1. Збор правіл, якія вызначаюць і рэгулююць парадак дзейнасці, выканання ці прымянення чаго-н., або звод палажэнняў, што вызначаюць структуру, прычыны і парадак дзейнасці якой-н. арганізацыі, установы.
С.
Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
2. Апісанне ордэна, парадак узнагароды ордэнам і яго нашэння.
3. У некаторых краінах (ЗША, Вялікабрытаніі і інш.) — назва заканадаўчых актаў агульнанарматыўнага характару.
С.
Вялікага Княства Літоўскага.
|| прым.стату́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КЮРЫ́,
пазасістэмная адзінка актыўнасці радыеактыўных ізатопаў. Названа ў гонар П.Кюры і М.Складоўскай-Кюры. Абазначаецца Кі. І Кі — актыўнасць ізатопу, у якім за 1 с адбываецца 3,7∙1010актаў распаду, 1 Кі = 3,7 Бк. Гл. таксама Бекерэль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
register1[ˈredʒɪstə]n.
1. журна́л (запісаў); рэе́стр; метры́чная кні́га;
a civil register of births, deaths and marriages кні́га за́пісаў а́ктаў грамадзя́нскага ста́ну
2. афіцы́йны спіс;
a register of voters спіс вы́баршчыкаў
3.mus. рэгі́стр
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПАПЯРО́ВАЕ ДРЭ́ВА, брусанетыя папяровая,
шаўкоўніца папяровая (Broussonetia papyrifera),
кветкавая расліна сям. тутавых. Пашырана ва Усх. Азіі і Палінезіі. З кары і лубу вырабляюць вышэйшыя сарты паперы (для грошай, дзярж.актаў і інш.), вопратку (т.зв. тапа, ці капа) і вяроўкі. Дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
натарыя́льны
(ад п.-лац. notarius = пісарскі)
які мае адносіны да афармлення і засведчання розных дакументаў, юрыдычных актаў;
н-ая кантора — мясцовы орган натарыяту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
спіне́т
(іт. spinetta, ад Spinetti = прозвішча іт. музычнага майстра)
невялікі клавесін чатырохвугольнай або трохвугольнай формы з адзінарнымі струнамі і гукарадам да чатырох актаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЫКАНА́ЎЧЫЯ і РАСПАРА́ДЧЫЯ О́РГАНЫдзяржаўнага кіравання.
Ажыццяўляюць практычную рэалізацыю законаў і арганізацыю грамадскіх адносін з мэтаю забеспячэння дзярж. інтарэсаў пэўнага грамадскага і паліт. ладу. У Рэспубліцы Беларусь вышэйшым выканаўчым і распарадчым органам з’яўляецца Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь на чале з Прэм’ер-міністрам. Асн. звяном сістэмы выканаўчых і распарадчых органаў з’яўляюцца выканаўчыя камітэтымясц. Саветаў дэпутатаў розных узроўняў. Яны валодаюць агульнай кампетэнцыяй у сферы дзярж. кіравання адпаведнага ўзроўню, арганізуюць і кантралююць выкананне актаўмясц. Саветаў і вышэйстаячых органаў дзярж. улады і кіравання, распрацоўваюць і падаюць на разгляд у Саветы бягучыя і перспектыўныя планы эканам. і сац. развіцця, бюджэт, прымаюць меры па іх рэалізацыі, вядуць неабходную распарадчую дзейнасць, уключаючы выданне падзаконных нарматыўна-прававых актаў, ажыццяўляюць інш. паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам, указамі Прэзідэнта. Гл. таксама Мясцовае кіраванне і самакіраванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ КАНТРО́ЛЬ,
сістэма кантролю дзярж. органаў за вытв., гасп., фін. і інш. дзейнасцю дзярж., грамадскіх і каап. арг-цый, прадпрыемстваў і ўстаноў, выкананнем імі законаў і інш. прававых актаў. Дз.к. за выкананнем рэсп. бюджэту, выкарыстаннем дзярж. уласнасці, выкананнем актаў Прэзідэнта, Нац. сходу, СМ і інш.дзярж. органаў, якія рэгулююць адносіны дзярж. уласнасці, гасп., фін. і падатковыя адносіны, ажыццяўляе Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Вядучая роля ў Дз.к. належыць Саветам дэпутатаў, якім падкантрольныя ўсе інш.дзярж. органы і службовыя асобы гэтых органаў. Дз.к. за дзейнасцю вышэйшых выканаўчых і распарадчых органаў дзярж. улады ажыццяўляюць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, парламент. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь кантралюе дзейнасць дзярж. к-таў, мін-ваў і ведамстваў, якія ў сваю чаргу ажыццяўляюць Дз.к. за дзейнасцю падначаленых ім арг-цый і ўстаноў. Аб’ём кантрольных правоў кожнага звяна Дз.к. вызначаецца законам.