мацяры́нскі гл. маці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мацяры́нства, -а, н.

1. Стан жанчыны-маці ў перыяд цяжарнасці, родаў і кармлення дзіцяці.

Ахова мацярынства.

2. Уласцівае маці пачуццё да дзяцей, усведамленне яе кроўнай сувязі з дзецьмі.

Пачуццё мацярынства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мача́, -ы́, ж.

Вадкасць, што выдзяляецца ныркамі як прадукт абмену рэчываў.

|| прым. мачавы́, -а́я, -о́е.

М. пузыр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мачаго́нны, -ая, -ае.

Які ўзмацняе выдзяленне мачы.

Мачагонныя сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мача́ла, -ы, мн. -ы, -ча́л і -аў, ж.

Тонкія доўгія палоскі з лубянога слоя ліпавай кары, з якіх вырабляюць рагожу, вяроўкі і пад.

|| прым. мача́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мача́лісты, -ая, -ае (разм.).

Валакністы, падобны да мачалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мача́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Жмут мачал або якіх-н. валокнаў для мыцця, змывання гразі і пад.; наогул мяккі выраб, прызначаны для мыцця чаго-н.

|| прым. мача́лкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мача́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Страва з сала, мяса і каўбасы, падкалочаная мукой.

М. — нацыянальная страва беларусаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мача́нне, -я, н.

1. гл. мачаць.

2. Тое, што і мачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ма́чаха, -і, ДМ -часе, мн. -і, -чах і ма́чыха, -і, ДМ -чысе, мн. -і, -чых, ж.

Няродная маці, жонка бацькі ў адносінах да яго дзяцей ад папярэдняга шлюбу.