1) звышкароткія галосныя сярэдняга пад’ёму, якія ўзніклі ў праславянскай мове з індаеўрап. i і u. У праслав. мове мелі статус фанем, але вызначаліся кароткім і слабым гучаннем. Абазначаюцца кірылічнымі знакамі ъ (рэдукаваны непярэдняга раду) і ь (рэдукаваны пярэдняга раду). Ва ўсіх слав. мовах Р.г. страціліся; у 10 — сярэдзіне 13 ст. адбылося т.зв. падзенне рэдукаваных праз знікненне гэтых галосных ці праз іх трансфармацыю ў галосныя поўнага ўтварэння. Знікненне Р.г. адбылося ў слабых пазіцыях — на канцы слоў, перад складам з галосным поўнага ўтварэння, перад складам з Р.г. ў моцнай пазіцыі (стараслав. «дымъ» — бел. «дым», стараслав. «пътица» — рус. «птица»). У моцных пазіцыях — пад націскам ці перад складам са слабым Р.г. — рэдукаваныя праясніліся ў розныя галосныя поўнага ўтварэння (стараслав. «сънъ» — бел. «сон», польск. «sen», сербскае «сан», балг. «сън»). Падзенне рэдукаваных уздзейнічала на фанетыку і марфалогію слав. моў.
2) Галосныя, якія пры маўленні падпалі падрэдукцыю (рус. «книга» [книгъ]).
Літ.:
Кривчик В.Ф., Можейко Н.С. Старославянский язык. 3 изд. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЛАКСА́ЦЫЯ АКУСТЫ́ЧНАЯ,
працэс узнаўлення ў асяроддзі раўнавагі тэрмадынамічнай, якая парушана з-за змены ціску і т-ры пры праходжанні гукавой хвалі; неабарачальны працэс. Пры Р.а. энергія гукавой хвалі памяншаецца (адбываецца паглынанне гуку); рэлаксацыя суправаджаецца дысперсіяй (гл.Дысперсія хваль).
Найпрасцейшы від Р.а. — рэлаксацыя ўнутрымалекулярнага ўзбуджэння (адбываецца, напр., у двухатамных ці шмататамных газах, у якіх энергія паступальнага руху малекул у гукавой хвалі пераходзіць у энергію, што звязана з вагальнымі і вярчальнымі ступенямі свабоды малекул). Інш віды рэлаксацыі: структурная ў вадкасцях (акустычная хваля ініцыіруе змену блізкага парадку ў размяшчэнні малекул вадкасці); хім. (пад уздзеяннем гуку зрушваецца раўнавага ў хім. рэакцыі). Адзін з відаў Р.а. у цвёрдым целе — рэлаксацыя розных дэфектаў крышталічнай рашоткі (звязана з рухам дэфектаў пад уздзеяннем мех. напружанняў у пругкай хвалі). Пры распаўсюджванні гуку ў паўправадніках і металах парушаецца раўнаважнае размеркаванне электронаў праводнасці, што таксама прыводзіць да рэлаксацыі. У палімерах, гумах і розных вязкапругкіх асяроддзях назіраецца значная дысперсія скорасці гуку, што звязана з рэлаксацыяй механізма высокай эластычнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕБАСЦЬЯ́НА ДЭЛЬ П’ЁМБА [Sebastiano del Piombo; сапр.Лучані (Luciani); каля 1485, г. Венецыя, Італія — 21.6.1547],
італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння. Вучыўся ў Дж.Беліні. Раннім творам, створаным пад уплывам Джарджоне і Тыцыяна, уласцівы прасветлена-лірычны лад (створкі аргана з выявамі 4 святых для царквы Сан-Барталамеа аль Рыяльта, карціна для гал. алтара царквы Сан-Джавані Крызастома ў Венецыі). З 1511 працаваў у Рыме, дзе зблізіўся з Рафаэлем; работы адметныя больш строгім і ўраўнаважаным характарам пры захаванні гучнасці каларыту, уласцівага венецыянскай школе жывапісу. фрэскі на віле Фарнезіна (1511), партрэт рымлянкі (т.зв. «Даратэя», каля 1515) і інш. З 2-й пал. 1510-х г.пад уплывам Мікеланджэла яго творы набылі падкрэслена драм. афарбоўку («Уваскрашэнне Лазара», 1519). Работы, створаныя ў перыяд контррэфармацыі, вызначаюцца змрочнай жорсткасцю вобразнага ладу, які выявіў крызіс маст. прынцыпаў Высокага Адраджэння («Нясенне крыжа», 1537). У 1540-я г. для сабора Санта-Марыя дэла Пачэ ў Рыме выканаў буйную манум. кампазіцыю «Сустрэча Марыі і Елізаветы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРГІЕ́ВІЧ (Зміцер Рыгоравіч) (н. 8.8.1912, в. Сухое Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. З 1929 у Мінску. Працаваў у Радыёцэнтры Беларусі. Вучыўся ў Мінскім вышэйшым пед. ін-це (1932). У 1933 рэпрэсіраваны. У 1935 вярнуўся ў г. Калінкавічы Гомельскай вобл. Працаваў на фанернай ф-цы ў Мазыры. У Вял.Айч. вайну на фронце. З 1945 у газ. «За честь Родины» (Вена). З 1950 у газ. «Зищитник Родины» (Адэса). У 1956—61 у газ.Паўд. групы войск «Ленинское знамя» (Будапешт). З 1961 жыве ў Адэсе. Дэбютаваў вершамі на бел. мове ў 1930 (падпсеўд. Змітро Віталін). Аўтар зб. вершаў «Будзем жыць!» (1932). У Адэсе пад сваім прозвішчам на рус. мове выдаў кнігі прозы пераважна на ваен. тэматыку: «На блакітным Дунаі» (1955), «Першы бой» (1957), «Прывітанне з юнацтва» (1964), «Трывожная восень» (1966), «Высокі востраў» (1969), «Маршавая рота» (1971), «Навальніца на світанні» (1973), «Сосны пасярод поля» (1975), «Добрыя прыкметы» (1978), «Няма апошніх рубяжоў» (1982) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кліе́нт
(лац. cliens, -ntis)
1) асоба ў Стараж. Рыме, якая знаходзілася пад апякунствам патрона2 1 і выконвала ў яго карысць розныя павіннасці;
2) асоба, якая карыстаецца паслугамі адваката, натарыуса і г.д.;
3) пастаянны наведвальнік, пакупнік, заказчык.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дына́міка
(гр. dynamikos = моцны)
1) рух цел пад уздзеяннем знешніх сіл;
2) раздзел механікі, які вывучае законы руху цел, выкліканага ўздзеяннем знешніх сіл;
3) ход развіцця, змянення якой-н. з’явы;
4) наяўнасць руху, дзеяння ў чым-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэакты́ўны
(ад рэ- + лац. activus = дзейсны)
1) які служыць хімічным рэактывам;
2) які ўзнікае пад уздзеяннем сілы аддачы, выкарыстоўвае такую сілу (напр. р. рух, р. самалёт);
3) здольны рэагаваць на знешнія раздражненні (напр. р-ая нервовая сістэма).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сва́стыка
(санскр. svastika)
знак у выглядзе крыжа з загнутымі пад прамым вуглом канцамі, які першапачаткова меў культавае значэнне ў некаторых старажытных народаў, атрымаў распаўсюджанне як арнаментальны матыў у мастацтве Індыі, Кітая, Японіі; служыў дзяржаўнай эмблемай германскаму фашызму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фі́жмы
(ад ням. Fischbein = кітовы вус)
1) шырокі каркас з кітовага вуса ў выглядзе абруча, які надзяваўся пад спадніцу і надаваў пышнасць фігуры;
2) шырокая спадніца на такім каркасе як частка жаночага ўбору 18 — пач. 19 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Вуця́к ’качар’ (Касп.; міёр., круп., Нар. сл.). Новаўтварэнне, паралельнае да вутка ’качка’; параўн. гусак, гуска і пад.