1. Стрэльба па якой‑н. цэлі. Артылерыйскі абстрэл. □ Тым часам партызанам удалося неяк шчасліва выскачыць з-пад абстрэлу.Карпюк.
2.Спец. Зона, якая абстрэльваецца. Шырокі абстрэл.
•••
Узяць (браць) пад абстрэлгл. узяць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грана́та, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.
Невялікі разрыўны снарад, які кідаецца рукой. Ручная граната. Плоцітанкавая граната. □ — Агонь! Агонь па фашыстах! — крычаў Багун і сам кінуў гранату ў бліжэйшы дзот.Шчарбатаў.//Артылерыйскі снарад, якім страляюць з гранатамёта.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грана́та
(іт. granata, ад лац. granatus = зярністы)
разрыўны артылерыйскі або ручны снарад (напр. асколачная г., процітанкавая г).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
масі́раваны1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым.зал.пр.ад масіраваць 1.
масі́раваны2, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад масіраваць 2.
2.узнач.прым.Спец. Сканцэнтраваны, сабраны ў адно месца (пра войскі, авіяцыю, артылерыйскі агонь і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парк², -а і -у, мн. -і, -аў, м.
1. -а. Перасоўны склад для забеспячэння арміі.
Артылерыйскі п.
Гарматны п.
2. -а. Месца стаянкі і рамонту транспартных сродкаў.
Аўтобусны п.
Тралейбус ідзе ў п.
3. -у. Сукупнасць транспартных сродкаў рухомы састаў, а таксама наогул сукупнасць машын, механізмаў і пад.
Аўтамабільны п.
П. сельскагаспадарчых машын.
Танкавы п.
|| прым.па́ркавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
rasánta
1) вайск. насці́льны (пра артылерыйскі агонь)
2) імклі́вы, шалёны, галавакру́жны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
стэрэатруба́, ‑ы; мн. ‑трубы, ‑труб; ж.
Артылерыйскі аптычны прыбор для назірання за цэлямі і вымярэння вуглоў. [Маскоўскі] неафіцыйны ад’ютант .. афіцэра разведкі Канатнікава .. дбайна сочыць, каб не прапаў вялікі скураны чамадан капітана і скрынка са стэрэатрубамі, біноклямі, якія належаць узводу першай разведкі.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кумуляты́ўны
(лац. cumulatus = павялічаны, узмоцнены)
здольны да кумуляцыі 2;
к. снарад — артылерыйскі снарад вялікай прабіўной сілы, заснаванай на кумуляцыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЗЕНІ́ТНЫ РАКЕ́ТНЫ КО́МПЛЕКС,
сукупнасць функцыянальна звязаных баявых і тэхн. сродкаў для знішчэння паветраных цэлей зенітнымі кіроўнымі ракетамі (ЗКР); адзін з асн. сродкаў ППА. Сукупнасць функцыянальна і тактычна звязаных адзіным камандным пунктам З.р.к. утварае зенітную ракетную сістэму (ЗРС).
Распрацаваны ў канцы Вял.Айч. вайны, у 1950-я г. прыняты на ўзбраенне ў арміях СССР, ЗША і інш. Мае адну ці некалькі пускавых установак, сродкі выяўлення, апазнавання і цэлеўказання, а таксама кіравання ЗКР, тэхн. сродкі (трансп., рамонтныя і інш.) і крыніцы эл. сілкавання. Адрозніваюць наземныя і карабельныя З.р.к.; далёкага дзеяння (на адлегласці больш за 100 км), сярэдняй (ад 30 да 100 км) і малой (ад 10 да 30 км) далёкасці, бліжняга дзеяння (да 10 км); усепагодныя і неўсепагодныя; стацыянарныя і рухомыя (самаходныя, буксіравальныя і пераносныя). Падраздзяленні ППАУзбр. Сіл Беларусі забяспечаны З.р.к. малой далёкасці «БУК», блізкага дзеяння «ОСА-АКМ», а таксама ЗРС С-300 П (С-300-В), С-200-В («Вега») і інш.
З.А.Валевач.
Да арт.Зенітны артылерыйскі комплекс: зенітны пушачна-ракетны комплекс «Тунгуска-М».Зенітны ракетны комплекс БУК-М1.