Некалі ў мінулым, даўней. Каля ўваходу ў літаратурны музей — двухпавярховы белы дом, у якім Леў Мікалаевіч вучыў калісьці сялянскіх дзяцей.Брыль.Я горы палюбіў, з якімі Калісьці Лермантаў дружыў.Смагаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падраўнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
Зрабіць паверхню чаго‑н. больш роўнай, гладкай. Дом у панядзелак павінна была прымаць камісія, і прараб з брыгадзірам лёталі, як апантаныя: тое — прыбяры, гэта — падраўнуй...Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захава́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зберагчыся, уцалець, застацца непашкоджаным, непатрачаным.
Дом добра захаваўся.
Здароўе захавалася.
Запасы захаваліся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Застацца ў сіле, не знікнуць.
Старыя звычкі захаваліся.
3. Захаваць свае сілы, маладжавы выгляд (разм.).
Гэты чалавек добра захаваўся.
4. Застацца непашкоджаным, уцалець.
З. ад пажару.
|| незак.захо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вышэ́йшы, -ая, -ае.
1. Больш высокі (у 1—3 знач.).
Гэты дом в. за той.
Сёлетні ўраджай бульбы в. за леташні.
2. Самы галоўны, кіруючы.
В. орган дзяржаўнай улады.
Вышэйшае камандаванне.
3. Пра самую высокую ступень у развіцці, навуцы, у сістэме адукацыі.
В. жывёльны свет.
Вышэйшая нервовая дзейнасць (спец.). Вышэйшая матэматыка.
Вышэйшая навучальная ўстанова.
○
Вышэйшая мера пакарання — расстрэл, пазбаўленне жыцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
з-за, прыназ. з Р.
1.Ужыв. пры абазначэнні напрамку, руху адкуль-н., з месца, закрытага чым-н., з супрацьлеглага боку чаго-н.
Выглядваць з-за дзвярэй.
Дом віднеецца з-за агароджы.
Вылезці з-за стала.
2.Ужыв. пры ўказанні на прычыну, падставу дзеяння або пры ўказанні на асобу, што з’яўляецца прычынай чаго-н.
Спрачацца з-за дробязей.
З-за яго столькі непрыемнасцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
1. Страціць дом, маёмасць у выніку пажару, а таксама згарэць — пра ўсё, многае.
Адбудаваліся тыя, хто пагарэў.
Многія вёскі ў час вайны пагарэлі.
2.перан., без дап. і на чым. Пацярпець няўдачу (разм.).
П. на злоўжыванні службовым становішчам.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Гарэць некаторы час.
Свяча пагарэла і пагасла.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
упіса́цца, -ішу́ся, -і́шашся, -і́шацца; -ішы́ся; зак., у што.
1. Запісацца куды-н.
У. ў спіс.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Умясціцца на якой-н. прасторы, у межах чаго-н. (разм.).
Сілуэт звера ўпісаўся ў здымак.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Гарманічна спалучыцца з акаляючым асяроддзем.
Новы дом упісаўся ў ансамбль вуліцы.
|| незак.упі́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пасе́ла, посіла, посэля, пасіл‑ін‑к‑а ’сядзіба’ (Шушк., Інстр. 1). Рус.поселье (< po‑sel‑ьje) ’пасёлак’, ’манастырскі двор’. Відаць, утворана пры дапамозе прыстаўкі па‑ ад ст.-рус.село ’дом’, ’пасёлак’, ’поле’ < прасл.selo ’ворная зямля’, роднаснымі да якога з’яўляюцца: літ.sala ’востраў’, лац.solum ’глеба’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
home1[həʊm]n.
1.дом, жыллё;
make a home for smb. прытулі́ць каго́-н.
2. ро́дны дом, ро́дны кут; радзі́ма;
ancestral home бацько́ўскі дом;
feel a longing for home сумава́ць па ро́дных мя́сцінах
3. сям’я́; сяме́йнае жыццё;
She comes from a poor home. Яна родам з беднай сям’і.
4. прыту́лак; пансіяна́т;
a children’s home дзетдо́м;
a dog’s home прыту́лак для бяздо́мных саба́к;
an old people’s homeдом для састарэ́лых;
a rest homeдом адпачы́нку
♦
at home
1) до́ма
2) лёгка, во́льна, камфо́ртна;
Make yourself at home. Адчувайце сябе як дома.
3) у сваёй краі́не, ро́дным го́радзе і да т.п.;
The Prime Minister is not as popular at home as he is abroad. Прэм’ер-міністр не так папулярны ў сваёй краіне, як за мяжой;
a home from homeBrE/a home away from homeAmE другі́дом;
feel at home with smth. до́бра ве́даць што-н.;
She feels at home with English. Яна добра валодае англійскай мовай.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВІ́ЛА (ад лац. villa сядзіба, маёнтак),
загарадны дом з садам ці паркам. У Стараж. Рыме вілай называлі загараднае памесце для адпачынку і забаў. Маляўніча размешчаныя пабудовы вілы групаваліся вакол адкрытага двара, жылыя памяшканні ўпрыгожвалі мазаікай і размалёўкай. Комплекс вілы іншы раз уключаў будынкі храма, т-ра, каналы, вадаёмы, дэкар. скульптуру (віла імператара Адрыяна ў Тывалі, 2 ст.). У эпоху Адраджэння склаўся тып вілы, які меў восевую кампазіцыю з гал. будынкам у цэнтры, яго лоджыя адкрывалася на тэрасныя сады (віла Мадама, цяпер у Рыме, пачата ў 1517, арх. Рафаэль, А. да Сангала Малодшы, віла «Ратонда» ў Вічэнцы, 1551 — 67, арх. А.Паладыо). Строгія і зграбныя ансамблі віл эпохі Адраджэння змяніла складаная і мудрагелістая кампазіцыя пышных барочных віл. У 19—20 ст. вілай называюць камфартабельны аднасямейны дом з садам ці паркам у прыгарадзе ці курортнай мясцовасці (віла Савой каля Парыжа, 1929—31, арх. Ле Карбюзье; «Дом над вадаспадам» у Пенсільваніі, 1936, арх. Ф.Л.Райт; загарадны дом у Каліфорніі, 1946, арх. Р.Нёйтра і інш.).
Віла Адрыяна ў Тывалі 125—135 н.э.Да арт.Віла. Загарадны дом у Каліфорніі. Арх. Р.Нёйтра. 1946.