сям’я аўтамабіляў, якія выпускаюцца акц. аб’яднаннем «ЗІЛ» (г. Масква). Першыя ў Расійскай Федэрацыі аўтамабілі, на якіх выкарыстоўваліся эл. стартэр, гідрапрывод тармазоў, газагенератар. Грузавыя аўтамабілі (выпуск з 1924) вял. грузападымальнасці маюць поўную масу да 18,63 т (аўтапаязды — да 32 т), магутнасць рухавіка да 155 кВт.
Легкавыя аўтамабілі вышэйшага класа (выпуск з 1936) маюць рухавік магутнасцю да 232 кВт, найб. скорасць да 190 км/гадз.
Да арт.ЗІЛ: легкавы аўтамабіль ЗІЛ-4104 (уверсе); самазвал ЗІЛ-4514.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕНЯДЗІ́КТАЎ Леў Мікалаевіч
(н. 6.10.1924, г. Тамбоў, Расія),
украінскі харавы дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1979). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1949, клас Р.Вяроўкі), з 1959 яе выкладчык, з 1979 прафесар. З 1954 хормайстар (з 1972 — галоўны), з 1986 дырэктар Кіеўскага т-ра оперы і балета. Паставіў харавыя сцэны ў операх «Тарас Бульба» М.Лысенкі, «Іван Сусанін» М.Глінкі, «Хаваншчына» М.Мусаргскага, «Аіда» Дж.Вердзі, «Лаэнгрын» Р.Вагнера, «Гугеноты» Дж.Меербера, «Вайна і мір» С.Пракоф’ева і інш.Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́СНІК Яўген Якаўлевіч
(н. 15.1.1923, С.-Пецярбург),
рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1989). Скончыў Тэатр. вучылішча імя М.Шчэпкіна (1948). Працаваў у маскоўскіх т-рах імя К.Станіслаўскага (да 1954), Сатыры (1954—64), Малым (1964—90). Вострахарактарны акцёр, схільны да сатыры, гратэску. Сярод роляў: Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Прысыпкін («Клоп» У.Маякоўскага), Барон Ленбах («Агонія» М.Крлежы), Крачко («Дзікі Ангел» А.Каламійца). Здымаецца ў кіно: «Справа № 306», «Трэмбіта», «Святло далёкай зоркі», «Звычайны цуд», «Новыя прыгоды няўлоўных», «Угрум-рака» (тэлевізійны) і інш.
бел. актрыса. Засл.арт. Беларусі (1961). З 1939 (з перапынкам у 1941—45) працавала ў т-рах Гомеля, Магілёва, Брэста, у 1949—77 у Дзярж.рус.драм. т-ры ў Мінску. Выканаўца вострахарактарных роляў. Сярод лепшых: Мар’я («Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Каця («Варвары» М.Горкага), Лушка («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Святлана («Яе сябры» В.Розава), Паэма («Не называючы прозвішчаў» В.Мінко), Калугіна («Таварышы па працы» Э.Брагінскага і Э.Разанава).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯССМЕ́РТНЫ Аркадзь Львовіч
(2.5.1893, г. Сураж Бранскай вобл., Расія — 3.9.1955),
бел. скрыпач, дырыжор, педагог. Засл.арт. Беларусі (1939). Праф. (1946). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1917). Адзін з арганізатараў першай на Беларусі нар. кансерваторыі (Віцебск, 1918), дырэктар Бел.муз. тэхнікума (з 1924), заг. кафедры Бел. кансерваторыі (1932—55). Удзельнік (1-я скрыпка) Дзяржаўнага смыковага квартэта БССР. Кіраваў канцэртамі сімф. аркестраў муз. тэхнікума, Бел. радыёцэнтра, кансерваторыі. Выступаў як скрыпач-саліст, выкананне вызначалася выразнасцю, адухоўленасцю, тэхн. свабодай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАБ’ЁЎ Анатоль Міхайлавіч
(н. 10.1.1942, в. Люшнева Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. дзеяч самадзейнага мастацтва, балетмайстар. Засл. работнік культ. Беларусі (1975). Нар.арт. Беларусі (1987). Працаваў у розных творчых калектывах. З 1967 кіраўнік Брэсцкага нар. ансамбля танца «Радасць». Ажыццявіў шэраг харэаграфічных пастановак з выкарыстаннем бел.танц. фальклору («Палескае вяселле», «Радасць працы», «Свята на Палессі», «Дажынкі», «Валёнкі», «Сувенір» і інш.), падрыхтаваў больш за 20 канцэртных праграм. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРХА́НАЎ Шукур
(5.12.1910, Ташкент — 1987),
узбекскі акцёр. Нар.арт.СССР (1959). З 1927 у т-ры імя Хамзы (Ташкент). Ствараў яркія, тэмпераментныя, псіхалагічна складаныя характары: Гафур («Бай і батрак» Хамзы), Фархад («Легенда пра каханне» Назыма Хікмета), Гамлет, Брут («Гамлет», «Юлій Цэзар» У.Шэкспіра), Эдып («Цар Эдып» Сафокла), Вайніцкі («Дзядзька Ваня» А.Чэхава) і інш. З 1940 здымаўся ў кіно: «Тахір і Зухра», «Зорка Улугбека», «Гібель чорнага консула» і інш.Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1964.
туркменскі акцёр. Нар.арт.СССР (1949). Скончыў Туркм.драм. студыю (1929). Працаваў у Туркм. т-ры драмы імя Маланепеса ў Ашхабадзе (з 1963 гал. рэжысёр і дырэктар). Найб. значныя ролі: Кеймір-Кёр («Кеймір-Кёр» Б.Аманава і К.Бурунава), Махтумкулі («Махтумкулі» Б.Кербабаева), Алан («Сям’я Алана» Г.Мухтарава; Дзярж. прэмія СССР 1951), Атэла («Атэла» У.Шэкспіра), Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Юсаў («Даходнае месца» А.Астроўскага) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРМА́КІН Анатоль Дзмітрыевіч
(н. 21.1.1940, г. Ступіна Маскоўскай вобл.),
бел. музыкант, выканаўца на нар. інструментах. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Маскоўскае муз. вучылішча імя Кастр. рэвалюцыі (1958, клас домры). З 1958 артыст (кантрабас, гітара) і аранжыроўшчык Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча. Сярод яго аранжыровак: сюіта з балета «Мара» і «Мушкецёры» Я.Глебава, «Карцінкі з выстаўкі» М.Мусаргскага, «Румынская рапсодыя» Дж.Энеску, сюіта з балета «Любоў—чараўніца» М. дэ Фалья, «Славянскія танцы» А.Дворжака і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУТУ́ЗАЎ Мікалай Васілевіч
(н. 17.4.1926, Масква),
расійскі харавы дырыжор, кампазітар, педагог. Нар.арт. Расіі (1975). Нар.арг.СССР (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950, клас У.Сакалова). З 1950 хормайстар, з 1954 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Акад. хору рус. песні Дзярж. тэлебачання і радыё Расіі. З 1975 выкладае ў Рас. акадэміі музыкі (з 1985 праф.). Аўтар песень і харавых твораў. Апрацаваў для хору больш за 300 рус.нар. песень. Дзярж. прэмія Расіі 1982.