Віху́ра (паэт.) ’віхар, завея, буран’ (БРС, Яруш., КТС). Польск.wichura ’тс’. Гл. віхар. У бел., калі меркаваць па месцы націску і па кніжным характары слова, відаць, запазычанне з польск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трохро́дны ‘траюрадны’ (Пан.). Па ўзоры двухро́дны брат < ст.-бел.братъ зъ двуродныхъ (двурожоныхъ); двух‑ на месцы дву‑па аналогіі з займенным скланеннем прыметнікаў (Карскі 2–3, 242). Гл. трох-.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зала́зіцьIнесов., в разн. знач. залеза́ть; см. зале́зці
2. (майстэрства, умельства) Kunst f -, Künste; Fértigkeit f -, -en;
◊
па ўсі́х пра́вілах маста́цтва nach állen Régeln der Kunst; kúnstgerecht (па-майстэрску)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
іне́рцыя, ‑і, ж.
1. Уласцівасць цел захоўваць стан спакою або руху, пакуль якая‑н. знешняя сіла не прымусіць іх змяніць гэты стан. Набраўшы разгон, ракета ляцела па інерцыі, як камета або звычайны астэроід.Гамолка.Кола разгайдалася, яно ўжо само далучыла сілу інерцыі да сілы мускулаў рук і круцілася лёгка.Колас.
Па інерцыі — па прывычцы, бессвядома, машынальна. — Прывык ты з часоў партызаншчыны думаць і вырашаць за ўсіх падначаленых, робіш так па інерцыі і дагэтуль.Хадкевіч.
[Ад лац. inertia — бяздзейнасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паблука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Пахадзіць без мэты, гуляючы. Я схадзіў у Зазер’е і на адзіноце паблукаў па асеннім лесе.Краўчанка.Сон.. не ішоў, і заставалася толькі пакінуць цеснаватую хату і паблукаць па вечаровай вуліцы.Шахавец.
2. Пахадзіць у пошуках чаго‑н. Нямала .. [Пеця] яшчэ паблукаў, пакуль знайшоў патрэбную дарогу.Сіняўскі.Варта было яшчэ паблукаць па кніжных магазінах, перакусіць, а потым зашыцца куды-небудзь у парк.Навуменка.
3.Разм. Павандраваць, пахадзіць. Калі нельга многа — хоць бы трохі Паблукаць бы мне па ўсёй зямлі.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
групава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; незак., каго-што.
Аб’ядноўваць у групу (групы); размяшчаць групай (групамі). Групаваць хімічныя элементы. □ — Хто вам даваў такія ўстаноўкі — па шэсць ячэек ствараць у адной вёсцы і групаваць па шаснаццаць чалавек у ячэйку?Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вяшча́ць, ‑ае; незак., што.
1. Прадказваць, прадракаць, прарочыць што‑н. Вяшчаць бяду. Вяшчаць смерць. □ Над новай салдацкай сялібай Галуб распраўляе крыло. Вяшчае ён мір.Калачынскі.
2. Перадаваць па радыё. Радыёканцэрт па заяўках. Дыктар вяшчае службова-расчулена...Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)