Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
рафінава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад рафінаваць.
2.узнач.прым.Спец.Ачышчаны. Рафінаваны алей.
3.перан.; узнач.прым.Кніжн. Удасканалены, вытанчаны. Рафінаваны густ. □ Гэта быў час [пасля рэвалюцыі 1905 г.], калі .. у літаратуры спрабавалі даць нейкі сінтэз самага грубага натуралізму з рафінаваным дэкадэнцтвам.Клімковіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Агульная назва натрыевых солей вугальнай кіслаты, якія шырока выкарыстоўваюцца ў тэхніцы, медыцыне, быце. Крышталічная сода.
Пітная сода — ачышчаны двухвуглякіслы натрый, белы парашок, які ўжываецца ў медыцыне і кулінарыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філе́1
(фр. filet)
1) мяса вышэйшага гатунку з сярэдняй часткі тушы (каля хрыбетніка);
2) наогул кусок мяса або рыбы, ачышчаны ад касцей.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
refined
[rɪˈfaɪnd]
adj.
1) ачы́шчаны, рафінава́ны
refined sugar — рафінава́ны цу́кар
2) удаскана́лены
3) з даліка́тнымі мане́рамі, гу́стам; даліка́тны; до́бра ўзгадава́ны
refined manners — даліка́тныя мане́ры
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ако́раны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад акарыць.
2.узнач.прым.Ачышчаны ад кары. І вочы яго і нос, непамерна доўгі і чырвоны, пабіты на дзірачкі, як акораная чачоткавая бяроза, і ўся постаць дзеда Піліпа ператвараецца ў знак запытання.Колас.Сярод акораных васкова-жоўтых елак былі раскіданы буданы.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Плінтава́ць1 ’выраўноўваць, згладжваць, ачышчаць паверхню (зямлі, балота)’, (ТСБМ, Нік. Очерки), ’высякаць лес’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), плінтоўка ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (ТСБМ, Інстр. 1), рус.пск.плинто́вка ’выраўняны, ачышчаны ад кустоў участак, прызначаны для раллі’. Да плянтава́ць (гл.).
Плінтава́ць2 ’расколваць вялікія камяні на кавалкі, патрэбныя для далейшай апрацоўкі’ (ТСБМ). Відаць, аднаго паходжання з плінта, плі́нфа ’плоская, шырокая цэгла’. Гл. наступнае слова.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жэ́рдка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
Доўгі тонкі, ачышчаны ад галля ствол дрэва, прызначаны для гаспадарчых мэт. Плот з жэрдак. □ За Свіслаччу жэрдка ад стога, Як тычка, стаіць сіратой.Колас.// Доўгая выструганая палка; шост. Вядро, гойдаючыся на жэрдцы, стукалася аб зруб.Чорны.Павёў доктар пана ў лазню, пасадзіў на палок ды загадаў трымацца аберуч за жэрдку.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філе́1, нескл., н.
1. Мяса вышэйшага гатунку з сярэдняй часткі хрыбта тушы.
2. Кусок мяса або рыбы. ачышчаны ад касцей. // Ежа з такога мяса. Спяшаючыся, я з’еў сваё рыбнае філе. Некалькі разоў за гэты час я лавіў на сабе позірк жанчыны і зразумеў, што яна хоча яшчэ нешта сказаць.Кірэенка.
[Фр. filet.]
філе́2, нескл., н.
Вышыўка на сетцы з нітак або ажурная вязка.
[Фр. filé.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)