патало́гія, -і, ж.

1. Навука аб хваробных працэсах, адхіленнях ад нормы ў арганізме.

2. Хваравітае адхіленне ад нормы.

|| прым. паталагі́чны, -ая, -ае.

Паталагічная анатомія (раздзел медыцыны, які вывучае хваробныя змены ў арганізме шляхам анатаміравання трупаў, даследавання выдаленых пры аперацыі органаў і тканак).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

э́кспартны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да экспарту; звязаны з ім. Экспартныя аперацыі. // Прызначаны для экспарту. Экспартны тавар. Экспартныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падліко́вы (служащий для счёта) счётный; (служащий для подсчёта) учётный;

~вая камі́сія — счётная коми́ссия;

~выя апера́цыі — учётные опера́ции

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́бар ’выдзяленне якога-небудзь прадмета ці інш. з рада падобных; магчымасць такой аперацыі’, укр. вибір, рус. выбор, польск. wybór, чэш. výběr, славац. výber, каш. vœbǒr. Утворана ад вы́браць (гл. браць) бязафіксным шляхам. Вы́бары ’абранне, галасаванне’ хутчэй за ўсё з рус. выборы ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перадаперацы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які бывае перад аперацыяй, папярэднічае аперацыі. Перадаперацыйныя працэдуры.

2. у знач. наз. перадаперацы́йная, ‑ай, ж. Памяшканне перад аперацыйным пакоем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссыпны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да ссыпкі. Ссыпныя аперацыі. // Які служыць, прызначаны для ссыпання чаго‑н. Ссыпны пункт. Ссыпны свіран. Ссыпны чан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыско́нт, ‑у, М ‑нце, м.

1. Крэдытная аперацыя куплі банкам вэксаля або іншага пазыковага абавязацельства да заканчэння іх тэрміну.

2. Працэнт, які ўтрымліваюць пры гэтай аперацыі.

[Англ. discount.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выліча́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да вылічэння (у 1 знач.). Вылічальныя аперацыі.

2. Прызначаны для вылічэнняў. Электронна-вылічальная машына. // Звязаны з арганізацыяй вылічэнняў. Вылічальны цэнтр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куш, ‑а, м.

Разм.

1. Стаўка ў картачнай гульні.

2. Вялікая сума грошай. Круцкі разлічваў доўга жыць, зарабіць на важнай аперацыі вялікі куш, праславіцца ў «вольным свеце». Гамолка.

[Ад фр. couche — стаўка ў гульні.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апера́цыя, ‑і, ж.

1. Механічнае ўздзеянне на тканкі і органы цела (ускрыццё, выдаленне і пад.) з мэтай лячэння. Пластычная аперацыя. □ Адкрылася старая рана, і трэба было зноў рабіць аперацыю — вымаць асколкі. Васілевіч.

2. Сукупнасць баявых дзеянняў, аб’яднаных адной мэтай, адным заданнем. Наступальныя аперацыі. □ Удалая аперацыя супраць атрада немцаў набывала славу — казалі, што партызанская армія вось-вось уварвецца ў горад. Мікуліч.

3. Гандлёвая, фінансавая і пад. здзелка. Часамі здаралася так, што ў касе аперацый было мала, рабіць не было чаго, а аставацца там.. [Марыне] было цяжка. Скрыган.

4. Асобная закончаная частка тэхналагічнага працэсу, якая выконваецца на адным рабочым месцы. Аперацыя па фармоўцы дэталей. Аперацыі на такарным станку. // Асобнае дзеянне сярод многіх іншых, з якіх складаецца работа якой‑н. установы. Аперацыі па страхаванні.

5. Разм. жарт. Дзеянне або шэраг дзеянняў, накіраваных на дасягненне пэўнай мэты. Клопікаў.. высмаркаўся, асцерагаючыся, каб не вельмі былі трубнымі гукі пры гэтай далікатнай аперацыі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)