Ляжа́ткі ’планкі ў драбінах воза’ (шчуч., Сцяшк. Сл.; гродз., Сл. ПЗБ). Рус. смал. лежа́тка ’палеглае жыта’, калін. лежато́к ’ляжанка’, ст.-рус. лежатка ’бочка-ляжанка ў адрозненне ад стойкі і чана’. Да ляжа́ць (гл.). Аб суфіксе ‑атк‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́вень ’моцны, праліўны, вялікі дождж’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Сцяшк., ТС, Сл. паўн.-зах.), лі́вянь, лі́вань (Сл. паўн.-зах.), лі́вэнь (бяроз., КЭС), ліўнь ’тс’ (Яруш.), укр. ли́вень, рус. ли́вен, ли́вень ’тс’. Усх.-слав. утварэнне. Да ліць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́марскацца ’выпрацавацца, затраціць многа сілы і мець патрэбу неадкладна папоўніць сілы’ (Янк. I). Янкоўскі (I, 55) параўноўвае з чэш. mrskati ’біць, сцябаць’. Але, відаць, канкрэтнай крыніцай бел. слова з’яўляецца польск. wymerskać ’выбіць, насцябаць’. Аб апошнім гл. Брукнер, 323 і наст.; Махэк₂, 380.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выно́сны ’прамы, высокі (аб дзераве)’ (БРС, Клім.), выно́сісты, выно́слівы ’высокі, тонкі’ (Мат. Гом.). Рус. выносно́й ’моцны, трывалы; ураджайны (год)’, чэш. vznešený ’ўзняты, знатны’, дыял. výnosný ’багаты, радавіты’. Утварэнне ад выносіць з суф. ‑н‑; параўн. таксама ўкр. вино́ситися ’падымацца, узнімацца, узносіцца’ (Гл. Махэк₂, 396).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярэ́кша — жартаўлівы зварот да дзіцяці (Працы, 6), рус. смал. верекса ’міфалагічная істота, якая выклікае ў дзіцяці хваробу, ад чаго дзіця плача, капрызіць’. Звязана з літ. ver̃kti, verkšlénti ’плакаць’, verksnỹs, verkšnà ’плакса’. Аб бел. суф. ‑ш‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 75–76.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гала́нтны (БРС). Рус. гала́нтный, укр. гала́нтний. Бел. і ўкр. словы запазычаны непасрэдна з рус. мовы. Рус. гала́нтный узята з франц. galant ’ветлівы, галантны’ або ням. galant (< франц.). Падрабязна аб гісторыі запазычання ў рус. мове гл. Фасмер, 1, 385; Шанскі, 1, Г, 13–14.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гара́нтыя (БРС). Рус. гара́нтия (з Пятроўскай эпохі), укр. гара́нтія. Як і гарантаваць (гл.), запазычанне з франц. (garantie) або ням. (Garantie < франц.) мовы. Гл. Слаўскі, 1, 383; Фасмер, 1, 392; Шанскі, 1, Г, 27–28 (там і меркаванні аб магчымым польскім пасрэдніцтве); Рудніцкі, 802.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гардэро́б (БРС). Рус. гардеро́б (з 1722 г.), укр. гардеро́б. Запазычанне з франц. garderobe ’тс’. Бел. мова атрымала гэта слова, відавочна, праз пасрэдніцтва рус. мовы. Гл. Фасмер, 1, 393; Шанскі, 1, Г, 28–29 (які, аднак, пытання аб ролі рус. мовы не ставіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́ска ’кашалёк’ (Нас., Др.-Падб., Яруш., Бяльк., Сцяшк., Гарэц.). Гл. кеса. Версія аб паходжанні слова з балт. неабгрунтаваная (Лаўчутэ, Балтизмы, 113). Да таго ж прыклады з літ. і лат. моў семантычна далёкія: лат. ķešķys ’драўляныя насілкі’, літ. kẽstės ’тс’ або ķēska ’анучы, рыззё’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баркі ’віціны’ (Шн.). Бясспрэчна, таго ж паходжання, што і рус. ба́рок, укр. ба́рок (мн. ба́рки) ’дручок у возе, ворчык’ (а гэта запазычанне з польск. bark ’ворчык; плячо’; аб паходжанні польск. слова гл. Брукнер, 17; Слаўскі, 1, 27). Параўн. яшчэ Булыка, Запазыч., 37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)