КРА́СНІК (Іван Міхайлавіч) (12.8.1906, в. Іванск Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. — 18.2.1957),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Мінскае артыл. вучылішча (1932), Вышэйшыя афіцэрскія курсы пры Ваен. акадэміі бранятанк. войск (1947). У Чырв. Арміі з 1928. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Калінінскім, Ленінградскім і 1-м Бел. франтах. Полк самаходных гармат пад камандаваннем падпалкоўніка К. вызначыўся 16—22.4.1945 на тэр. Германіі пры прарыве варожай абароны на ўчастку шашы Франкфурт—Берлін. Да 1956 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЦО́Ў (Альгерд Ціханавіч) (19.7.1912, в. Забалоцце Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 12.12.1993),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ленінградскае ваенна-інж. вучылішча (1938), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1950). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Паўд.-Зах., Сталінградскім, Данскім, Варонежскім і 1-м Укр. франтах. Камандзір матарызаванага пантонна-маставога батальёна маёр К. вызначыўся 2—4.8.1944 пры фарсіраванні Віслы каля г. Баранаў-Сандамерскі і ў баях за плацдарм. Да 1961 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУБЛІ́ЦКІ (Аляксей Аляксандравіч) (1.10.1919, в. Міхайлава-Шахава Тайшэцкага р-на Іркуцкай вобл., Расія — 3.6.1989),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Іркуцкую парт. школу (1948), юрыд. школу (1951). У Вял.Айч. вайну з лютага 1943 на Цэнтр., 1-м Бел. і інш. франтах. Удзельнік Бабруйскай аперацыі 1944. Камандзір аддзялення роты сувязі старшы сяржант К. вызначыўся 7.9.1944 пры фарсіраванні р. Нараў і ў баях за плацдарм на тэр. Польшчы. Пасля вайны на адм.-гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗАЎКО́Ў (Іван Аляксандравіч) (6.6.1903, г. Барысаглебск Варонежскай вобл, Расія — 17.8.1989),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-палк. (1967). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939). У Чырв. Арміі з 1923. У Вял.Айч. вайну на Зах., Цэнтр., Бел., 1-м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Лоева, Рэчыцы, Мазыра, Калінкавіч. У ноч на 16.10.1943 стралк. дывізія на чале з К. вызначылася пры фарсіраванні Дняпра ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл. Да 1969 у Сав. Арміі.
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1973, 1982), лётчык-касманаўт СССР (1973), д-ртэхн.н. Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1966). З 1972 у атрадзе касманаўтаў. 18—26.12.1973 з П.І.Клімуком здзейсніў палёт на касм. караблі «Саюз-13» (як бортінжынер); 13.5—10.12.1982 з А.М.Беразавым — палёт на касм. караблі «Саюз Т-5» і арбітальнай станцыі «Салют-7» (як бортінжынер); вярнуўся на Зямлю на касм. караблі «Саюз Т-7». У космасе правёў 219,3 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙСЕ́ЕЎ (Іван Цімафеевіч) (16.8.1910, в. Вялюнь Брэсцкага р-на — 12.2.1976),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1938), «Выстрал» (1942). У Чырв. Арміі з 1928. З 1943 на 2-м Укр. фронце. Удзельнік вызвалення Украіны, Румыніі, Чэхаславакіі. Капітан М. вызначыўся ў 1944 пры фарсіраванні р. Ціса на тэр. Венгрыі: 6 ліст. батальён на чале з М. пад варожым агнём пераправіўся цераз раку, выбіў праціўніка з траншэй, прайшоў з баямі 18 км, захапіў у палон 180 гітлераўцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМЕ́НЯ (Іосіф Маркавіч) (16.8.1912, в. Старына Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 15.8.1964),
Герой Сав. Саюза (1940). У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. 5.3.1940 пад агнём праціўніка закідаў гранатамі варожы дот, заняў вышыню і 1,5 гадз утрымліваў яе да падыходу падраздзялення, 7 сак. адзін з першых фарсіраваў р. Вуокса і забяспечваў пераправу батальёна. У Вял.Айч. вайну камандзір узвода партыз. атрада брыгады імя М.Шчорса Мінскай вобл. Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛІ́НІН (Міхаіл Сяргеевіч) (28.12.1899, в. Палуціна Антропаўскага р-на Кастрамской вобл., Расія — 24.1.1960),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген. арміі (1953). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1931). У Вял.Айч. вайну на Зах., Бранскім, Данскім, Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах: нач. штаба механіз. корпуса, арміі, фронту. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні аперацый па разгроме фаш. войск у час Беларускай аперацыі 1944. Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЭ́ВУШАЎ (Васіль Іванавіч) (19.3.1915, в. Княжыцы Магілёўскага р-на — 6.3.1974),
бел.паэт. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1937). Настаўнічаў, З 1948 працаваў у газ. «Магілёўская праўда», у 1971—74 сакратар Магілёўскага абл. аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1930 (некат. вершы падпісваў псеўд. Васіль Нёман). Аўтар зб-каў вершаў «Магілёўскі шоўк» (1957), «Зорны шлях» (1959), «Сярэбраная кладка» (1965), «Начны дождж» (1969), «Верасы» (1972), кніг нарысаў. У вершах апяваў хараство роднага краю, прыгажосць душы чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ ДЗЕНЬ СТУДЭ́НТАЎ,
дзень міжнар. салідарнасці студэнцтва. Устаноўлены ў 1941 у Лондане на міжнар. сустрэчы студэнтаў краін, якія змагаліся з фашызмам. Адзначаецца штогод 17 лістапада. Дата ўзята ў памяць студэнтаў Чэхаславакіі — герояў Супраціўлення: 17.11.1939 многія кіраўнікі Саюза студэнтаў Чэхаславакіі былі арыштаваны ням.-фаш.акупац. ўладамі і расстраляны, больш за тысячу студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ адпраўлены ў канцлагер, многія ВНУ закрыты. Упершыню адзначаны ў 1941. Правядзенню М.д.с. папярэднічае тыдзень барацьбы за мір і дружбу (10—17 лістапада).