Рэ́мствоваць ’злоснічаць, абгаворваць, ганіць’ (ТС), рымстава́ць ’злавацца’ (жлоб., Жыв. сл.), рымсава́ць ’плакаць, упарціцца’ (чач., Жыв. НС). Рус. ре́мство ’нянавісць; злосць’, ремствовать ’ненавідзець’, укр. ре́мство, ремст ’абурэнне’, ремствувати ’наракаць’. Мацэнаўэр (LF 16, 181) параўноўвае з літ. susiremti ’уперціся супраць каго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суда́чыць ’гаварыць, гаманіць’ (Сл. ПЗБ), ’абгаворваць’ (Сержп. Прымхі). Па лінгвагеаграфічных прычынах малаверагодна запазычанне з рус. суда́чить ’гаманіць, абмяркоўваць’; хутчэй ад *судакаць, суадносным з судзіць, гл.; параўн. рус. суда́каць ’тс’ (выводзіцца з суда́к ’дрэнны суддзя’, гл. Праабражэнскі, 2, 413; Фасмер, 3, 795).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэ́чыць1 ’крочыць; хутка рабіць’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. думае аб запазычанні з літ. dė́ti ’хутка хадзіць, хутка рабіць’.

Дэ́чыць2 ’гаварыць недарэчнае, бубніць; казаць адно і тое ж’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. dė́tiабгаворваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На ба́х ’акурат, якраз’ (ваўкав., Арх. Федар.). Магчыма, суадносіцца з серб.-харв. бах, убах ’зусім’ (параўн. у выразе удрити у бах ’пярэчыць, адмаўляць’) і балг. хващам бъх ’?’, з якімі Брукнер (19) звязвае польск. bechtać, nabechtać ’паклёпнічаць, абгаворваць’, ц.-слав. бехма, бохма ’зусім, цалкам’. Гл. бах, бахаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Незак. да абмыць.

2. Акружаць сваімі водамі (пра моры, цячэнні і пад.). Заходні бераг Афрыкі абмывае Атлантычны акіян. // Працякаць вакол, паўз што‑н.; абдаваць хвалямі. Падножжа гары амывае рака.

3. перан. Разм. Адзначаць якую‑н. падзею выпіўкай.

•••

Абмываць і абшываць — даглядаць каго‑н., выяўляць жаночы клопат аб кім‑н.

Кветачкі абмываць — тое, што і костачкі перамываць (гл. перамываць).

Рука руку абмывае гл. рука.

Языкамі абмывацьабгаворваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мыць, мыю, мыеш, мые; незак., каго-што.

1. Ачышчаць што‑н. ад гразі, бруду вадой, вадой з мылам ці якой‑н. іншай вадкасцю. Мыць рукі. Мыць дзіця. Мыць бялізну. □ Дзяўчынкі да жаўцізны скрэблі падлогу і лаўкі, здымалі павуцінне, праціралі сцены, мылі вокны. Курто.

2. Абліваць вадой паверхню чаго‑н.; абмываць. Ляцяць навокал пырскі, І жвавыя кругі Бягуць і мыюць блізкі І дальні берагі. Глебка.

•••

Мыць языкаміабгаворваць.

Рука руку мые гл. рука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наганя́й ’ушчуванне’ (Яўс.). Пры наяўнасці наганя́ць ’паўшчуваць’ (Яўс.), відаць, няма патрэбы лічыць запазычаннем з рус. нагоня́й ’тс’, аднак усходняя лакалізацыя ў межах Беларусі робіць такое меркаванне дапушчальным. Этымалагічна ўзыходзіць да *gonitiy гл. гнаць, але на семантыку слова маглі ўплываць утварэнні ад га́ніць ’ганьбіць, абгаворваць’, параўн. нага́на, нага́нны і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сэ́ндзіцьабгаворваць, пляткарыць’ (Барад.), ’займацца балбатнёй, плявузгаць’ (Юрч. Вытв.), вытворны наз. сэ́нда ’чалавек, які заўсёды гаворыць многа небыліц’ (глус., Янк. Мат.). Запазычана са старога польск. sędzić, сучаснае sądzić ’меркаваць, думаць, сцвярджаць; выносіць прысуд; крытыкаваць’, сюды ж больш новае запазычанне сэ́ндзя ’суддзя’, ’хто можа крытычна разважаць, быць сведкам’, ’хто абгаворвае, перасуджвае’ (Сл. ПЗБ), з польск. sędzia ’суддзя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́йдзіць, ляйдзі́ць, ле́йзіць ’балбатаць, малоць языком, гаварыць недарэчнае, пустое; пляткарыць’ (маст., ваўк., карэліц., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.). Літуанізм. Параўн. літ. láidytiабгаворваць, пляткарыць’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1969, 4, 131), liežuviais, léidinti ’тс’ (Грынавяцкене і інш., Сл. ПЗБ, 2, 714). Ад іх быў утвораны назоўнік ля́йда ’манюка’ (Сцяшк.), ’выдумшчык’ (свісл., Сцяшк. Сл.), ляйда́ ’пляткар, балбатун’ (свісл., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

berden

1. vt

1) абмярко́ўваць

2) абгаво́рваць (каго-н.)

3) угаво́рваць, падгаво́рваць, падбухто́рваць;

er ist leicht zu ~ яго́ лёгка ўгавары́ць

2. ~, sich ра́іцца, дамаўля́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)