ме́цца-сапра́на, нескл., н.

1. Жаночы голас, сярэдні паміж сапрана і кантральта.

2. Спявачка з такім голасам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раша́ючы, -ая, -ае.

Найбольш істотны, галоўны.

Рашаючая перамога.

Рашаючы голас — права галасаваць (на з’ездзе, канферэнцыі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыпу́чы, -ая, -ае.

Які ўтварае рып.

Рыпучыя вароты.

Рыпучыя колы.

Р. голас (перан.).

|| наз. рыпу́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усыпля́льны, -ая, -ае.

Які выклікае сон, аднастайна-манатонны.

У. шум дажджу.

У. голас.

|| наз. усыпля́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фенамена́льны, -ая, -ае.

Выключны, незвычайны; выдатны па сваіх якасцях.

Фенаменальныя здольнасці.

Ф. голас.

|| наз. фенамена́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́лас м. Stmme f -, -n;

высо́кі го́лас hhe Stmme;

ні́зкі го́лас tefe Stmme;

чы́сты го́лас klre Stmme;

хрыпа́ты го́лас hisere Stmme;

павы́сіць го́лас die Stmme erhben*;

пра́ва го́ласу Stmmrecht n -(e)s;

мець пра́ва го́ласу stmmberechtigt sein;

у адзі́н го́лас wie aus einem Mnde, inmütig;

на ўвесь го́лас aus vllem Hlse

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ГО́ЛАС,

1) сукупнасць гукаў чалавека або жывёл з лёгачным дыханнем, утвораных з дапамогай галасавога апарату. Голас фарміруецца ў гартані; сілу і афарбоўку набывае за кошт верхніх (глотка, поласць рота, носа, прыдаткавыя пазухі) і ніжніх (трахеі, бронхі) рэзанатараў. Характарызуецца аб’ёмам, вышынёй, сілай, тэмбрам. Адрозніваюць голас гутарковы і пеўчы. Гутарковы голас праходзіць стадыі, якія адпавядаюць развіццю чалавека: ад голасу нованароджаных і немаўлят да голасу састарэлых людзей, калі адбываецца звужэнне дыяпазонаў гукаў па вышыні і па сіле. Пеўчы голас характарызуецца вышынёй, дыяпазонам, сілай і тэмбрам (афарбоўкай). Адрозніваюць пеўчы голас бытавы («непастаўлены») і прафес. («пастаўлены»). Пастаўлены ад прыроды пеўчы голас сустракаецца даволі рэдка; як правіла, прыдатным для прафес. муз. практыкі голас становіцца ў выніку спец. пастаноўкі. Вызначальныя якасці пеўчага голасу — прыгажосць тэмбру, сіла і здольнасць доўга трымаць гук. Оперна-канцэртны голас павінен быць моцным, добра чутным у вял. залах на фоне арк. суправаджэння, валодаць т.зв. палётнасцю. Пеўчы голас мае некалькі рэгістраў. У мужч. голасе вылучаюць грудны рэгістр у ніжняй частцы дыяпазону і фальцэтны ў верхняй, у жаночым — грудны, галаўны (у верхняй частцы дыяпазону) і цэнтральны (медыум, галаўное і грудное гучанне). Тыпы голасу класіфікуюць паводле тэмбру і вышыні: высокі жан. голассапрана (найб. высокі — каларатурнае сапрана), сярэдні — мецца-сапрана, нізкі — кантральта; высокі мужч. голастэнар, сярэдні — барытон, нізкі — бас. У кожным тыпе больш высокія і светлыя па гучанні голасу маюць назву лірычных, больш нізкія, густыя і цёмныя — драматычных. Асн. форма гукавядзення пеўчага голасу — звязнае спяванне, аснова кантылены.

2) Пэўная меладычная лінія ў шматгалосым муз. Творы.

3) Партыя асобнага інструмента, харавой групы, выпісаная з партытуры твора для яго развучвання і выканання.

4) Матыў, мелодыя песні.

Літ.:

Дмитриев Л.Б. Основы вокальной методики. М., 1968;

Морозов В.​П.​Тайны вокальной речи. Л., 1967;

Юссон Р. Певческий голос: Пер. с фр. М., 1974.

т. 5, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ла́ющий прил. гаўклі́вы;

ла́ющий го́лос гаўклі́вы го́лас.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гі́бкі, -ая, -ае.

1. Які лёгка гнецца і разгінаецца; пругкі.

Г. дубец.

2. перан. Багаты адценнямі, выразны (пра голас, характар і пад.).

Г. голас.

3. перан. Здольны ўмела і хутка рэагаваць на пэўныя ўмовы, абставіны, прызвычайвацца да іх.

Гібкая палітыка.

|| наз. гі́бкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угне́ваны, -ая, -ае.

Якога ўвялі ў гнеў, які выяўляе гнеў.

У. сусед.

У. голас.

|| наз. угне́ванасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)