істу́жкавы і сту́жкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да істужкі (у 1 знач.). Істужкавая фабрыка. // Прызначаны для вырабу істужак. Істужкавыя машыны. // Зроблены з істужкі. Істужкавыя банцікі.

2. Які мае выгляд, форму істужкі, вузкі і доўгі. Істужкавыя чэрві. Істужкавыя расліны. Істужкавыя рыбы.

3. З рухомым палатном, лентай, пасам (пра розныя прыстасаванне механізмы). Істужкавы транспарцёр. □ У цэху — самы разгар работы. Ужо безупынна стракацяць стужкавыя пілы. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Paternóster n -s, -

1) царк. «о́йча наш» (малітва)

2) па́церка, на яку́ю чыта́ецца малі́тва «о́йча наш»

3) m -s, - разм. патэрно́стэр (ліфт, які безупынна рухаецца)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

láufend a

1) бягу́чы, які́ бяжы́ць;

am ~en Band па канве́еры

2) бягу́чы; цяпе́рашні;

~en Jáhres гэ́тага го́да, сёлетні;

der ~e Méter паго́нны метр

2. adv бесперапы́нна, безупы́нна;

die Préise stéigen ~ цэ́ны расту́ць безупы́нна;

auf dem Láufenden sein [bléiben*] быць у ку́рсе падзе́й;

j-n auf dem Láufenden hálten* трыма́ць каго́-н. у ку́рсе (спра́вы)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

саката́ць

1. (пра курыцу) gáckern; zírpen vi (пра насякомых); schwátzen vi, kréischen vi (пра сароку);

2. часта стукаць, страляць) разм. knáttern vi; ráttern vi; prásseln vi;

кулямёт саката́ў безупы́нна das Maschínengewehr rátterte únaufhörlich;

3. разм. (хутка, не сціхаючы, гаварыць) pláppern vi, schwátzen vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адпачы́нак м.

1. Erhólung f -; Rast f - (перадышка, прывал);

дзень адпачы́нку Rúhetag m -(e)s, -e;

дом адпачы́нку Erhólungsheim n -(e)s, -e;

без адпачы́нку ohne sich (D) Ruhe zu gönnen; rástlos; ohne Únterlass (безупынна);

2. (водпуск) Úrlaub m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

przerwa

przerw|a

ж.

1. перапынак;

~a obiadowa — перапынак на абед;

~a w przedstawieniu тэатр. антракт;

2. прабел; разрыў; прагал;

bez ~y — без перапынку; бесперапынна; безупынна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лі́цца ’цячы струменем’, ’распаўсюджвацца, выходзіць (аб дыме), разносіцца’, ’залівацца тлушчам’, ліць ’выліваць’, ’безупынна цячы’, ’выплаўляць’, ’распаўсюджваць’, ’ісці (пра вялікі дождж)’, лаг. лі́цца, тураў. ліць вуліўкі ’несці яйкі без шкарлупы’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Шат., Яруш., Сцяшк., КЭС, ТС), літыя боты ’боты з тоўстай гумы’ (лід., Сцяшк. Сл.; Ян.), літы ’выраблены ліццём’ (ТС). Укр. лити, рус. лить, ст.-польск. lić, суч. lać, н.-луж. laś, в.-луж. leć (lije), чэш. líti, славац. liať, славен. líti (líjem), серб.-харв. ли̏ти, балг. лия ’лить’, макед. излева ’выліваць, адліваць’, ст.-слав. излити ’выліць’. Прасл. liti (lьjǫ і пазней lějǫ), роднаснымі да якога з’яўляюцца: літ. lýti, lỹja ’ісці (аб дажджы)’, líeti, лат. liêt ’ліць’, lît ’струменіць’, ст.-грэч. ἄλεισον ’посуд на віно’, лац. lītus ’востраў’, кімр. lli ’мора’, lliant ’цячэнне’, гоц. leiþu ’фруктовы сок, сідр’, алб. lisë, lysë ’ручэй’, і.-е. *lē̆i ’ліць, капаць’ (Бернекер, 709, 710; Фасмер, 2, 504; Слаўскі, 4, 248; Махэк₂, 336; Бязлай, 2, 145).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

together

[təˈgeðər]

adv.

1) ра́зам; суме́сна; супо́льна

They were walking together — Яны́ йшлі́ ра́зам

2) to call together — скліка́ць

to sew together — сшыва́ць

3) аднача́сна

4) безупы́нна, бесьперапы́нна

He worked for days and nights together — Ён працава́ў бесьперапы́нна дня́мі й нача́мі

•

- get together

- together with

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

away

[əˈweɪ]

adv.

1) дале́й

Get away from the fire — Адыдзі́ся дале́й ад агню́

2) далёка

far away from home — далёка ад до́му

a mile away — за мі́лю адгэ́туль

3) абазнача́е рух, аддале́ньне

to go away — адыйсьці́ся; пайсьці́

He is away — Няма́ яго́

throw away — вы́кінуць

to turn away — адвярну́цца

to give away — адда́ць

4) абазнача́е заніка́ньне, зьнішчэ́ньне

The sounds died away — Гу́кі заме́рлі

to boil away — выкіпа́ць

waste away — со́хнуць, занепада́ць здаро́ўем

5) бесьпераста́нку, безупы́нна

to work away — безупы́нна працава́ць

6) адра́зу ж, за́раз жа

Fire away! — За́раз жа страля́й!

•

- Away with him

- do away with

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

кле́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Памяшканне для птушак і жывёлін, сценкі якога зроблены з металічных або драўляных прутоў. Клетка для птушак. Трымаць трусоў у клетцы. // Разм. Малы пакой, цеснае памяшканне. У адной клетцы-каморцы — Рыгор. Той, з кім марыла [Наталля] безупынна ісці на змаганне, ухарошваць жыццё кіпучым полымем рэвалюцыйнага натхнення. Гартны. // Тое, што і клець (у 2 знач.). Клетка пад’ёмніка.

2. Спосаб складання дроў, дошак, цэглы і пад. у выглядзе чатырохвугольніка. Клетка цэглы. Злажыць дровы ў клетку.

3. Чатырохвугольнік, нарысаваны, начэрчаны на паверхні чаго‑н. Клетка шахматнай дошкі. Тканіна ў клетку.

4. Элементарная адзінка будовы жывога арганізма, якая складаецца з ядра, пратаплазмы і абалонкі. Раслінная клетка. Жывёльная клетка.

•••

Грудная клетка — частка шкілета, якая складаецца з рэбраў, грудзіны, пазванкоў і змяшчае ў сабе сэрца, лёгкія, стрававод.

Лесвічная клетка — памяшканне ў доме для лесвіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)