Разм. Утвараць мерныя адрывістыя гукі. Што ж ты татахкаеш, сэрца, бяссільна, Хіба не верыш у подых вясны?Глебка.Каля крайняй хаты стаяла машына; незаглушаны, татахкаў матор.М. Стральцоў.Ірваліся снарады, бомбы, татахкалі кулямёты, стаяў гул і грукат, калацілася зямля.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нажаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Нагнаць страху, напужаць. Здавалася, што.. і бомбы рвуцца несапраўдныя, і кулямёты лапочуць толькі для таго, каб нарабіць траскатні і нажахаць нас.Сабаленка.[Салавей:] — Нажахаем мяцежнікаў, закруцяцца яны, як шкурат на агні, тады лёгка будзе прарвацца нашым часцям.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазатыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Заткнуць усе, многія адтуліны. Выбітыя выбухам бомбы шыбы маці яшчэ з восені пазатыкала анучамі.Навуменка.
2. Засунуць за што‑н., уткнуць куды‑н. усё, многае. Пазатыкаць сякеры за пояс. □ Хлопцы раздзялілі кветкі, пазатыкалі іх у пятліцы.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухасто́й, ‑ю, м., зб.
Засохлыя на корані дрэвы. Назаўтра .. [Катлубовіч] .. устаў нацямочку і да падвячорка спускаў сухастой у лесе.Чорны.Карэнне ў глебе бомбы пакрамсалі. Усюды — буралом ды сухастой.Аўрамчык.// Тое, што і сухастоіна. Натрапіўшы на выварат ці сухастой,.. [Антон] шкадаваў дрэва, як нябожчыка.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Éinschlagm -s, -schläge
1) уда́р; папада́нне ў цэль (бомбы)
2) ухі́л;
mit téchnischem ~ з тэхні́чным ухі́лам
3) во́кладка; канве́рт
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КВЕБЕ́КСКІЯ КАНФЕРЭ́НЦЫІ 1943, 1944,
нарады прэзідэнта ЗША Ф.Рузвельта і прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі У.Чэрчыля ў г.Квебек (Канада) у 2-ю сусв. вайну. 1-я К.к. адбылася 14—24.8.1943 пры ўдзеле начальнікаў штабоў ЗША і Вялікабрытаніі. Бакі пацвердзілі свае намеры адкрыць другі фронт у Еўропе (Францыя) не раней як у маі 1944, заключылі сакрэтнае пагадненне аб англа-амер. супрацоўніцтве ў галіне стварэння атамнай бомбы, абмеркавалі пытанні аб дыпламат. прызнанні франц.К-танац. вызвалення, пра ўмовы капітуляцыі Італіі і інш. 2-я К.к. праходзіла 11—16.9.1944 пры ўдзеле міністра фінансаў ЗША Г.Моргентау, міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Э.Ідэна і Аб’яднанай групы начальнікаў штабоў. Бакі вырашылі пасля вызвалення Італіі ад ням.-фаш. войск развіваць наступленне на Трыест і Вену, выказаліся за актывізацыю ваен. дзеянняў супраць Японіі, абмяркоўвалі план расчлянення Германіі і інш.