падводная катлавіна ў паўд.-ўсх. частцы Індыйскага ак., на Пд ад Аўстраліі. На Пн і ПнУ абмежавана мацерыковым схілам Аўстраліі, на Пд — Аўстрала-Антарктычным падводным падняццем. Даўж. каля 2400 км, шыр. больш за 900 км, пераважаюць глыбіні каля 5000 м, найб. 6019 м (у зоне разлому Дыямантына). Усх.ч. катлавіны — плоская абісальная раўніна, у паўн.-зах.ч. дно расчлянёна глыбокімі жалабамі і хрыбтамі. Донныя асадкі — чырвоныя гліны, месцамі з жалеза-марганцавымі канкрэцыямі, уздоўж паўн. і ўсх. ускраін — фарамініферавыя ілы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЙБАРЫ́СТЫ,
назва членаў лейбарысцкіх (рабочых) партый у Вялікабрытаніі (гл.Лейбарысцкая партыя Вялікабрытаніі), Аўстраліі (партыя засн. ў 1891) і Новай Зеландыі (засн. ў 1916).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
(the) House of Representatives
Пала́та Прадстаўніко́ў (ніжэ́йшы вы́барны заканада́ўчы о́рган у Злу́чаных Шта́тах Амэ́рыкі; ніжэ́йшы заканада́ўчы о́рган у Аўстра́ліі, Но́вай Зэля́ндыі, Япо́ніі)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
рэзерва́цыя
(лац. reservatio = зберажэнне)
месца прымусовага пасялення карэннага насельніцтва краіны (існуюць у Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы і Аўстраліі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
штат1
(ням. Staat = дзяржава)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка з унутраным самакіраваннем у ЗША, Аўстраліі, Індыі, краінах Лацінскай Амерыкі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ЗМЕЯШЫ́ЙНЫЯ ЧАРАПА́ХІ (Chelidae),
сямейства паўзуноў падатр.бакашыйных чарапах. 10 родаў, больш за 30 відаў. Пашыраны ў рэках і азёрах Паўд. Амерыкі, Аўстраліі, Новай Гвінеі. Найб. вядомыя З.ч.: аўстралійская (Chelodina longicollis), гідрамедузы (Hydromedusa), махрыстая, або матамата (Chelus fimbiriatus). Несапраўдная эмідура, якая жыве ў Паўд.-Зах.Аўстраліі, занесена ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. панцыра да 40 см. Характэрна доўгая шыя, якая разам з галавой закладваецца збоку пад панцыр, а не ўцягваецца ўнутр. Панцыр звычайна значна пляскаты. Адкладваюць 15—20 яец. Драпежныя. Некат. — аб’екты палявання (мяса, яйцы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
aborigine
[æbəˈrɪdʒəni]
n.
1) аўтахто́н, абарыге́н, пракаве́тнік -а m.; тубы́лец -льца m., тубы́лька f.; тутэ́йшы -ага m.
2) абарыге́н -а m. (у Аўстраліі)
•
- aborigines
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
до́лар
(англ. dollar, ад ням. Taler = талер)
грашовая адзінка ЗША, Канады, Аўстраліі і некаторых іншых краін, роўная 100 цэнтам.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
В’ЕТНА́МСКАЯ ВАЙНА́ 1964—73,
вайна ЗША і іх саюзнікаў (Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўд. Карэі, Тайланда, Філіпін) супраць нац.-вызв. сіл Паўд. В’етнама. Гл. ў раздзеле Гісторыя арт.В’етнам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДНАПРАХО́ДНЫЯ (Monotremata),
яйцародныя, атрад найб. прымітыўных сярод сучасных млекакормячых. Вядомы з плейстацэну Аўстраліі. 2 сям.: яхідны і качканосы, 5 відаў. Пашыраны ў Аўстраліі, Тасманіі, Новай Гвінеі.
Даўж. цела да 80 см. Характэрна сумяшчэнне заднепраходнай і мочапалавой адтулін (клаака, як у птушак). Зубоў у дарослых няма. Страўнік не мае стрававальных залоз. Сярэдняя т-ра цела ніжэйшая, чым у інш. млекакормячых (25—36 °C). Нясуць 1—2, зрэдку 3 яйцы. Малочныя залозы трубчастыя, выдзяляюць малако на брушную паверхню цела (залозістае поле), адкуль яго злізваюць дзіцяняты. Паўводныя ці наземныя формы. Кормяцца жывёльнымі арганізмамі. Колькасць невялікая.