махна́ціцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ціцца; незак. (разм.).

Рабіцца махнатым, калмаціцца.

Сукно пачало м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махна́ціць, -на́чу, -на́ціш, -на́ціць; незак., што (разм.).

Рабіць махнатым, калмаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.

1. гл. махаць.

2. Кінуцца куды-н. (разм.).

М. цераз плот.

3. Адправіцца, паехаць куды-н. (разм.).

М. на поўдзень.

Махнуць рукой на каго-што (разм.) — перастаць звяртаць увагу на каго-, што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махо́р гл. махры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махо́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

1. Травяністая расліна сямейства паслёнавых, з лісця і сцябла якой атрымліваюць тытунь.

2. Тытунь ніжэйшага гатунку з такой расліны.

|| прым. махо́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махра́, -ы́, ж. (разм.).

Тое, што і махорка (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махрава́ты, -ая, -ае.

3 невялікімі махрамі.

|| наз. махрава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махра́сты, -ая, -ае.

Тое, што і махрысты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махро́вы, -ая, -ае.

1. Пра кветку з вялікай колькасцю пялёсткаў.

М. мак.

2. Пра тканіны, вырабы з тканіны з высокім ворсам.

М. халат.

3. перан. Ярка выражаны з боку якой-н. адмоўнай якасці.

М. рэакцыянер.

|| наз. махро́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махры́, -о́ў, адз. махо́р, -хра́, м.

1. Свабодна звісаючыя ніткі, шнуркі па краях якой-н. тканіны.

Хустка з махрамі.

2. Пялёсткі ў махровых кветках.

3. Тонкія адгалінаванні кораня расліны.