осени́ть сов.

1. (покрыть как сенью) ахіну́ць, агарну́ць, акры́ць;

2. перен. асяні́ць, натхні́ць;

его́ осени́ла мысль яму́ тра́піла ду́мка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прости́ться

1. (с кем, с чем) развіта́цца;

2. (оказаться простительным) дарава́цца;

э́то ему́ не прости́тся гэ́та яму́ не дару́ецца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ла́йнсмен

(англ. linesman, ад line = лінія + man = чалавек)

памочнік суддзі ў спартыўных гульнях (футболе, тэнісе і інш.), які сігналізуе яму пра становішча мяча і гульцоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

артысты́чны

(фр. artistique)

1) які мае адносіны да артыста, уласцівы яму (напр. а-ыя здольнасці, а-ая натура);

2) які вызначаецца артыстызмам, высокім майстэрствам, віртуознасцю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

са́нкцыя

(лац. sanctio = строгая пастанова)

1) зацвярджэнне вышэйшым органам якога-н. акта, што надае яму сілу закона;

2) юр. мера супраць парушэння закона, дагавора, абавязацельства.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пы́рка ’кукіш’: дай яму пырку (шальч., Сл. ПЗБ). Няясна, магчыма, пераноснае ад нырка ’курыца’ (гл. ныр 2), параўн. рус. нырка ’penis’ (гл. Фасмер, 3, 420, ад нырять, пыр, гл. таксама Этимология–1997–1999, 50) і ’курыца’, што звязана з пырыць ’распіраць, пучыць’ (гл.), пра аднакарэнныя пашыраныя асновы *рык‑, *рьпкі‑ і пад. гл. Трубачоў, Зб. памяці Талстога, 1, 312.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сне́жань ‘дванаццаты месяц каляндарнага года’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.). Толькі беларускае; часткова (у каранёвай частцы) яму адпавядае рус. дыял. сне́жа ‘люты’. Утворана па традыцыйнай народнай мадэлі назваў месяцаў замест студзень раней ‘дванаццаты месяц’, цяпер ‘першы’. Магчыма, ад снежны ‘багаты снегам’ ці снежыць ‘ісці (пра снег)’ з суф. ‑ань, гл. снег. Спецыяльна гл. Шаўр, Этимология–1971, 98, 100.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АБХО́Д,

1) манеўр войск з мэтай глыбокага пранікнення ў размяшчэнне праціўніка і нанясення яму ўдараў з флангаў і тылу або акружэння яго. Ажыццяўляецца ва ўзаемадзеянні з войскамі, што дзейнічаюць з фронту, пры наяўнасці адкрытых флангаў або прамежкаў у баявых парадках праціўніка. У ВМФ робіцца для нанясення ўдару па гал. аб’екце праціўніка без агнявога сутыкнення з сіламі яго прыкрыцця.

2) Участак лесу (адзін або некалькі кварталаў), які даглядаецца, абслугоўваецца адным лесніком.

т. 1, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́ЛУШ Міхаіл Андрэевіч (1924, в. Руда Ліпічанская Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. — 16.6.1944),

удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. З мая 1943 радавы атрада «Кастрычнік» партыз. брыгады Першамайскай Баранавіцкай вобл., падарваў 8 варожых эшалонаў. У час бою пры разгроме фаш. гарнізона ў в. Купіск Навагрудскага р-на закрыў сваім целам станковы кулямёт. На радзіме, у в. Купіск і на месцы гібелі яму пастаўлены помнікі.

М.А.Белуш.

т. 3, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІБРАМО́ЛАТ,

ударна-вібрацыйная машына для забівання і выцягвання з грунту паляў, шпунтоў, труб, а таксама для ўшчыльнення грунту, бетону і інш. Вібратар вібрамолата злучаецца з нагалоўнікам пагружальнага элемента спружыннай падвескай і разам з вібрацыйным уздзеяннем перадае яму ўдарныя імпульсы, што інтэнсіфікуе, напр., працэс забівання. Найб. пашыраны вібрамолат з 2 электрарухавікамі. Гл. таксама Вібрацыйная тэхніка.

Схема вібрамолата: 1 — вібраўзбуджальнік ваганняў; 2 — дэбаланс; 3 — баёк; 4 — кавадла; 5 — спружынны падвес; 6 — паля.

т. 4, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)