меланхо́лія, -і, ж.

Хваравіта-прыгнечаны стан, туга, хандра.

|| прым. меланхалі́чны, -ая, -ае.

М. настрой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ме́лас, -у, м. (спец.).

Агульнае паняцце меладычнага, песеннага пачатку ў музыцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мелі́са, -ы, ж.

Травяністая меданосная расліна сямейства губакветных з жоўтымі кветкамі і лімонным пахам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ме́лісты, -ая, -ае.

Які мае мелі.

Мелістая затока.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

меліярава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) меліярацыю.

М. забалочаныя землі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

меліяра́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па меліярацыі.

|| прым. меліяра́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

меліяра́цыя, -і, ж.

Сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне зямель шляхам асушэння або арашэння.

|| прым. меліярацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ме́лка, прысл.

1. Неглыбока.

2. у знач. вык. Пра нязначную глыбіню.

Тут зусім м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мелка...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. мелкі, напр.: мелкаводны, мелкадонны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мелкаво́ддзе, -я, н.

1. Нізкі ўзровень вады ў рацэ, возеры і пад.

2. Участак ракі, возера з невялікай глыбінёй.