ночь ноч, род. но́чы ж.;

по ноча́м нача́мі, па нача́х;

в ночь под Но́вый год у ноч пад Но́вы год;

поля́рная ночь паля́рная ноч;

◊

споко́йной ночи до́брай но́чы, дабра́нач;

день и ночь дзень і ноч;

в ночь у ноч;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лупоны ’суквецце сланечніку’ (карэліц., Сл. ПЗБ). Да лупі́ць 1. Суфікс ‑он, відавочна, пад уплывам слова бутон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лізбе́нь ’гультай’ (рагач., Мат. Гом.). Утварылася з *ляжбень з заменам ж > з (магчыма, пад уплывам лізаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вісю́чы ’вісячы’ (Нас.) — дзеепрыметнік той жа, што і вісучы, аднак пад уплывам вісячы ‑с‑ набыло мяккасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўпрокі ’папрокі’ (Ян.). Адаптаваны пры дапамозе узмацняльнага на- русізм упрёкі ’тс’, магчыма, пад уплывам наракаць ’скардзіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нудзьба́ ’нудота’ (зэльв., Жыв. сл.). Аддзеяслоўны назоўнік ад нудзіць (гл.), параўн. хадзьба ад хадзіць і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нядо́віча (недо́віча) ’не так даўно, нядаўна’ (Бяльк.). Гл. надо́вечы ’тс’, пачатак слова заменены пад уплывам нядаўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падо́нак ’адонак (пад сена)’, падо́на ’тс’ (ДАБМ, 878), падо́нне ’ніжні пласт сена’ (Мат. Гом.). Гл. адонак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бале́й ’больш’ (Др.-Падб.). Дыялектная форма ўсх.-слав. bolʼe ’больш’ або bolʼeje. Падрабязней гл. пад бо́льшы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Банкрат ’дамкрат’ (Бір. Дзярж.). Дыялектная трансфармацыя слова дамкра́т (гл.), мабыць, пад уплывам банка́рт ’байструк’. Жартаўлівае ўтварэнне?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)