графічнае адлюстраванне залежнасці паміж параметрамі стану фіз.хім. сістэмы (т-ра, ціск) ці паміж імі і некаторымі інш. яе параметрамі (саставам, структурай, канцэнтрацыяй). Звычайна Д.с. паказвае сувязь паміж т-рай, ціскам і саставам сістэмы, калі ў ёй больш чым адзін кампанент. Д.с. аднакампанентнай сістэмы паказвае сувязь паміж ціскам і т-рай.
Д.с. розных сістэм будуюцца на аснове эксперыменту метадамі фізіка-хімічнага аналізу. На Д.с. вады на гарыз. восі адкладваюцца т-ры (у градусах Кельвіна), на вертыкальнай — ціск (у паскалях). У т.зв. трайным пункце (т-ра 273,16 К і ціск 611 Па) сістэма складаецца з лёду, вады і пары, якія знаходзяцца ў раўнавазе. Лініі дыяграмы адлюстроўваюць стан раўнавагі: 1 — лёду з парай, 2 — лёду з вадой, 3 — вады з парай. У т.зв. палях паміж лініямі сістэма складаецца з рэчыва H2O толькі ў адным агрэгатным стане (лёд, вада, пара). З дапамогай Д.с. вызначаюць т-ру плаўлення сплаваў, выбіраюць т-ру гарачай апрацоўкі ціскам, устанаўліваюць рэжымы тэрмічнай апрацоўкі сплаваў, ствараюць сплавы з загадзя зададзенымі ўласцівасцямі і інш.
Літ.:
Захаров А.М. Диаграммы состояния двойных и тройных систем. 3 изд. М., 1990;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАМАГНЕТЫ́ЗМ (ад пара... + магнетызм),
уласцівасць рэчываў слаба намагнічвацца ў напрамку знешняга магн. поля; адзін з відаў магнетызму. Характэрны для рэчываў (парамагнетыкаў), часціцы якіх (атамы, малекулы, іоны, атамныя ядры) маюць уласныя магн. моманты. У адсутнасці знешняга магн. поля яны арыентаваны хаатычна, так што намагнічанасць рэчыва роўная нулю.
Пры наяўнасці знешняга поля магн. моманты арыентуюцца пераважна ўздоўж поля і намагнічанасць вызначаецца формулай
, дзе χ — магнітная ўспрыімлівасць (для парамагнетыкаў пры т-ры ≈ 293 К χ ⁓ 10−7—10−4), — напружанасць знешняга магн. поля. З павелічэннем т-ры ўзрастае дэзарыентавальнае дзеянне цеплавога руху і χ памяншаецца (гл.Кюры закон, Кюры—Вейса закон). Існаванне ў атамаў (іонаў) магн. момантаў, якія абумоўліваюць П., можа быць звязана з арбітальным рухам электронаў у абалонцы атама — арбітальны П., іх спінам — спінавы П., а таксама (у меншай ступені) са спінам атамных ядраў — ядзерны П. (гл.Магнетон). Даследаванне П. дае інфармацыю пра мікраскапічныя магн. ўласцівасці і ўнутр. структуру рэчываў. П. выкарыстоўваецца для атрымання звышнізкіх т-р метадам магнітнага ахаладжэння, у квантавай электроніцы (гл.Мазер) і інш.Гл. таксама Электронны парамагнітны рэзананс, Ядзерны парамагнітны рэзананс.
Літ.:
Вонсовский С.В. Магнетизм. М., 1971;
Абрагам А., Гольдман М. Ядерный магнетизм: порядок и беспорядок: Пер. с англ.Т. 1—2. М., 1984;
Кринчик Г.С. Физика магнитных явлений. 2 изд. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЦЕ́ХІН Васіль Васілевіч (5.5.1906, Масква — 3.10.1963),
бел. рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1949). Скончыў эксперым. майстэрні пры Дзярж. т-ры імя У.Меерхольда (1935). 1936 рэжысёр у БДТ-3, з 1937 маст. кіраўнік Мазырскага калг.-саўг., у 1938—41 і 1946 Палескага з 1946 гал. рэжысёр Пінскага абл.драм. т-раў, з 1952 рэжысёр Белдзяржэстрады, з 1955 Бел.т-ра юнага гледача. Творчасці ўласцівы ўменне ствараць спектаклі з нац. каларытам, выкарыстоўваць сродкі муз. выразнасці. Сярод работ у БДТ-3 — «Пушкінскі спектакль», «Мяцеж» Дз.Фурманава і С.Паліванава (абедзве 1937); у Мазырскім т-ры — «Партызаны» К.Крапівы, «Не было ні гроша, ды раптам шастак» і «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага, «Каварства і каханне» Ф.Шылера (усе 1938); у Палескім т-ры — «Хто смяецца апошнім» Крапівы, «Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка (абедзве 1939), «Любоў Яравая» К.Транёва (1946); у Пінскім т-ры «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона, «Несцерка» В.Вольскага (абедзве 1947), «Гэта было ў Мінску» А.Кучара (1948), «З народам» К.Крапівы (1949), «Паўлінка» Я.Купалы, «Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча (абедзве 1952); у т-ры юнага гледача — «Як гартавалася сталь» паводле М.Астроўскага (1956), «Прыгоды Чыпаліна» Дж.Радары (1957), «Не верце цішыні» І.Шамякіна (1958, з. Л.Мазалеўскай), «Авадзень» паводле Э.Войніч (1961), «Пара любві» В.Катаева (1963).
Літ.:
Стэльмах У. Васіль Пацехін // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛЬТРАФІЯЛЕ́ТАВАЕ ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ,
нябачнае вокам эл.-магн. выпрамяненне ў спектральнай вобласці паміж бачным і рэнтгенаўскім выпрамяненнямі ў дыяпазоне даўжынь хваль λ 400—10 нм.
Адрозніваюць вобласці блізкага, ці звычайнага У.в. (400—200 нм) і далёкага, ці вакуумнага (200—10 нм). Пры ўзаемадзеянні У.в. з рэчывам могуць адбывацца іанізацыя яго атамаў і фотаэфект. Характэрна памяншэнне празрыстасці (павелічэнне каэф. паглынання) большасці цел, празрыстых у бачнай вобласці (з памяншэннем λ каэф. паглынання У.в. павялічваецца, і пры λ < 105 нм празрыстых для У.в. цел няма). Крыніцы У.в.: Сонца, зоркі, туманнасці і інш.касм. аб’екты (з-за паглынання азонам, кіслародам і інш. кампанентамі атмасферы і міжзорнага асяроддзя да паверхні зямлі даходзіць толькі У.в. з λ > 290 нм), а таксама газы (аргон, ксенон) і пара металаў (ртуці, цынку) у стане ўзбуджэння (напр., у эл. разрадзе), некаторыя газавыя лазеры, высокатэмпературная плазма, паскораныя электроны і інш. Прыёмнікі У.в.: фотаэлементы, фотаэлектронныя памнажальнікі, іанізацыйныя камеры, лічыльнікі фатонаў і інш.Люмінафоры ператвараюць У.в. ў бачнае — на гэтым заснаваны прылады для візуалізацыі відарысаў у У.в. На выкарыстанні У.в. заснаваны метады люмінесцэнтнага аналізу, фотаэлектроннай спектраскапіі, ультрафіялетавай мікраскапіі, фоталітаграфіі, дэфектаскапіі і інш.Біял. дзеянне У.в. абумоўлена хім. змяненнем малекул біяпалімераў, у асноўным нуклеінавых кіслот і бялкоў, і выяўляецца ў парушэнні дзялення, узнікненні мутацый і гібелі клетак. Малыя дозы У.в. дабратворна ўплываюць на чалавека і жывёл — спрыяюць утварэнню вітамінаў групы D, паляпшаюць імунабіял. ўласцівасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАДЫНА́МІКАкласічная,
раздзел тэарэтычнай фізікі, які вывучае электрамагнітныя з’явы без уліку квантавых эфектаў. Можа разглядацца як класічная тэорыя электрамагнітных узаемадзеянняў. Грунтуецца на Максвела ўраўненнях і электроннай тэорыі Лорэнца, у якой раскрыта мікраскапічная структура крыніц эл.-магн. поля (эл. зарадаў і токаў), уведзены класічныя ўраўненні руху электрона.
Асн. суадносіны Э. падпарадкоўваюцца патрабаванням спец.адноснасці тэорыі. Асн. раздзелы Э.: электрастатыка, магнітастатыка, эл. токі і іх узаемадзеянні, электрадынаміка рухомых асяроддзяў, электрамагнітная індукцыя, электрамагнітныя хвалі, у т. л. іх распаўсюджванне ў розных асяроддзях, магнітная гідрадынаміка, палі мультыполяў, сутыкненні эл. зараджаных часціц, эл.-магн. выпрамяненне рухомых зарадаў, паскаральнікі зараджаных часціц, фізіка плазмы і інш.Асн. задачы: вызначэнне эл.-магн. поля на аснове ўраўненняў Максвела па зададзеных размеркаваннях зарадаў і эл. токаў у пэўным асяроддзі; вывучэнне руху сістэмы зараджаных часціц (цел) у знешнім эл.-магн. полі; вызначэнне сувязі паміж электронна-іоннай будовай рэчыва і яго эл.-магн. і аптычнымі ўласцівасцямі, што дае магчымасць растлумачыць многія макраскапічныя ўласцівасці рэчыва (палярызацыю дыэлектрыкаў, дыя-, пара- і часткова ферамагнетызм, электраправоднасць, заканамернасці распаўсюджання эл.-магн. хваль у рэчыве і інш.).
На Беларусі праблемы класічнай Э. даследуюцца ў Ін-це фізікі Нац.АН, БДУ, Гомельскім ун-це, Бел. ін-це інфарматыкі і радыёэлектронікі і інш.
Літ.:
Ландау Л.Д., Лифшиц Е.М. Теория поля. М., 1962;
Власов А.А. Микроскопическая электродинамика. М., 1955;
Джексон Дж. Классическая электродинамика: Пер. с англ.М., 1965.
to brace oneself up to fear — стара́цца перамагчы́ страх
•
- braces
- brace up
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ціск, -ку м.
1. (действие) давле́ние ср.; нажи́м;
2.прям., перен. давле́ние ср.;
ц. па́ры — давле́ние па́ра;
эканамі́чны ц. на малы́я дзяржа́вы — экономи́ческое давле́ние на ма́лые госуда́рства;
○ крывяны́ ц. — кровяно́е давле́ние;
атмасфе́рны ц. — атмосфе́рное давле́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
парэнтара́льны
(ад пара- + гр. enteron = кішка);
п. спосаб — спосаб пападання (увядзення) у арганізм лекавых і іншых рэчываў, мінаючы страўнікава-кішэчны страўнікава-кішачны тракт (напр. падскурнае ўпырскванне, унутрывеннае ўліванне і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Spes sola hominem in miseriis solatur
Надзея ‒ адзінае суцяшэнне людзей у няшчасці.
Надежда ‒ единственное утешение людей в несчастье.
бел. Будзе пара ‒ будзе трава. Будзе кірмаш і на нашай вуліцы. Бяда бядою, але і дабра прычакаем. Калі не маю цяпер, дык буду мець у чацвер.
рус. Счастье скоро покинет, а добрая надежда никогда.
фр. Espérance est seule consolation dans le malheur (Надежда ‒ единственное утешение в беде).
англ. Every dog has his day (У каждого пса есть свой день). While there is life, there is hope (Пока есть жизнь, есть надежда).
нем. Es hofft der Mensch, solang’ er lebt (Человек надеется, пока живёт). Auch unser Weizen wird einmal blühen (И наша пшеница однажды зацветёт).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)