БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ІНСТЫТУ́Т ПА ПРАЕКТАВА́ННІ ВОДАГАСПАДА́РЧАГА І МЕЛІЯРАЦЫ́ЙНАГА БУДАЎНІ́ЦТВА (Белдзіправадгас) Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1951 у Мінску на базе ін-та «Белмеліяпраект». Асн. кірункі дзейнасці: вышукальныя і праектныя работы па асушэнні с.-г. угоддзяў, буд-ве сажалак, вадасховішчаў, рыбагасп. комплексаў, дарог у сельскай мясцовасці, здабычы торфу і сапрапелю, правядзенні прыродаахоўных мерапрыемстваў. Распрацаваў схему комплекснага выкарыстання і аховы водных і зямельных рэсурсаў у басейнах буйных і сярэдніх рэк на 80% тэр. Беларусі, праекты водаахоўных збудаванняў у зоне Чарнобыльскай АЭС, прыродаахоўнага забеспячэння ў многіх жывёлагадоўчых комплексах.

т. 2, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аку́пнасць, -і, ж.

Здольнасць, магчымасць акупіцца.

А. будаўніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

горадабудаўні́цтва, -а, н.

Гарадское будаўніцтва.

|| прым. горадабудаўні́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

building [ˈbɪldɪŋ] n.

1. буды́нак

2. будаўні́цтва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нестраявы́², -а́я, -о́е.

Непрыгодны для будаўніцтва як матэрыял.

Н. лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суднабудава́нне, -я, н.

Тэорыя і практыка будаўніцтва суднаў¹.

|| прым. суднабудаўні́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суздро́м, прысл.

Зусім, цалкам, дашчэнту.

Ідэя будаўніцтва новай хаты с. завалодала бацькам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

строи́тельство прям., перен. будаўні́цтва, -ва ср.;

шко́льное строи́тельство шко́льнае будаўні́цтва;

рабо́тать на строи́тельстве працава́ць на будаўні́цтве;

культу́рное строи́тельство культу́рнае будаўні́цтва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страявы́², -а́я, -о́е.

Пра лес: высокі і роўны, прыгодны для будаўніцтва.

С. лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

construction [kənˈstrʌkʃn] n.

1. будаўні́цтва, будо́ўля;

housing construction жыллёвае будаўні́цтва

2. канстру́кцыя, збудава́нне, буды́нак, пабудо́ва;

a construction site будаўні́чая пляцо́ўка

3. ling. канстру́кцыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)