ксілафо́н

(ад ксіла- + -фон)

самагучальны ўдарны музычны інструмент у выглядзе размешчаных у пэўным парадку драўляных пласцінак, па якіх удараюць спецыяльнымі малаточкамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ле́нта

(іт. lento)

1) муз. павольны тэмп, крыху хутчэйшы, чым ларга;

2) музычны твор або яго частка, напісаныя ў такім тэмпе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бала́да

(фр. ballade)

1) ліраэпічны вершаваны твор з легендарным ці гістарычным зместам;

2) музычны твор эпічнага характару для голасу або інструмента.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акары́на

(іт. ocarina = літар, гусяня)

музычны інструмент класа аэрафонаў віду глабулярных флейт, мае гліняны корпус, свістковае прыстасаванне, 8—10 ігравых адтулін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вібрафо́н

(ад вібра- + -фон)

ударны музычны інструмент з двух радоў металічных пласцінак, па якіх удараюць спецыяльнымі палачкамі, выклікаючы дрыжанне (вібрацыю) гуку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мюзе́т

(фр. musette)

1) старадаўні французскі народны музычны інструмент тыпу валынкі;

2) вясёлы народны танец, што выконваецца пад акампанемент гэтага інструмента.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

саксафо́н

(фр. saxophone, ад бельг. A. Sax = прозвішча бельг. музычнага майстра + гр. phone = гук)

медны духавы музычны інструмент, блізкі да кларнета.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

барыто́н

(іт. baritone)

1) мужчынскі голас, сярэдні паміж басам і тэнарам, а таксама спявак з такім голасам;

2) духавы або струнны музычны інструмент сярэдняга рэгістра і тэмбру.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ме́са

(фр. messe, ад лац. missa)

1) галоўнае каталіцкае богаслужэнне (гл. літургія);

2) многагалосы харавы музычны твор на тэкст каталіцкага набажэнства, звычайна з суправаджэннем аргана або аркестра.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Лі́ра ’даўнейшы народны беларускі струнны музычны інструмент з клавішамі і корбай’ (ТСБМ, Маш., Яруш.), ле́ра, ле́рэя ’тс’ (ТС, Сцяшк., Бяльк.), рэля (БелСЭ, 6). Паводле Слаўскага (4, 276), запазычана з польск. мовы, у якой lira паходзіць з лац. lyra < ст.-грэч. λύρα ’ліра, лютня’. Формы ле́ра, ле́рэя, відавочна, звязаны з ням. Leier; яны маглі ўзнікнуць на польскай тэрыторыі (параўн. польск. lejer), а пасля ўступіць у кантамінацыю з ліра. Сюды ж лірнік ’вандроўны беларускі музыка-пясняр, які акампаніруе сабе на ліры’ (ТСБМ), ’цымбаліст’ (Яруш., Інстр. I), лірніцкія (песні) ’жабрацкія’ (светлаг., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)