аліме́нты, ‑аў; адз. няма.

Сродкі, якія выплачваюцца на ўтрыманне непрацаздольных дзяцей ці бацькоў асобамі, якія звязаны з імі адносінамі роднасці. Плаціць аліменты, Атрымліваць аліменты. Закон аб аліментах.

[Ад лац. alimentum — утрыманне, харчаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прафіла́ктыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Мерапрыемствы, якія папярэджваюць захворванне.

2. Мерапрыемствы, якія засцерагаюць што‑н. ад заўчаснага псавання, зносу і пад. Прафілактыка і рамонт аўтамабіляў.

[Ад грэч. prophylaktikós — ахоўны, засцерагальны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́да, -ы, ДМо́дзе, мн. -ы, -ро́д, ж.

1. Разнавіднасць свойскіх жывёл (або раслін), якія адрозніваюцца пэўнымі прыметамі ад жывёл (або раслін) таго ж віду.

Бельгійская п. коней.

Вывесці новую пароду вішань.

2. перан. Разрад, тып людзей, якія адрозніваюцца ад іншых сваім унутраным складам, характарам, абліччам.

Чалавек волатаўскай пароды.

3. Прыналежнасць да якой-н. сацыяльнай групы, саслоўя (уст.).

4. Выкапнёвы мінерал, пласт у зямной кары.

Цвёрдыя пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́ды, -аў.

1. Сукупнасць звестак, якія раскрываюць аб’ектыўныя заканамернасці жыцця.

Грунтоўныя в.

Свет асвятляецца сонцам, а чалавек — ведамі.

2. Дасведчанасць у якой-н. галіне.

Вучні выявілі добрыя в. ў матэматыцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апавяда́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Невялікі мастацкі эпічны твор як жанр.

Зборнік апавяданняў.

2. Славеснае паведамленне пра якія-н. падзеі, з’явы.

Хлапчукоў захаплялі апавяданні камандзіраў пра ваенныя паходы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліпу́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (разм.).

1. Ліпучы, клейкі пластыр, папера.

Л. для мух.

2. Засцежка ў выглядзе дзвюх рознатэкстурных пласцін, якія прылепліваюцца адна да адной.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ара́бы, -аў, адз. ара́б, -а, м.

Народы семітычнай моўнай групы, якія насяляюць Пярэднюю Азію і Паўночную Афрыку.

|| ж. ара́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак.

|| прым. ара́бскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́зіс, -у, м.

1. Тое, што і база (у 1 і 2 знач.).

2. Сукупнасць пэўных вытворчых адносін, якія вызначаюць эканамічную структуру грамадства і характар надбудовы.

|| прым. ба́зісны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вясну́шкі, -шак, адз. -шка, -і, ДМ -шцы, ж.

Пігментныя плямкі карычневага або жоўтага колеру на скуры, якія паяўляюцца ў некаторых людзей вясной.

Увесь у вяснушках.

|| прым. вясну́шачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інстру́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Звод правіл, якія ўстанаўліваюць парадак і спосаб ажыццяўлення, выканання чаго-н. або паслядоўнасці.

І. па тэхніцы бяспекі.

Даваць інструкцыі.

|| прым. інструкцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)