АСААВІЯХІ́М, Таварыства садзейнічання абароне, авіяцыйнаму і хімічнаму будаўніцтву,

масавая добраахвотная грамадская арг-цыя ў СССР у 1927—48. Асн. задача — распаўсюджванне ваен. ведаў сярод насельніцтва. У 1948 замест АСААВІЯХІМа створаны 3 самастойныя т-вы, якія ў 1951 аб’яднаны ў ДТСААФ.

т. 2, с. 17

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

veréinigt

1. a злу́чаны, аб’ядна́ны, згуртава́ны;

~e Ábkommen суме́сныя пагадне́нні

2. adv супо́льна, суме́сна, ра́зам

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

уніта́рны

(фр. unitaire, ад лац. unitas = адзінства)

аб’яднаны, адзіны, які ўтварае адно цэлае (напр. у-ая дзяржава).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

спа́раны ​1, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад спарыць ​1.

2. у знач. прым. Аб’яднаны ў пару для сумеснай працы, дзеянняў; здвоены. Па калодкі вязлі калёсы ў жыдкую гразь, пагражаюча рыпелі ў калдобінах восі, і змораныя, спараныя коні ледзь цягнулі драбінкі. Нікановіч.

•••

Спараная язда гл. язда.

спа́раны ​2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад спарыць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПО́ЛАЦКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т Існаваў у 1953—59 у г. Полацк Віцебскай вобл. Засн. на базе пед. вучылішча. Рыхтаваў настаўнікаў 8—10-х класаў агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 4 гады. Меў ф-ты рус. і бел. мовы і л-ры, фізіка-матэматычны. Аб’яднаны з Віцебскім пед. ін-там.

т. 12, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вар’етэ́

(фр. variété = літар. разнастайнасць)

эстрадны тэатр лёгкага жанру, у якім аб’яднаны забаўляльныя элементы камедыйнага, цыркавога, музычнага мастацтва.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

БЛАНТА́ЙР-ЛІ́МБЕ (Blantyre-Limbe), Блантайр,

горад на Пд Малаві. Складаецца з 2 гарадоў — Блантайра і Лімбе (аб’яднаны ў 1956). 402,5 тыс. ж. (1993). Чыгункай злучаны з портам Бейра (Мазамбік). Міжнар. аэрапорт. Гал. прамысл. і гандл. цэнтр краіны. Прадпрыемствы харчасмакавай (тытунь, чай, арахіс), лёгкай, паліграф. прам-сці. Тытунёвы аўкцыён. Нац. музей.

т. 3, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

geéint

1. a адзі́ны, аб’ядна́ны;

in ~er Front адзі́ным фро́нтам

2. adv:

eng ~ у це́сным ядна́нні

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БАБРУ́ЙСКІ РАЁН ДРУГІ́,

адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—27. Утвораны 17.7.1924 у складзе Бабруйскай акругі. Цэнтр — г. Бабруйск. Пл. 1072 км², нас. 42,3 тыс. чал. (без г. Бабруйск), 311 нас. пунктаў (1925). Падзяляўся на 14 сельсаветаў. У сувязі з узбуйненнем раёнаў 4.8.1927 аб’яднаны з Бабруйскім раёнам першым у адзіны Бабруйскі раён.

т. 2, с. 193

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ИСТО́РИК-МАРКСИ́СТ»,

савецкі навуковы гіст. часопіс. Выдаваўся ў 1926—41 у Маскве на рус. мове. У 1926—31 орган Т-ва гісторыкаў-марксістаў пры Камуніст. акадэміі і яе Ін-та гісторыі, у 1936—41 — Ін-та гісторыі АН СССР. З пазіцый марксізму асвятляў пытанні гісторыі СССР, Расіі, усеагульнай гісторыі. У 1941 аб’яднаны з «Историческим журналом».

т. 7, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)