зрабі́ць с. сумле́ння — поступи́ть вопреки́ (проти́вно) со́вести;
3.в знач. сказ. про́тив;
хто с.? — кто про́тив?;
4.в знач. сущ. про́тив;
узва́жыць усе́ «за» і «с.» — взве́сить все «за» и «про́тив»;
◊ не с. — не прочь;
гла́дзіць с. шэ́рсці — гла́дить про́тив ше́рсти;
плы́сці с. цячэ́ння — плыть про́тив тече́ния
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БАНДЗЕ́ВІЧ Антон, бел. філосаф, прадстаўнік Гродзенскай філасофскай школы 18 ст. Аўтар курса лекцый і аналагічнага трактата «Філасофія арыстоцеліка-скотаўская...» (Гродна, 1757). Дэталёва распрацаваў раздзелы фармальнай логікі (лагічны квадрат, дыз’юнкцыі, кан’юнкцыі і гэтак далей), розныя тыпы сілагізмаў. У яго натурфіласофіі зроблены крок наперад у параўнанні з папярэднікамі: лічыў філасофію Дэкарта фікцыяй, прызнаваў сістэму Ц.Браге, не адмаўляў і вучэння М.Каперніка.
Літ.:
Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСМАЛО́ЎСКІ (Юрый Міхайлавіч) (н. 5.7.1942, в. Шастакова Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. трэнер па веславанні на байдарках і каноэ. Засл. трэнер Беларусі (1968), засл. трэнер СССР (1970). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1963). З 1964 трэнер старт. т-ва «Працоўныя рэзервы», з 1993 трэнер-выкладчык Рэсп.школы вышэйшага спарт. майстэрства Цэнтра фіз. выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Мін-ва абароны Рэспублікі Беларусь. Сярод выхаванцаў чэмпіёны свету, Еўропы Т.Папова, М.Хахол, Л.Кабакова і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ ВУЧЫ́ЦЕЛЬСКІ САЮ́З,
прафесійна-палітычная арг-цыябел. настаўнікаў у 1919 — сярэдзіне 1920-х г.Засн. 24.8.1919 у Вільні. Аб’ядноўваў прыхільнікаў беларусізацыі нар. асветы. Прадстаўнік саюза В.Ластоўскі ўваходзіў у Цэнтральную беларускую раду Віленшчыны і Гродзеншчыны. Змагаўся супраць закрыцця польск. ўладамі бел. школ на тэр.Зах. Беларусі, заклікаў настаўнікаў не пераходзіць на працу ў польск. школы і не наведваць польскія настаўніцкія курсы, парушальнікаў гэтай умовы закляйміў як «здраднікаў прафесіянальных, сялянства і ўсяго беларускага народа».
стыль вакальнага выканання, які вылучаецца лёгкасцю і прыгажосцю гучання, пявучасцю, дасканаласцю кантылены, вытанчанасцю і віртуознасцю каларатуры. Узнік у Італіі ў сувязі з развіццём у сярэдзіне 17 ст.нац. опернага мастацтва і вак.школы. Выразныя сродкі фарміраваліся на аснове фанет. асаблівасцяў італьян. мовы і традыцый нар. выканальніцтва. У працэсе развіцця ўзбагачаўся новымі тэхн. прыёмамі і эмацыянальнымі рысамі. Зрабіў вял. ўплыў на большасць еўрап.вак. школ, у т. л. на беларускую.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНАСЕРА́Ф ((Benacerraf) Барух) (н. 20.10.1920, г. Каракас, Венесуэла),
амерыканскі генетык, мікрабіёлаг і імунолаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі навук і мастацтва. Скончыў мед. каледж штата Віргінія. З 1948 у Калумбійскім, з 1956 у Нью-Йоркскім ун-тах, з 1968 у Нац. ін-це аховы здароўя, адначасова з 1970 праф. Гарвардскай мед.школы. З 1980 прэзідэнт Міжнар. саюза імуналагічных т-ваў. Навук. працы па генетычным кантролі імуналагічных рэакцый арганізма. Нобелеўская прэмія 1980 (разам з Ж.Дасэ і Дж.Д.Снелам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГНЁЎ (Сяргей Іванавіч) (17.11.1886, Масква — 20.12.1951),
рус. заолаг. Д-рбіял.н. (1935), праф. (1930). Засл. дз. нав. Расіі (1947). Скончыў Маскоўскі ун-т (1910). Заснавальнік маскоўскай школы тэрыёлагаў (даследчыкаў млекакормячых). Вывучаў птушак Белавежскай пушчы. Аўтар падручнікаў і навук.-папулярных кніг. Дзярж. прэміі СССР 1942, 1951.
Тв.:
Звери СССР и прилежащих стран: (Звери Восточной Европы и Северной Азии). Т. 1—7. М.; Л., 1928—50;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАІ́МАЎ (Іван Васілевіч) (8.3.1894, г. Анесі, Францыя — 2.12.1981),
рус. фізік, стваральнік навук.школы па фізіцы цвёрдага цела і нізкіх тэмператур. Акад.АНСССР (1958, чл.-кар. 1933). Скончыў Петраградскі ун-т (1915). З 1919 у навук. установах Петраграда, Харкава, Масквы. Навук. працы па фізіцы крышталёў, оптыцы і оптатэхніцы. Распрацаваў метад вырошчвання монакрышталёў з расплаваў, заклаў асновы нізкатэмпературнай спектраскапіі, сканструяваў шэраг спектральных прылад. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Тв.:
О приложении френелевой дифракции для физических и технических измерений. М.; Л., 1945.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́ХАВА (Надзея Андрэеўна) (6.3.1886, Масква — 14.8.1961),
рус. спявачка (мецца-сапрана), выдатная прадстаўніца рус. вакальнай школы. Нар. артыстка СССР (1937). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1912). У 1916—48 салістка Вял.т-раСССР. Валодала голасам багатага тэмбру, шырокага дыяпазону. Выконвала кантральтавыя і высокія мецца-сапранавыя партыі. Лепшыя з іх: Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Марфа («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1943.