сваёй трупы. Падобны танец вядомы таксама ў Літве і Латвіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БО́НЧА»,
прыватнаўласніцкі герб на Беларусі, Украіне, у Літве і Польшчы. Карысталіся ім больш за 100 родаў, у т. л. Асмалоўскія, Буйневічы, Куніцкія, Маркоўскія, Скажынскія, Сяніцкія. Вядомы з 14 ст. Мае выяву белага аднарога на блакітным полі. Клейнод — над прылбіцай з каронай палова такога ж аднарога. Існуе варыянт герба, дзе аднарог перакрэслены залатым паўмесяцам, над якім размешчаны 3 залатыя шасціпрамянёвыя зоркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРО́СНЫ»,
бел.нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. Кампазіцыйна прасторавы малюнак нагадвае рух ніткі ў працэсе ткацтва. Асн. рухі — простыя і пераменныя крокі, па-дэ-баскі, падбіўкі. Пазіцыі рук імітуюць працу ткачых за кроснамі. Сустракаюцца парныя варыянты танца. Вядомы ў Бабруйскім, Бялыніцкім р-нах Магілёўскай вобл. Сцэнічны варыянт танца стварыў у 1955 балетмайстар В.Шалуха з самадз. калектывам Аршанскага льнокамбіната.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРЗА́ (ад перс. амір-задэ — сын эміра, прынц),
1) у Іране тытул членаў манаршага дома (ставіцца пасля імя) або чыноўнік, сакратар (ставіцца перад імем).
2) У цюркскіх мусульманскіх народаў з 13 ст. М. (часцей варыянтмурза) наз. буйныя феадалы, кіраўнікі асобных ордаў і родаў. У бел. татар М. — прадстаўнік шляхецкага саслоўя. У некат. выпадках слова «М.» стала часткай прозвішча, напр., Мурзы-Мурзічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЯЧЭ́РНІ МІ́НСК»,
газета. Выходзіць у Мінску з ліст. 1967 на бел. і рус. мовах 5 разоў на тыдзень. Асвятляе пытанні грамадска-паліт., эканам. і культ. жыцця горада і рэспублікі. Друкуе вершы, апавяданні. Выдае штотыднёвы рэкламны дадатак (з 1973), штомесячныя дадаткі — знешнеэканамічную газ. «Международный клуб» і час. «Здоровье и успех» (абодва з 1996). З ліп. 1996 у камп’ютэрнай сістэме ІНТЭРНЭТ выходзіць электронны варыянт «Вячэрняга Мінска».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАТА́ЛІХА»,
бел.нар. масавы танец. Зафіксаваны ў 1970-я г. ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл.Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Вылучаецца разнастайнасцю фігур. Перад пачаткам адзін з юнакоў запрашае ўсіх: «Рэж «Маталіху», музыкі, // сёння дзень у нас вялікі». Сцэн.варыянт створаны ў 1978 балетмайстрам І.Серыкавым у Віцебскім нар. ансамблі песні і танца «Маладосць». У 1980 «М.» пастаўлена Дзярж. ансамблем танца Беларусі.