кран-бэ́лька

(ад кран + бэлька)

разнавіднасць пад’ёмнага крана маставога тыпу, у якога тэльфер перамяшчаецца па бэльцы з коламі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дырэктапла́т

(ад лац. directus = прамы + ням. platt = плоскі)

разнавіднасць капіравальнай размножвальнай размнажальны машыны з талерам і рухомымі планкамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэманто́ід

(ад ням. Demant = алмаз + -оід)

мінерал класа сілікатаў, гранат​2 зялёнага колеру; празрыстая разнавіднасць з’яўляецца каштоўным каменем.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мадыльён

(фр. modillon, ад іт. modiylione)

разнавіднасць кансолі, звычайна ў форме літары «S», якая падтрымлівае вынасную частку карніза.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мелі́змы

(ад гр. melos = песня)

муз. невялікія адносна ўстойлівыя меладычныя ўпрыгожанні (групета, мардэнт, трэль, фаршлаг), разнавіднасць музычнай арнаментыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арагані́т

(ад ісп. Aragon = вобласць у Іспаніі)

мінерал класа карбанатаў, разнавіднасць карбанату кальцыю белага, шэрага або фіялетавага колеру.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

арбалі́т

(ад лац. arbor = дрэва + -літ)

разнавіднасць лёгкага бетону, што ўяўляе сабой сумесь цэменту, драўняных адходаў і вады.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акрамелані́зм

(ад акра- + гр. melas = чорны)

разнавіднасць альбінізму, калі жывёліна не пазбаўлена цалкам пігменту — вушы, хвост, морда афарбаваны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адаманці́н

(лац. adamantinus, ад гр. adamantinos)

мінерал, разнавіднасць карунду, які лёгка расшчапляецца на тонкія пласцінкі з алмазным бляскам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вінчэ́стэр

(англ. O. Winchester = прозвішча амерыканца, які сканструяваў ружжо ў 1865 г.)

тып паляўнічай стрэльбы; разнавіднасць старадаўняга карабіна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)