медалье́рны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да працы медальера.

Медальернае мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

медальён, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ювелірны выраб авальнай ці круглай формы ў выглядзе футлярчыка, унутр якога можна ўстаўляць фотаздымак або які-н. талісман.

|| прым. медальённы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

медано́с, -а і -у, м.

1. -а, мн. -ы, -аў. Меданосная расліна.

2. -у. Збор пчоламі нектару з кветак, а таксама час такога збору.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

медано́сны, -ая, -ае.

1. Багаты нектарам.

Меданосныя кветкі.

2. Які ператварае нектар у мёд.

Меданосныя пчолы.

|| наз. медано́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

медзведзяня́ і медзведзянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня мядзведзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

медзеплаві́льны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да выплаўкі медзі.

М. завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

медзь, -і, ж.

1. Хімічны элемент, метал чырванавата-жоўтага колеру, вязкі і коўкі.

Плаўленая м.

2. зб. Вырабы з такога металу.

3. зб. Грошы з такога металу (разм.).

Рэшту атрымаў меддзю.

|| прым. ме́дны, -ая, -ае і медзяны́, -а́я, -о́е (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

медзякі́, -о́ў, адз. мядзя́к, медзяка́, м.

Медныя манеты, грошы.

Атрымаў цэлую жменю медзякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

медзяні́сты, -ая, -ае.

1. У склад якога ўваходзіць медзь.

Медзяністая сажа.

2. Падобны колерам на медзь.

М. колер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

медзяні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Сысучае насякомае атрада раўнакрылых хобатных, шкоднік яблыневых і грушавых дрэў.