мафіёзі, нескл., м.

Член мафіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ма́фія, -і, мн. -і, -фій, ж.

Тайная крымінальная арганізацыя, сфарміраваная ў Італіі, якая пазней распаўсюдзіла сваю дзейнасць і ў іншых краінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мах¹, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Адзін хуткі рух у паветры чым-н., узмах.

М. крыла.

М. рукі.

2. У спорце: адзін рух нагой, рукой або корпусам уперад, назад або ўбок.

М. уперад.

Адным махам, за адным махам (разм.) — адразу, за адзін прыём.

Даць маху (разм.) — дапусціць памылку.

З усяго маху (разм.) — размахнуўшыся, з усяе сілы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мах², выкл., у знач. вык. (разм.).

Ужыв. для абазначэння хуткага руху (ад дзеяслова махнуць — махаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махаві́к¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Кола, якое забяспечвае раўнамерны рух механізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махаві́к², -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Ядомы грыб на тонкай ножцы з жоўта-бурай шапкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махавы́¹, -а́я, -о́е.

Які мае адносіны да махання, прызначаны для яго.

Махавыя пёры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

махавы́² гл. мох.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ма́хала, -а, н.

У выразах: махалам не адмахацца (разм.) — ніякімі сіламі не прымусіць адчапіцца; хоць ты махалам махай (разм.) — занадта многа каго-н., не адбіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

маха́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Асоба, якая падае сігналы маханнем.