мазжачо́к, ‑чка, м.

Аддзел галаўнога мозга, які знаходзіцца ў патылічнай частцы чэрапа пад вялікім мозгам і ўдзельнічае пераважна ў рэгуляцыі раўнавагі цела і каардынацыі рухаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабе́глы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які многа бачыў, вопытны; хітры. — А быў сярод нас удалец такі, Марка Балук з-пад Цернішч. Прабеглы .. салдат старой арміі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Гараваць некаторы час. Прагараваўшы ўсю ноч у роздумах і душэўных супярэчнасцях, хлопец заснуў толькі пад раніцу і прачнуўся позна. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паздзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Здзець, зняць з сябе ўсё, многае. Пад поўдзень сонца прыгрэла так, што некаторыя бабы нават паздзявалі кофты. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панцюркі́зм, ‑у, м.

Шавіністычная дактрына турэцкіх рэакцыйных буржуазна-памешчыцкіх колаў, якая ставіць сваёй мэтай аб’яднаць пад уладай Турцыі ўсе народы, што гавораць на цюркскіх мовах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пара́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Урачысты агляд войск. Сягоння на Плошчы Чырвонай Святочны вайсковы парад. Аўрамчык. // Урачыстае шэсце (спартыўных, школьных і пад. арганізацый). Фізкультурны парад.

[Фр. parade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наміна́л, ‑у, м.

Спец. Намінальная вартасць, якая абазначаецца на грашах, аблігацыях і пад. Продаж па наміналу. // Цана тавару, якая абазначана ў прэйскурантах або на таварах.

[Ад лац. nominalis — імянны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напячы́ся, ‑пякуся, ‑пячашся, ‑пячэцца; ‑пячомся, ‑печацеся; пр. напёкся, ‑пяклася, ‑пяклося; заг. напячыся; зак.

Разм. Моцна нагрэцца, ператрэцца на сонцы, печы і пад. Напячыся на пляжы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насякомае́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які корміцца насякомымі. Насякомаедныя расліны.

2. у знач. наз. насякомае́дныя, ‑ых. Назва атрада млекакормячых, да якога адносяцца вожык, крот і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашту́чны, ‑ая, ‑ае.

Які вылічваецца за кожную штуку, асобны прадмет. Паштучная аплата. // Які выпускаецца, прадаецца і пад. штукамі, не агулам. Паштучны продаж. Паштучная апрацоўка дэталей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)