НЯЧА́Й (Вольга Фёдараўна) (н. 4.3.1936, г. Растоў-на-Доне, Расія),
бел. кіназнавец. Д-р мастацтвазнаўства (1986). Дачка Ф.М.Нячая. Скончыла БДУ (1958). З 1958 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі, адначасова з 1980 выкладае ў Бел. ун-це культуры. Даследуе гісторыю і тэорыю экраннага мастацтва (кіно і тэлебачання) у сістэме культуры і масавых камунікацый, праблемы кінаадукацыі. Бел. кіно разглядае з пазіцый культ. антрапалогіі [«Біякультурная адаптацыя ў постчарнобыльскі перыяд (на прыкладзе кінамастацтва)», 1998—99]. Адна з аўтараў «Гісторыі беларускага кіно» (1969—70), зб-каў «Кіно Савецкай Беларусі» (1975), «Сучаснае беларускае кіно» (1985), «Панарама беларускага кіно апошніх гадоў», «Беларускае сучаснае мастацтвазнаўства і крытыка» (абодва 1998), «Экран і культура: (Беларускае дакументальнае кіно і культура Беларусі)» (1999).
Тв.:
Экран и мы. Мн., 1971;
Фильм у нас дома. Мн., 1974;
Становление художественного телефильма. Мн., 1976;
Большой мир малого экрана. Мн., 1979;
Телевидение как художественная система. Мн., 1981;
Блеск и нищета «массовой культуры». Мн., 1984;
Основы киноискусства. М., 1989;
Ракурсы: О телевизион. коммуникации и эстетике. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛЬБРАХТ (Olbracht) Іван [сапр.Земан
(Zeman) Каміл; 6.1.1882, г. Семілі, Чэхія —30.12.1952], чэшскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Чэхаславакіі (з 1946). Вучыўся ў Берлінскім і Карлавым (Прага) ун-тах. У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік руху Супраціўлення. Сваёй творчасцю развіваў традыцыі крытычнага рэалізму. Першы зб.апавяд. «Пра злых адзіночак» (1913). Аўтар псіхал. раманаў «Самы цёмны астрог» (1916),
«Дзіўнае сяброўства акцёра Есенія» (1919). Вынік наведвання ў 1920 Расіі — зб. рэпартажаў «Замалёўкі сучаснай Расіі» (1920—21). Вядомасць прынёс раман «Ганна-пралетарка» (1928) пра рэв. падзеі ў Чэхаславакіі. Гал. прынцыпам новай эпікі лічыў міф: раман «Мікола Шугай, разбойнік» (1933, экранізацыя 1947), зб.апавяд. «Яўрэйскае мястэчка ў даліне» (1937). На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Ю.Лявонны.
Тв.:
Бел.пер. — Ганна-пралетарка. Мн., 1932;
Рус.пер. — Путешествие за познанием. Страна Советов 1920 r. М., 1967;
У кн.: Майерова М., Ольбрахт И. Избранное. М., 1973.
А.У.Вострыкава.
І.Ольбрых. Партал дома Э.Людвіга ў г. Дармштат. 1900—01.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКРА́С,
расійскія кампазітары, браты. Нарадзіліся ў Кіеве.
Дзмітрый Якаўлевіч (7.11.1899—20.12.1978), кампазітар, дырыжор. Засл. дз. маст. Расіі (1957). Нар.арт. Расіі (1963). Нар.арт. Чэчэна-Інгушскай АССР (1964). Нар.арт.СССР (1975). Вучыўся ў Петраградскай кансерваторыі (1913—17). У 1923—26 дырыжор і муз. кіраўнік у маскоўскіх драм. і эстр. т-рах, у 1936—72 кіраўнік эстр. аркестра Цэнтр.Дома культуры чыгуначнікаў у Маскве. Аўтар «Марша Будзённага» (1920), кантаты «Наперад», каля 300 эстр. і масавых песень (многія напісаны разам з братам), у т. л. «Конармейская», «Калі заўтра вайна», «Масква майская», «Развітанне», «Марш танкістаў», «Тры танкісты», адметных яскравым меладызмам; твораў для скрыпкі, рамансаў, музыкі да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж. прэмія СССР 1941. Данііл Якаўлевіч (30.11.1905—16.4.1954), кампазітар, піяніст, дырыжор. Вучыўся ў Кіеўскай кансерваторыі (1917—21). З 1930-х г. супрацоўнічаў з братам. Аўтар песень, «Уверцюры на цюркскія тэмы» для сімф.арк., стр. квартэта, музыкі да кінафільмаў.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
до́гляді (разм.)дагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Дзеяннепаводледзеясл. даглядаць (у 3 знач.); нагляд, клопат. Догляд пасеваў. Догляд жывёлы. □ — Маленькі палетак можа даць большы ўраджай пры ўмелым доглядзе, чым вялікі без догляду.Пальчэўскі.Ася Арцёмава кожны дзень трывожыцца за мужа-франтавіка, за маленькую дачку, што засталася дома хворая без неабходнага догляду.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Даць згоду зрабіць што‑н., узяцца за якую‑н. работу для каго‑н. Каля крайняга дома на сцяжынцы [Каця] убачыла санітарку, спытала, дзе знайсці лётчыка, якога два дні назад палажылі на лячэнне. Санітарка падручылася паказаць.Алешка.Важныя звесткі былі атрыманы.. ад аднаго слесара, які падручыўся рамантаваць сапёрам матацыклы.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.(1і2ас.мн.неўжыв.). Замкнуцца — пра ўсё, многае. Дзверы пазамыкаліся.
2. Замкнуцца, зачыніўшыся дзе‑н. — пра ўсіх, многіх. Старэйшыя ў клуб ходзяць рэдка, пазамыкаюцца і глядзяць дома тэлевізары.Далідовіч.
3.(1і2ас.мн.неўжыв.). Злучыцца канцамі — пра ўсё, многае. Правады пазамыкаліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
практыкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак.
1. Прымяняцца ў жыцці, на практыцы. Па княжацкіх маёнтках пачала шырока практыкавацца гадоўля мерынос[ав]ых аве[чак].Чорны.
2. Займаючыся чым‑н., засвойваць прыёмы якой‑н. справы, набываць практыку ў чым‑н. Практыкаваліся .. [курсанты] ў падрыўной справе.Лынькоў.Навучанне скончылася, настаўнік даў Аксёну аловак і паперу, каб ён сяды-тады практыкаваўся дома.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́льбішча, ‑а, н.
Уст. Селішча. Раён Нямігі — самы старажытны раён. Тут і рэшткі старадаўніх замкаў і манастыры і рэшткі сельбішчаў Х-ХІ стагоддзяў.«Беларусь».Не абмінула, не праехала міма гэтага дома і наша сям’я, калі мы, дачакаўшыся вызвалення, праз два гады фашысцкае няволі, вярталіся, нарэшце, на бацькаўшчыну, на папялішча спаленага ў вайну свайго сельбішча.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уза́д, прысл.
Назад; у процілеглы бок. [Васіль] пацягнуў гармату ўзад да таго дома, з якога ад куляў сыпалася тынкоўка.Карпюк.
•••
Ні ўзад ні ўперад — ні сюды ні туды.
Узад і ўперад; узад-уперад (здзеясловаміруху) — з аднаго канца ў другі, сюды і туды. Штурхаючыся, збіваючы людзей з ног, Толя бегаў ўзад і ўперад.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)