вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., каля р.Бярэзіна, на аўтадарозе Васілевічы — в. Горваль. Да 1935 наз. Дзюрдзеў. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 46 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 96 км ад Гомеля. 669 ж., 231 двор (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛІ́НСКАЕ БАЛО́ТА,
у Докшыцкім і Лепельскім р-нах Віцебскай вобл., у вадазборы р.Бярэзіна, у межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Нізіннага тыпу. Пл. 7,4 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 4,6 тыс.га. Сярэдняя глыб. торфу 1,8 м. Асушаная ч. балота выкарыстоўваецца пад сенажаць, неасушаная — пад лесам. Пераважаюць бярозавыя, чорнаальховыя, асакова-сфагнавыя асацыяцыі, месцамі яловы лес.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́СНАЎКА,
вёска ў Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., на правым беразе р.Бярэзіна, каля аўтадарогі Бабруйск—Калінкавічы. Цэнтр сельсавета. За 45 км на ПнЗ ад г. Светлагорск, 155 км ад Гомеля, 22 км ад чыг. ст. Мошны. 264 ж., 116 двароў (1998). Сярэдняя школа, клуб, б-ка. Каля вёскі 2 паселішчы эпохі мезаліту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАВІЧЫ,
вёска ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пд ад г.п. Кіраўск, 99 км ад Магілёва, 25 км ад чыг. ст.Бярэзіна. 398 ж., 135 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Царква Велікамучаніцы Параскевы. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯСО́ЧНАЕ ВО́ЗЕРА.
У Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл., у бас.р.Бярэзіна, за 30 км на ПнУ ад г. Чэрвень. Пл. 0,24 км², даўж. 700 м, найб.шыр. 480 м, даўж. берагавой лініі 1,86 км. Схілы катлавіны невыразныя, на Пдвыш. да 10 м, пад лесам. Берагі забалочаныя, на Пд пясчаныя. Бяссцёкавае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЯ́НКА,
рака ў Акцябрскім і Светлагорскім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р.Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 29,7 км. Вадазбор нізінны (пл. 205 км²). Пачынаецца каля паўн.-зах. ускраіны в. Рассвет Акцябрскага р-на, вусце за 3 км на У ад в. Скалка Светлагорскага р-на. Асн. прыток — р. Пясчанка (справа). Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКА-АРША́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,
наступальная аперацыя войск 1-га Прыбалт. (ген. арміі І.Х.Баграмян) і 3-га Бел. (ген. арміі І.Д.Чарняхоўскі) франтоў 23—28 чэрв.; састаўная частка Беларускай аперацыі 1944 у Вял.Айч. вайну. Удзельнічалі 5-я, 6-я і 11-я гв., 31, 39, 43, 5-я гв.танк., 1-я і 3-я паветр. арміі, 1-ы танк. корпус. Каардынаваў дзеянні франтоў Маршал Сав. Саюза А.М.Васілеўскі. Задача аперацыі — разграміць віцебска-лепельскую, віцебскую, аршанскую групоўкі ням. абарончага рубяжа «Пантэра», выйсці да р.Бярэзіна. У ходзе аперацыі з удзелам партыз. брыгад вызвалены Шуміліна (23 чэрв.), Багушэўск, Бешанковічы, Сянно (25 чэрв.), Віцебск (гл.Віцебскі «кацёл»), Дуброўна, Талачын (26 чэрв.), Орша, Чашнікі (27 чэрв.), Лепель (28 чэрв.), сав. войскі выйшлі на р.Бярэзіна і стварылі ўмовы для наступлення на Мінск і тэр. Прыбалтыкі. 62 злучэнням і часцям Сав. Арміі нададзены ганаровыя найменні «Віцебскіх», 11 — «Аршанскіх».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БАРЫСАЎДРЭ́Ў»,
вытворчае дрэваапр. аб’яднанне ў г. Барысаў. Адно з буйнейшых на Беларусі. Створана ў 1971 на базе Барысаўскага фанерна-запалкавага камбіната (дзейнічаў з 1901 як Барысаўская запалкавая фабрыка «Бярэзіна»). Уключае Барысаўскі дрэваапр. камбінат (дзейнічае з 1912), Барысаўскі леспрамгас. Асн. прадукцыя (1995): піламатэрыялы, фанера, драўнінна-стружкавыя пліты, шпона, запалкі, мэбля кухонная, дзіцячая, мяккая, гарнітуры мэблевыя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РВАЛЬ,
бальнеакліматычны курорт у Гомельскай вобл. За 20—26 км ад гарадоў Рэчыца, Светлагорск і Жлобін, у сутоках рэк Бярэзіна і Дняпро. Плошча курортнай зоны каля 25 км², амаль ⅔ яе пад лесам. Асн.лек. фактары — хларыдна-натрыевыя мінер. воды (расолы) з высокім утрыманнем брому і ёду, спрыяльны, умерана-кантынентальны клімат. Лечаць хваробы нерв. сістэмы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ВА,
рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р.Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 29 км. Вадазбор на Пн Цэнтральнабярэзінскай раўніны (пл. 245 км²). Пачынаецца за 5 км на З ад р.п. Зялёны Бор Смалявіцкага р-на, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Навасёлкі Барысаўскага р-на. Рэчышча на трох участках каналізаванае.