П’едэста́л ’узвышэнне пад помнік, калону’ (ТСБМ). Праз польск. piedestał ці рус. пьедестал (пач. XVIII ст.) і ням. Piedestal з франц. piédestal ’тс’, першапачаткова ’падстаўка для ног’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разво́рваць ’араць, раскідваць плугам зямлю’ (ТСБМ), ’араць зямлю пад грады’ (Сцяшк.). Ад раз- і ара́ць (гл.) з прыстаўным в‑. Сюды ж разво́рак ’паглыбленне паміж разорамі’ (Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́спіс ’мастацкае ўпрыгожанне каляровымі фарбамі сцен, столі і да таго пад., насценны жывапіс’, ’подпіс’ (ТСБМ). Да распісваць < піса́ць (гл.), якое з рус. писа́ть ’маляваць ікону, карціну’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Свірэ́ня (сʼвире́нʼа) ‘вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 809). Запазычанне з балцкіх моў (этымалогію і літ-ру гл. пад асвер, а таксама свіршня і свір).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарало́м ’тарчма (ТСБМ, Янк. 3.), ’тарчма, у беспарадку, дагары нагамі’ (Сцяшк. Сл.). Прыслоўе ад назоўніка тарала́ (гл. папярэдняе слова) па тыпу старчаком (гл. старчак) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарно́ ’чал, вяроўка, якой вадаплаў прымацаваны да берага’ (Ласт.). Відаць, наватвор Ластоўскага на аснове тарнава́ць2 (гл.) па тыпу стырно (гл.), карно́ ’карма’ (Ласт.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарні́ца ’церніца (для лёну)’ (вільн., Сл. ПЗБ). Пераробка ў т. зв. простай мове пад польскім уплывам це́рніца ’тс’ (гл.), параўн. та́рліца ’тс’ з польск. tarlica ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́йні ‘вілы з трыма зубамі’ (ТСБМ, Касп.). Утворана ад тройня (гл.), як двойня, з суф. ‑ня, які пад уплывам лексемы ві́лы стаў суфіксам назоўніка pluralia tantum.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труслі́вы ‘баязлівы, палахлівы’ (ТС, Бяльк.), сюды ж трусля́к ‘баязлівец’ (Мат. Маг.). Да трус1, узнікла, відаць, пад рускім уплывам, параўн. мясцовае трухлі́вы ‘тс’ (Нас., Гарэц.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэп ‘дарога, сцежка’: адным трэпам ходзіць (Вушац. сл.). Відавочна, варыянт да троп (гл.) з дыялектным чаргаваннем о > э ў аснове пад націскам, параўн. Карскі 1, 104.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)