Geséllschaft mit ~er Háftung (скар. GmbH) камерц. тавары́ства з абмежава́най адка́знасцю
2.advабмежава́на
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БРА́ГІНСКА-ЛО́ЕЎСКАЯ СЕДЛАВІ́НА,
тэктанічная структура Прыпяцка-Данецкага аўлакагена. Падзяляе Прыпяцкі і Дняпроўска-Данецкі прагіны, прыўзнята адносна іх на 1,5 і 0,5 км адпаведна, абмежавана разломамі на З, Пн і У. Уключае Брагінскі пахаваны выступ (заходзіць з Пд ад Украінскага шчыта і цягнецца на Пн—ПнЗ, шыр. каля 40 км, даўж. 50 км, паверхня крышт. фундамента на адзнаках ад -0,3 км да -1,5 км) і Лоеўскую седлавіну (на Пн ад выступу, шыр. 30—40 км, даўж. 60 км, фундамент на адзнаках ад -2 км да -4,5 км). Большая частка платформавага чахла седлавіны складзена з парод дэвону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯХНО́ВІЦКАЕ ЎЗВЫ́ШША,
паўн.-зах. частка Радашковіцкага ўзвышша, у Маладзечанскім р-не Мінскай вобл.Абмежавана далінамі рэк Бярэзіна (прыток Нёмана) на ПдЗ, Уша (прыток Віліі) на Пн і Нарачана-Вілейскай нізінай на У. Комплекс градава-ўзгорыстага, дробна- і сярэднеўзгорыстага (выш. да 313 м на ПнЗ) марэннага рэльефу. Глыбіня эразійнага расчлянення рэльефу да 10—20 м. Ускраіны ўзвышша маюць стромкія схілы ў бок рачных далін і нізіны. Складаецца з марэнных суглінкаў і супескаў, перакрытых лёсападобнымі пародамі невял. магутнасці. Большая частка Аляхновіцкага ўзвышша разарана. Хмызнякі і лясы (ялова-дубова-хваёвыя групоўкі) захаваліся на схілах узвышша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́НЫ (ад грэч. chroma колер, фарба),
сінтэтычныя неарган. пігменты ад светла-лімоннага да ярка-чырвонага колеру. Паводле хім. саставу — храматы (афарбоўка К. абумоўлена прысутнасцю іона CrO42-).
Адрозніваюць К. свінцовыя жоўтага (асн. кампанент — храмат свінцу PbCrO4, выкарыстанне абмежавана з-за ядавітасці) і аранжава-чырвонага колераў (састаў PbCrO4PbO), свінцова-малібдатныя чырвонага (акрамя PbCrO4 у іх састаў уваходзяць свінцу малібдат PbMoO4 і сульфат PbSO4), цынкавыя жоўтага колеру (найб. шырока выкарыстоўваюцца грунтовачны К. саставу ZnCrO4∙3Zn(OH)2 і малярны 3ZnCrO4∙Zn(OH)2∙K2CrO4∙2H2O) і інш. Выкарыстоўваюць для вырабу грунтовак, фарбаў, эмаляў, паліграфічных і маст. фарбаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНДША́ФТНЫ ЗАКА́ЗНІК,
від заказніка, тэрыторыя якога з’яўляецца аб’ектам аховы і аднаўлення асабліва каштоўных, рэдкіх прыродных маляўнічых ландшафтаў і комплексаў. На тэр. Л.з. абмежаванагасп. дзейнасць, у т. л. забаронены суцэльная высечка лесу, пасьба жывёлы, гідрамеліярац. работы, узвядзенне будынкаў, скідванне сцёкавых вод і быт. адходаў і інш. На Беларусі 16 Л.з. рэсп. значэння (агульная пл. каля 231 тыс.га): Бабінавіцкі, Міжазёрны, Сялява, Сіньша, Чырвоны Бор у Віцебскай, Азёры, Навагрудскі, Сарачанскія азёры, Свіцязянскі ў Гродзенскай, Блакітныя азёры, Прылуцкі ў Мінскай, Мазырскія Яры ў Гомельскай, Альманскія балоты, Прастыр, Стронга ў Брэсцкай, Старыца ў Магілёўскай абласцях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЧНАСЦЬ АТМАСФЕ́РНАЯ,
магчымасць адрозніваць зрокам аддаленыя аб’екты праз слой паветра той ці інш. мутнасці. Адрозніваюць дзённую, змрокавую і начную бачнасць атмасферную. Характарызуецца праз далёкасць бачнасці, адлегласць, на якой контуры аддаленых прадметаў становяцца нераспазнавальнымі з-за мутнасці атмасферы. Найлепшая бачнасць атмасферная ў ясны дзень у малазапыленым і сухім паветры (у празрыстым арктычным паветры да 100 км); пры тумане і інш. атмасферных ападках або пясчанай буры зніжаецца да некалькіх метраў. Бачнасць атмасферная наземных аб’ектаў абмежавана гарызонтам і пры чыстым паветры залежыць ад вышыні вока назіральніка над зямной паверхняй: з выш. 2 м — каля 5,5 км, з выш. 500 м — каля 85 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГО́ЛА-АХО́ЦКАЯ ГЕАСІНКЛІНА́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА,
адна з сістэм Урала-Мангольскага геасінклінальнага пояса. Цягнецца больш за 2 тыс.км у выглядзе складкавых ланцугоў ад Манголіі да Ахоцкага м. На Пнабмежавана глыбіннымі Мангола-Ахоцкімі разломамі, на Пд — Бурэінскім масівам і сістэмай Паўд.-Габійскіх разломаў. У будове вылучаюцца рыфейская, ніжне- і сярэднепалеазойская стадыі геасінклінальнага развіцця. У верхнім палеазоі і ніжнім трыясе амаль уся тэрыторыя знаходзілася ў стадыі арагенезу, што суправаджалася пранікненнем гіганцкіх мас гранітоідаў. Мезазойскія структуры азначаны марскімі і кантынентальнымі маласоіднымі і вугляноснымі адкладамі, якія спалучаюцца з андэзітавай фармацыяй наземнага вулканізму і пранікненнем комамагматычных гранітоідаў. З мезазойскім магматызмам звязаны радовішчы свінцова-цынкавых руд, золата, волава, вальфраму і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКО́ЎСКАЯ ПАРО́ДАкурэй. Мяса-яечнага кірунку. Выведзена ў Маскоўскай вобл. ў 1940—60-я гг. скрыжаваннем юрлаўскіх курэй мясц. папуляцыі з бурымі легорнамі і нью-гэмпшырамі, завезенымі з ЗША. На Беларусі пашырана абмежавана, пераважна як калекцыйная парода.
Маса пеўняў 3,5 кг, курэй 2,4 кг. Апярэнне чорнае, часта з жоўта-бурымі пёрамі на шыі (у пеўняў таксама на плячах і паясніцы). Ногі і дзюба шэрыя. Тулава доўгае, спіна шырокая, грудны аддзел выпуклы. Галава шырокая, сярэдніх памераў, з лістападобным прамастаячым грэбенем, вушныя мочкі чырвоныя. Яйцаноскасць 210—230 яец за год, сярэдняя маса яйца 58 г; характэрны мясная скараспеласць, высокая жыццяздольнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНУСІ́НСКАЯ КАТЛАВІ́НА Размешчана ў гарах Пд Сібіры, у Краснаярскім краі Расіі. Абмежавана з ПдЗах. Саянам, з Пн адгор’ямі Кузнецкага Алатау, з 3 Абаканскім хр., з У адгор’ямі Усх. Саяна. Складзена з сланцаў, пясчанікаў, кангламератаў, мергеляў і інш. Радовішчы жал. руды, каменнага вугалю (гл.Мінусінскі вугальны басейн). Рэльеф пераважна ўзгоркавата-раўнінны з асобнымі нізкагорнымі масівамі і куэставымі градамі. Выш. ад 200—300 да 700 м. Клімат рэзка кантынентальны, месцамі засушлівы. Найб. рака — Енісей. Шмат прэсных і салёных азёр. На паніжаных участках злакавыя і камяністыя стэпы. Адзін з важнейшых с.-г. раёнаў Сібіры. Садаводства, бахчаводства. Жывёлагадоўля, конегадоўля. У М.к. гарады Мінусінск і Абакан.