сям’я легкавых аўтамабіляў асабліва малога класа, якія выпускае Запарожскі аўтамабільны з-д (Украіна) з 1960. Характэрная асаблівасць — рухавікі з паветр. ахаладжэннем. Мадэлі, якія выпускаліся да 1994, наз. «Запарожац», мелі задняе размяшчэнне рухавіка. Іх замянілі пярэднепрывадныя мадэлі «Таўрыя» з бензінавым рухавіком магутнасцю 53 кВт; найб. скорасць да 148 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБХА́ВА (санскр. Небыццё, неіснаванне),
паняцце класічнай інд. філасофіі, якое ў шэрагу навук. школ азначае «адсутнасць», «знішчэнне», «адмаўленне», «смерць»; нярэдка разглядаецца як катэгорыя, процілеглая станоўчай абхаве (быццё, існаванне). У Канады, заснавальніка стараж.-інд.філас. сістэмы вайшэшыкі, абхава проціпастаўляецца 6 станоўчым відам рэальнасці, якія выступаюць як аб’екты пазнання (субстанцыя, якасць, дзеянне, усеагульнасць, асаблівасць, уласцівасць).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЗНА́КА,
1) метка, знак, пастаўленыя, каб абазначыць што-н., паказаць на што-н.
2) Знак, прыкмета, акалічнасць, паводле якіх можна пазнаць, вызначыць што-н.
3) Асаблівасць, рыса, якімі асоба, прадмет адрозніваюцца ад іншых асоб, прадметаў і інш. 4) Агульнапрынятая ацэнка ступені ведаў і паводзін навучэнцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́З,
марка грузавых аўтамабіляў аднайменнага акц.т-ва (г. Набярэжныя Чаўны, Татарстан). Выпускаюцца 2- і 3-восевыя мадэлі вял. грузападымальнасці: бартавыя, аўтасамазвалы, седлавыя цягачы; поўнапрывадныя 3-восевыя мадэлі, разлічаныя на работу ва ўмовах бездарожжа. Маюць дызельныя рухавікі магутнасцю да 242 кВт. Асаблівасць — кабіна размешчана над рухавіком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСІ́ЎНАЯ РАДЫЁЛАКА́ЦЫЯ назіранне (лакацыя) аб’екта па яго ўласным выпрамяненні. Характэрная асаблівасць — скрытнасць работы з-за адсутнасці сігналаў зандзіравання, што перашкаджае выяўленню пасіўных радыёлакацыйных станцый. Адрозніваюць П.р. аб’ектаў з штучным (напр., радыёперадатчыкаў) і натуральным (цеплавым) выпрамяненнем. Выкарыстоўваецца для атрымання радыёлакацыйных карт мясцовасці ў навігацыйных мэтах, выяўлення і вызначэння каардынат паветрана-касм. аб’ектаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ву́рвіняц ’жэўжык, свавольны хлапчук’ (З нар. сл.). Ад вы́рвацца, рваць, першапачаткова ’той, хто вырваўся з-пад шыбеніцы (калі абарвалася вяроўка)’; параўн. польск.urwaniec ’шыбенік’, рус.сорване́ц ’тс’, ато́рва ’тс’ (З нар. сл.); у на месцы ы — характэрная фанетычная асаблівасць гаворак поўдня Беларусі; параўн. вы́рвас ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АТМАСФЕ́РНАЯ ТУРБУЛЕ́НТНАСЦЬ,
асаблівасць рухаў паветраных патокаў, што маюць неўпарадкаваны характар на фоне агульнай цыркуляцыі атмасферы; адна з асн. уласцівасцяў атмасферы. Прычыны атмасфернай турбулентнасці — узнікненне паветраных віхраў рознага памеру. У выніку адбываецца хуткае перамешванне паветра, асабліва вертыкальнае, абмен цяплом, вільгаццю, аэразольнымі часцінкамі паміж асобнымі яго слаямі. Ад атмасфернай турбулентнасці залежыць сутачны ход ветру, формы воблакаў, асаблівасці ападкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМО́РФНЫ СТАН (ад а... + грэч. morphē форма),
няўстойлівы стан цвёрдага рэчыва, характэрная асаблівасць якога — адсутнасць строгай паўтаральнасці структурных элементаў (неўпарадкаванасць размяшчэння атамаў і малекул) і натуральная ізатрапія яго фіз. уласцівасцяў. Аморфныя цвёрдыя целы павольна крышталізуюцца, не маюць пастаяннай т-ры плаўлення (пры павышэнні т-ры размякчаюцца). Уласцівы многім прыродным (бурштын, смолы) і штучным (плаўлены кварц, шкло, пластмасы і інш.) рэчывам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вячо́ркі (Байк. і Некр., БРС, Уладз., Гарэц., Зн., Зянк., КСТ, КТС, Мал., Сцяшк., Шат., Янк.). Укр.вечірки, палес.вечурки (Лыс., Пал.), рус.вечарка, польск.wieczorki (Карл.). Да вячорка (гл.), форма мн. л. звязана са шматразовым характарам з’явы і ўяўляе сабой характэрную асаблівасць такога тыпу слоў; параўн. рус.посиделки.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
асо́бнасць, ‑і, ж.
1. Адметнасць, асаблівасць чаго-н; своеасаблівасць. У памяці чытача затрымалася колькі новых імён і ясней адзначыліся асобнасці літаратурных твораў цікавейшых папярэднікаў пісьменнікаў.Багдановіч.
2. Самастойнасць, адасобленасць. Асобнасць [пісьмовай мовы Вялікага княства Літоўскага] ад царкоўнаславянскай, старарускай і рускай літаратурнай моў у сённяшнім разуменне гэтага слова відочная.Чамярыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)