адцяжны́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які прызначаны служыць для адцягвання чаго‑н. Адцяжная спружына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акты́нія, ‑і, ж.

Марская жывёліна тыпу кішачнаполасцевых з праменепадобнымі шчупальцамі для захоплівання здабычы.

[Ад грэч. aktís, aktínos — прамень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ампутацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ампутацыі, прызначаны для ампутацыі. Ампутацыйны інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выключа́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне для выключэння і ўключэння электрычнага току. Выключальнік настольнай лямпы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вымяра́льнік, ‑а, м.

1. Прылада, прызначаная для вымярэння.

2. Тое, што і вымернік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абця́жачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да абцяжкі, служыць для абцяжкі. Абцяжачная тканіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агараджа́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для абгароджвання, засцярогі чаго‑н. Агараджальная дамба. Агараджальныя збудаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агульнаеўрапе́йскі, ‑ая, ‑ае.

Агульны, адзіны для ўсёй Еўропы; які пашыраецца на ўсю Еўропу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агульнакалга́сны, ‑ая, ‑ае.

Агульны для ўсяго калгаса; які аб’ядноўвае ўсіх калгаснікаў. Агульнакалгасны сход.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агульнаўстано́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Устаноўлены для ўсіх або ўсімі. Агульнаўстаноўленыя правілы прыёму. Агульнаўстаноўлены парадак.