менавы́, -а́я, -о́е.

Заснаваны на абмене.

М. гандаль.

Менавая вартасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ме́неджар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па кіраванні працэсамі ў розных сферах чалавечай дзейнасці, арганізацыі дзейнасці банкаў, кампаній, фінансавых устаноў і пад.

Падрыхтоўка менеджараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ме́неджмент, -у, М -нце, м. (спец.).

Мастацтва кіравання інтэлектуальнымі, фінансавымі, матэрыяльнымі рэсурсамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ме́ней, прысл. (разм.).

Тое, што і менш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мензу́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Шкляная пасудзіна з дзяленнямі для дакладнага адмервання вадкасці.

|| прым. мензу́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

менінгі́т, -у, Мі́це, м.

Запаленне абалонкі галаўнога мозга.

|| прым. менінгі́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

менструа́цыя, -і, мн. -і, -ый, ж.

Штомесячны матачны крывацёк у жанчыны, якая дасягнула палавой спеласці.

|| прым. менструа́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

менталітэ́т, -у, Мэ́це, м.

Вобраз мыслення, светаўспрымання, уласцівы асобе, групе людзей ці этнасу.

Нацыянальны м.

М. беларусаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ме́нтар, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Настаўнік, выхавацель.

|| прым. ме́нтарскі, -ая, -ае.

М. тон (перан.: павучальны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

менто́л, -у, м.

Празрыстае крышталічнае пахучае рэчыва, якое атрымліваюць з эфірнага алею мяты.

|| прым. менто́лавы, -ая, -ае.