БУЛЬДО́ГІ (англ. bulldog ад bull бык + dog сабака),
пароды караткамордых сабак. Выкарыстоўваюцца як свойскія вартавыя сабакі (англ. бульдог) або дэкар. (франц. бульдог). Гадуюць сабакаводы-аматары ва ўсім свеце.
Англійскі бульдог выведзены ў Вялікабрытаніі. Тулава кароткае, з шырокімі грудзямі. Выш. ў карку каля 40 см, маса да 25 кг. Галава масіўная, шырокая, з вельмі кароткай, узнятай мордай і ніжняй сківіцай, якая выступае ўперад. Масць белая, тыгравая, плямістая. Французскі бульдог выведзены ў Францыі. Нагадвае англ. бульдога. Лічыцца, што продкам яго быў бульдог карлікавай формы. Мае моцную канстытуцыю. Выш. ў карку 30—35,5 см, маса да 14 кг. Масць тыгравая (дробныя палосы чорнай поўсці на бронзавым, рыжым або палевым фоне), белая, плямістая. Тып паводзін — тэмпераментны, адважны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бітлз
(англ. beatles, ад beat = рытм)
англійскі маладзёжны вакальна-інструментальны квартэт 60-х гадоў XX ст., а таксама ўтвораны на яго ўзор ансамбль у Заходняй Еўропе і Амерыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БЭ́ЙЛІ ((Beiley) Сэмюэл) (1791, г. Шэфілд, Вялікабрытанія — 18.1.1870),
англійскі вучоны-эканаміст У 1831 заснаваў і ўзначаліў Банкаўскую кампанію ў г. Шэфілд. Аўтар навук. прац па эканам., філас. і паліт. праблемах. Асн. твор «Крытычнае даследаванне аб прыродзе, мерах і прычынах вартасці...» (1825) накіраваны супраць тэорыі працоўнай вартасці Д.Рыкарда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛ ((Bell) Аляксандр Грэям) (3.3.1847, г. Эдынбург, Вялікабрытанія — 2.8.1922),
англійскі інжынер, вынаходца тэлефона. Скончыў Эдынбургскі і Лонданскі ун-ты. Праф. Бостанскага ун-та (1873). У 1876 атрымаў патэнт ЗША на вынайдзены тэлефон, у 1877 — дадатковы патэнт на ўдасканаленне яго. Асн. работы і патэнты ў галіне запісу і ўзнаўлення гуку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́БЕРДЗІ́Н, Эбердзін (Aberdeen) Джордж Гамільтан Гордан (28.1.1784, г. Эдынбург — 14.12.1860), англійскіпаліт. дзеяч. Адзін з лідэраў партыі торы, з 1850 лідэр пілітаў. У 1852—55 прэм’ер-міністр кааліцыйнага ўрада, які ўключаў прадстаўнікоў торы, пілітаў, вігаў, ірл. лібералаў. У 1854 урад Абердзіна аб’явіў вайну Расіі (гл.Крымская вайна 1853—56).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́НДРУ ((Kendrew) Джон Коўдэры) (н. 24.3.1917, г. Оксфард, Вялікабрытанія),
англійскі біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1960). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1939), з 1946 працуе ў ім. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе бялковых малекул. Устанавіў прасторавую будову малекулы міяглабіну. Нобелеўская прэмія 1962 (разам з М.Ф.Перуцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
білінгві́зм
(ад лац. bilinguis = двухмоўны)
валоданне і папераменнае карыстанне асобай або калектывам дзвюма мовамі; двухмоўе (напр. беларуска-рускі б. на Беларусі, французска-англійскі б. у Канадзе).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЛЭК ((Black) Джэймс Уайт) (н. 1924),
англійскі фармаколаг. Праф. Лонданскага ун-та (1973). Чл. Лонданскага Каралеўскага т-ва (1978). Навук. працы па стварэнні і выкарыстанні новых проціпухлінных і процівірусных прэпаратаў, для лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб і язвавай хваробы страўніка. Нобелеўская прэмія 1988 (разам з Дж.Х.Хітчынгсам і Г.Б.Элаянам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЬ ((Boole) Джордж) (2.11.1815, г. Лінкальн, Вялікабрытанія — 8.12.1864),
англійскі матэматык і логік; заснавальнік матэм. логікі. Праф. матэматыкі (1849) Куінс-каледжа ў Корку (Ірландыя). Спец. матэматычнай адукацыі не меў. У працах «Матэматычны аналіз логікі» (1847), «Логікавае злічэнне» (1848), «Даследаванне законаў мыслення» (1854) распрацаваў алгебру логікі. Імем Буля названы асобныя алг. сістэмы — булевы алгебры.
англійскі вучоны-эканаміст. Буйны фермер. Асн.навук. працы па агр. пытанні. Прыхільнік агр. пратэкцыянізму. Задоўга да Д.Рыкарда ў асноўным правільна апісаў механізм утварэння дыферэнцыяльнай рэнты, чым абвяргаў вучэнне фізіякратаў. Рашуча выступаў супраць мальтузіянства, даказваючы, што магчымасці с.-г. вытв-сці бязмежныя, яны павялічваюцца з ростам насельніцтва.